Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Артыкулы › Прэч ад палітыкі? Прэч ад палітыкі?Гурт N.R.M. выклаў у інтэрнэт рэзкую песню «Палітыка-паралітыка». У ёй пяецца пра «змагароў», якія «сядзяць на пасадах» і якім з Захаду «грошай ліецца рака». У часткі прыхільнікаў гурту тэкст Вольскага, сугучны прапагандысцкім перадачам БТ, выкліча шок. Праўда, ператвараць у «палітыку» культуру і спорт, паглыбляючы раскол у грамадстве, пачалі першыя зусім не «змагары», а той, з кім яны змагаюцца. Ад гэтай палітызацыі прайграе ўся краіна. Ва ўяўленні большай часткі насельніцтва сёння гаварыць па-беларуску публічна — палітычны акт. Аддаць дзіця ў беларускі клас — палітычны акт. Запісацца ў недзяржаўны Саюз пісьменнікаў — яшчэ які палітычны акт. Добра, што хоць «забароненай музыкі» ўжо няма. У выніку людзі баяцца Беларушчыны, як баяцца чагосьці, праз удзел у чым можна страціць працу, маёмасць, свабоду. Гэтым, а не нейкай міфічнай нацыянальнай няспеласцю, абумоўленая сённяшняя культурная сітуацыя ў краіне. Сяргей Мікулевіч, Наша Ніва |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |