Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › 10 лютага адбыўся канцэрт N.R.M.

10 лютага адбыўся канцэрт N.R.M.

10 лютага ў Рэактары адбыўся чаканы электрычны канцэрт N.R.M. У першай палове былi выкананы песнi “Мроi”, нягледзячы на ўзрост, гучалi яны як нiколi свежа i актуальна.

Праз кароткi перапынак на сцэне з’явіўся N.R.M. i больш двух гадзiн выконваў свае лепшыя песнi, чым безумоўна парадаваў натоўп фанатаў, якiя запоўнiлі танцпляц так, што яблыку было недзе ўпасць. У першыню тут можна было пачуць новую песню гурта “Палітыка-паралітыка” у канцэртным выкананні, рэліз якой адбыўся прыкладна тыздень таму. Яе можна паслухаць на нашым сайце. Гэта быў сапраўды клюбны канцэрт поўны адрэналіну, пакінуўшы шмат станоўчых эмоцый, і жаданне дачакацца наступнага выступлення “Каралей айчыннага року”.

Сваё Радыё

Апублікавана 11.02.2010 by  Андрэй.