Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

13.12.2010 :: Лявон Вольскі пойдзе на выбары назіральнікам

Чаму рок-кумір беларускай моладзі не грае ў падтрымку кандыдатаў на прэзідэнта? Ці "N.R.M" распаўся? Хто з заходніх зорак вывучыў песню “Крамбамбулі”? Пра гэта напярэдадні вялікага ўласнага канцэрта Лявон Вольскі распавёў у інтэрв’ю TUT.BY.

13.12.2010 :: Бясплатныя білеты на Белую яблыню грому

Аўтарам найлепшых навінаў і каментаў, дасланых на сайт «Нашай Нівы» за панядзелак.

13.12.2010 :: Лявон Вольскі: Так спецыяльна не напішаш.

У Беларусі праз тыдзень пройдуць выбары прэзідэнта — перадвыбарная барацьба дзесяці кандыдатаў ад апазіцыі з дзеючым кіраўніком Лукашэнкі праходзіць у напружанай і нават часам камічнай абстаноўцы.

Адзін куплет — апазіцыянера, другога — на ламанай расейскай ад імя вернага лукашыста. Калі слухаць песні Лявона Вольскага, беларускіх газет можна ўвогуле не чытаць. Ёсць прыпеўкі і пра Венесуэлу, дакладней, пра танкер, які вязе нафту для Лукашэнкі.

Чытаць далей ›››

10.12.2010 :: Лявон Вольскі: Ісці трэба ў дзень выбараў, у зручны час.

Лявон Вольскі і Тамара Лісіцкая сочаць за кандыдатамі і дагэтуль вагаюцца, Анатоль Ярмоленка і Саша Варламаў прагаласуюць датэрмінова, а Міхаіл Захараў і Аляксандр Ціхановіч ужо зрабілі свой выбар, але ўкінуць бюлетэні 19 снежня.

Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці гатовыя зоркі да прэзідэнцкіх выбараў. Як высветлілася, большасць вядомых беларусаў ужо вызначыліся з кандыдатам, за якога прагаласуюць, прычым, у іх нават не ўзнікала пытання – яны адразу ведалі за каго галасаваць.

09.12.2010 :: Моманты Волі

Навіна пра сьмерць сьпявачкі шакавала музычную грамадзкасьць. Пра Вольгу Самусік згадваюць тыя, з кім яна працавала і сутыкалася ў творчым жыцьці: рэдактар "Музыкальной газеты" Алег Клімаў, гітарыст Tarpach Зьміцер Астапук, гітарыст Hasta La Fillsta Сяргей Канановіч, заснавальнік "Рок-Каранацыі" Юры Цыбін, лідэр "Крамбамбулі" Лявон Вольскі…

01.12.2010 :: Тры гады — візіту рокераў да Праляскоўскага: што змянілася?

Роўна тры гады таму адбылася гістарычная сустрэча забароненых беларускіх рок-музыкаў зь ідэолягам адміністрацыі прэзыдэнта Праляскоўскім.

Чытаць далей ›››

16.11.2010 :: Вольскага дазволілі са скрыпам

Вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў КЗ «Мінск» 16 сьнежня дазволілі са скрыпам — улады засьцерагаюцца гучных беларускіх імпрэзаў перад самымі выбарамі. Гастрольнае пасьведчаньне далі толькі пасьля ўзгадненьня рэпэртуару. Лявон Вольскі: «Нічога надзвычайнага, мясцовыя чыноўнікі проста вырашылі падстрахавацца».

Чытаць далей ›››

10.11.2010 :: Белая Яблыня Грому 16-га сьнежня ў КЗ Менск

З блёгу Лявона Вольскага:

Хачу ўсіх Вас запрасіць 16-га сьнежня (за тры дні да выбараў - так прасьцей запомніць дату) у КЗ (КПЗ) "Мінск" на "Белую Яблыню Грому". Дадаліся песьні на словы Караткевіча і Сыса, здавалася б, даўно забытыя. У другім аддзяленьні - розныя дуэты, мае новыя песьні, карацей, размаітасьць і стракатасьць. Прыходзьце!

05.11.2010 :: Піт Паўлаў прэзентуе новае відэа і запрашае ўсіх на свой дзень нараджэння

Вядомы беларускі музыка Піт Паўлаў напярэдадні свайго дню нараджэння, якое святкуе 7 лістапада, прапануе слухачам новую песню «Залаты сэзон» і відэа да яе.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

27.10.2010 :: «ЖывыГукON-line» 7 лістапада: Піт Паўлаў і іншыя

7 лістапада ў мінскім клубе «Рэактар» адбудзецца чарговы канцэрт у межах музычнага праекту «ЖывыГукON-line». Дата правядзення гэтага канцэрту абрана не выпадкова. 7 лістапада — гэта ня проста «чырвоны дзень календара», але і дзень нараджэння ідэйнага кіраўніка праекта «ЖывыГукON-line» і вядомага беларускага музыкі Піта Паўлава.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81