Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Пугач і Вольскі на ТГ: Такога няма нідзе Пугач і Вольскі на ТГ: Такога няма нідзеЛідэры «J:морс» і N.R.M. прэзэнтуюць у першым туры году на ТГ свой сумесны твор «Такога няма нідзе». Лявон Вольскі напісаў яго адмыслова для настальгічнага праекту па 60-х гадах, які быў прэзэнтаваны ў межах навагодняга шоў на тэлеканале «Белсат» і выйдзе на дысках у лютым. На песьню пра беларускія вадаёмы найперш паўплывалі Пол Макартні і Макс Леанідаў, а зьявілася яна пасьля таго, як музыка наведаў рыбарню. Сам Уладзімер Пугач прызнаецца, што яму было прыемна ўрэшце засьпяваць зь Лявонам. Такая дамова існавала яшчэ з гады тры таму, але выйшла толькі цяпер: «Пэўны, што ідэя гэтай песьні прыйшла да Лявона на Блакітных азёрах. Выявілася, што мы разам тамака адпачывалі, хоць ніколі не сустракаліся. Мая жонка мае ў тых месцах хаціну, а Лявон сябруе зь яе сваякамі, таму наяжджае пэрыядычна. Налета ўрэшце сустрэнемся». SB, KP, ТГ |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |