Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › НРМаўскія «рарытэты» ў «Графіці»!?

НРМаўскія «рарытэты» ў «Графіці»!?

24 студзеня 2006 адбудзецца першы канцэрт гурту ў новым годзе ў Беларусі і ўвогуле першы электрычны канцэрт N.R.M. у клюбе «Графіці»! З той нагоды, што канцэрты гурту сталі зараз рэдкай з’явай для нашай краіны і мы ня можам пачуць усе нашы любыя песьні, фан-клюб прапануе вам прыняць удзел у апытанке «Якую з «рарытэтных» песень гурту вы б хацелі пачуць на бліжэйшым канцэрце?»

Спадзяемся, што Лявон і К згадзяцца зграць пераможцу апытаньня :)

P.S. Апытаньне цягнецца толькі 10 дзён (з 10.01.2005)!
P.P.S. Чым болей песень атрымае аднолькавую колькасьць галасоў, тым больш НРМаўцы вымушаныя будуць выконваць :)

Апублікавана 09.01.2006 by  Slaver. Абмяркаваць на форуме