Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Артыкулы › Лявон Вольскі і К. "Такога няма нідзе" Лявон Вольскі і К. "Такога няма нідзе"Прыгажун і разумнік Лявон Вольскі, нягледзячы на крызісныя часы, адправіўшы ў адпачынак N.R.M. і загнаўшы на карпаратывы Крамбамбулю, вырашыў звярнуцца да любімага беларусамі жанру супольнага навагодняга праекту. Канцэпцыя задумы Вольскага зводзіцца да часоў 60-х з іх рамантызмам, рок-н-роламі, пафасам, гераізмам, парыжскімі кабарэ і г.д. Інтарэсы ж Лявона, здаецца, выйшлі за рамкі “крамбамбульнай” выкшталцоўнасці, “энэрэмаўскай” глыбіні і безумоўнай “хітовасці”, што відаць па недапрацаванасці песень, і, як вынік, немагчымасці іх жыцця па-за праектам. Частка песень(“Такога няма нідзе”, “Рыкша”, “Джэймс Бонд”, “Мой капітан”, “Гэты час”, “Ведзьмы”) звяртаюць на сябе ўвагу арыгінальнымі рашэннямі, аднак вярэдзяць вуха занадта аднатыповымі аранжыроўкамі. Зрэшты, хочацца верыць, што працуючы над праектам “Такога няма нідзе” Лявон Вольскі не спакушаўся зоркамі з неба, не марыў атрымаць за яго рок-карону ці абагнаць свайго галоўнага суперніка па прадуктыўнасці, музычнай дабраякаснасці і любові да супольных праектаў Змітра Вайцюшкевіча. Хочацца верыць, што Лявон вырашыў проста ўспомніць сваё юнацтва і падарыць людзям лёгкі, ненавязлівы, непрэтэнзіёзны музычны навагодні падарунак. Дарэчы, такой вокладкі, такога дызайна, такой арыгінальнасці ну сапраўды няма нідзе! Эўрапейскае Радыё, Маша Лагодзіч |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |