Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Ў Вільні Вольскі заспявае “Белую яблыню грому”
Ў Вільні Вольскі заспявае “Белую яблыню грому”
У суботу, 17 красавіка, аўтар і стваральнік праекту "Белая яблыня грому" Лявон Вольскі прэзентуе яго ў горадзе, так ці іначай звязаным з кожным з класікаў, чые вершы атрымалі новае музычнае жыццё на плытцы.
Цяпер і віленчукі змогуць пазнаёміцца з дванацаццю кампазіцыямі на вершы беларускіх паэтаў XVI-XXІ стагоддзяў – ад Яна Чачота праз Адама Міцкевіча і Янку Купалу да Рыгора Барадуліна. Прэзентацыя праекту "Белая яблыня грому" ў Вільні пройдзе ў клубе Mulen ruzas (V. M. Putino g. 5 - насупраць офіса ЕГУ) 17 красавіка, пачатак а 19-й.
Апублікавана 16.04.2010 by Андрэй.
|