Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › N.R.M. прачнуліся, каб сказаць «ДПБЧ»
N.R.M. прачнуліся, каб сказаць «ДПБЧ»
Гурт зьбіраецца даць у ліпені ажно 6 канцэртаў па ўсёй Беларусі. Такой актыўнасьці «энэрэмаўцы» не выяўлялі апошнія шэсьць гадоў. 8 ліпеня яны дадуць экслюзіўны выступ у межах праекту «Тузін. Unplugged» у Менску, а на канцэртах у Гомелі, Горадні, Бабры, Лагойску і Магілёве музыкі пакажуць сваю новую праграму, якая завецца «ДПБЧ». «Гэта смскавы скарот ад „да пабачэньня“, якое мы кажам усім сваім прыхільнікам», — тлумачыць гітарыст Піт Паўлаў.
Апублікавана 30.06.2011 by Андрэй.
|