Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Піт Паўлаў абзавёўся ўласным сайтам
Піт Паўлаў абзавёўся ўласным сайтам
На шчасце ўсіх прыхільнікаў шматграннай творчасці музыкі Піта Паўлава, гітарыста N.R.M., лідэра гурта GARADzKIJA і капэлы Pete Paff, зафункцыянавала яго афіцыйная старонка ў сусветным павуцінні — www.petepaff.com.
Апроч традыцыйных беларускіх музычных рэсурсаў, на якіх размешчаны шматлікія фотарэпартажы з канцэртаў (N.R.M., GARADzKIJA, ды інш.), відэа альбо песні і тэксты да іх, з'явіўся раздзел "Табулатуры".
"Ужо шматгод маладыя гітарысты мараць пра тое, каб даведацца, як насамрэч граюцца песні N.R.M. і творы маіх асабістых праектаў, — распавядае Піт Паўлаў. — Нарэшце з'явілася такая магчымасць. Дзякуючы сучасным праграмным сродкам і раздзелу "Табулатуры" кожны гітарыст зможа наталіць сваю шматгадовую смагу, а негітарысты лёгка навучацца граць некаторыя нескладаныя акустычныя песні".
Народная Воля
Апублікавана 02.12.2008 by Андрэй.
|