Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Новы альбом Лявона Вольскага выйдзе на Дзень Волі Новы альбом Лявона Вольскага выйдзе на Дзень Волі
Новы сольны альбом Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Грамадазнаўства», выйдзе 25 сакавіка на мультылэйбле «Пяршак». Саўндпрадусарам альбома, які запісваўся ў на віленская студыі Ymir Audio, выступіў нарвежскі музыкант Снорэ Бэргэруд, паведамляе сайт 34mag.net. — Калі мы звярнуліся да Снорэ з прапановай супрацы, ён адразу ж сказаў, што хацеў бы цалкам спрадзюсаваць аранжыраванне і гук, — узгадвае ў інтэрв’ю сайту 34mag.net Вольскі. — Я пагадзіўся паспрабаваць. Ягонае бачанне мне падалося цікавым, гэткім «нетутэйшым», і мы пачалі шчыльную супрацу. А далей ужо, як кажуць, творчая магія… Перад пачаткам працы мы папярэдзілі хлопцаў, што песні будуць жорсткія і бескампрамісныя. «Музычная канцэпцыя „Грамадазнаўства“ — гэта „нічога лішняга“. Асноўны ўхіл зроблены на лірыку. Некаторыя песні пачынаюцца адразу з тэксту. Няма сола. Няма брыджаў. Песні кароткія, тэксты доўгія. У альбоме цалкам парушаная папсовая схема: інтра, куплет-рэфрэн, куплет-рэфрэн, брыдж і яшчэ пара рэфрэнаў», — так апісваецца новая праца Вольскага. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |