![]() ![]() |
![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Дзейнасьць 08.10.2006 :: Сустрэча НРсМ з журналістамі CDMAGСёньня прайшло чарговае паседжаньне фан-клюбу. Але ня простае — на яго завіталі журналісты электроннага часопісу CDMAG (былая «папяровая» «Студэнцкая думка»). Мы, як заўсёды, жартавалі, размаўлялі, але яшчэ і адказвалі на пытаньні журналістаў. У хуткім часе ўсё гэта можна будзе пабачыць у новым нумары CDMAG…
22.11.2005 :: СС НРСМ!«Тузін Гітоў» наведаўся на першую сустрэчу N.R.M. са сваім фэн-клюбам. Міністры азнаёміліся са Статутам СС НРСМ і падпісалі адпаведную дакумэнтацыю. Міністар працы і абароны Лявон Вольскі: «Мы былі вельмі ўзрушаныя падрыхтоўкай НРСМ! Пасьля такога нам проста сорамна ня скласьці Канстытуцыю». 22.11.2005 :: Фан-клюб online на IRC.BYIRC (Internet Relay Chat) - спэцыяльны інтэрнэт-сэрвіс, з дапамогай якога можна гутарыць зь дзясяткамі і сотнымі людзей у рэжыме online. Зь некаторага часу на беларускім IRC-сэрвары з'явіўся канал для гутарак паміж фанатамі гурту N.R.M.. Заходзьце на #nrm! 20.11.2005 :: СС «НРсМ» атрымаў афіцыйны статусСёньня НРсМ нарэшце атрымаў афіцыйны статус! На сустрэчу з фан-клюбам і падпісаньне ўсіх дэкрэтаў прыехалі міністры Незалежнай Рэспублікі Мроя. Гэтай падзеі мы чакалі амаль 5 месяцаў! Атрымалася ўсё проста выдатна! Спачатку НРсМ віншаваў Піта з Днём нараджэньня. Трошачкі позна, але лепей, чым ніколі :) Потым была бюракратычная частка, мэтай якой было падпісаньне дэкрэтаў аб стварэньні НРсМ, аб яго сымболікі і аб Прэзыдыюме НРсМ. Ну, а пасьля, пачалася самая чаканая частка мерапрыемства акустычны канцэрт. Паміж песьнямі йшла вельмі прыемная і цікавая размова гурту з яго прыхільнікамі. Ўсё было проста цудоўна й музыкі паабяцалі прыйсьці да нас яшчэ :) Ну, а пасьля канцэрту, большая частка НРсМ засталася… сьвяткаваць сёньняшняю падзею :) Як кажа Лявон Вольскі, «карацей, напіліся ўсе страшна»… Да наступнай сустрэчы! Фоткі пакуль можна паглядзець у фотагалерэі. На жаль, на дадзены момант няма сілаў, каб неяк адстартаваць малюнкі і дадаць камэнтары. Таму проста глядзіце :))) 08.11.2005 :: Пэрформанс у падтрымку забароненых беларускіх музычных гуртоў7 лістапада а 13 гадзіне ў Менскім парку ў раёне Курасоўшчына грамадзянская ініцыятыва "ЧАС!" разам з маладзёвым праектам "Вока" і фэн-клубам N.R.M. NRsM праводзілі перформанс у падтрымку забароненых беларускіх рок-гуртоў. Выглядала ўсё гэта наступным чынам:
|
| © 2005–2008 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |