Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › «Крамбамбуля» пойдзе да канца
«Крамбамбуля» пойдзе да канца
Арганізатары канцэрту гурта «Крамбамбуля» ў клюбе Re:Public афіцыйна абвесьцілі, што мерапрыемства не адбудзецца. Прадстаўнікі гурта патрабуюць у дырэкцыі клюбу назваць прозьвішчы чыноўнікаў, якія змусілі адмяніць канцэрт і зьбіраюцца зьвярнуцца ў суд, каб спагнаць выдаткі. «Мы хочам ведаць, ці сапраўды наша творчасьць забароненая і на якой падставе», — кажа Лявон Вольскі, які гатовы асабіста зьвярнуцца ў пракуратуру і адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама ў Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры з тым, каб разабрацца ў сытуацыі.
Апублікавана 02.02.2012 by Андрэй.
|