Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 06.02.2010 :: Юрась Ляўкоў: У Глюкаў выйшла клясная НРМаўская песьня!Экспэрт ТГ нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 году ў Менску. Пасьля атрыманьня сярэдняй адукацыі пачаў працоўную дзейнасьць у БДУ на фізычным факультэце. Спробу атрымаць вышэйшую адукацыю спалучыў з пачаткам дзейнасьці ў гурце «Мроя» (1983), у выніку «Мроя» перамагла. З 1986 году робіць навуковую кар’еру ў навукова-дасьледчай установе па дасьледаваньні ядзерных праблемаў. Акрамя «Мроі» і N.R.M. бас-гітара Ляўкова гучала ў праектах «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», гурце «Новае неба». Мае прыхільнасьць да цяжкага року (Nazareth, Slade, Kiss, Led Zeppelin), але прыязна ставіцца да добрай музыкі хоць якога стылю, асабліва да беларускамоўнай. 05.02.2010 :: N.R.M. паралізуе палітыку сваёй новай песняйПасля доўгага перапынку адзін з мастадонтаў беларускага року гурт N.R.M. запісаў новую песню, якую з 5 па 7 лютага ўключна прэзентуе усім карыстальнікам парталу TUT.BY. Першымі навінку - песню “Палітыка-паралітыка” - у канцэртным выкананні пачуюць наведнікі чаканага ў Беларусі больш чым год электрычнага канцэрту гурта. 04.02.2010 :: Лявон Вольскі ідзе ў народУсе мы час ад часу мроім пра тое, каб на адзін вечар змяніць прафесію, нават любімую. 7 лютага на адзін вечар вядомы музыка Лявон Вольскі стане бармэнам страўні «Камяніца». 02.02.2010 :: На лютаўскім канцэрце N.R.M. пераўвасобіцца ў «Мрою»Гурт праспявае 7-8 «мрояўскіх» песень у тагачасных аранжыроўках. Фронтмэн N.R.M. Лявон Вольскі кажа, што пераўвасабленне на мінулагоднім «Басовішчы» было ўдалым. Таму вырашылі паўтарыць яго, але ўжо перад мінскім слухачом. Рокеры паўстануць у адзенні 1980-х. А Вольскі, магчыма, нават зробіць макіяж. 02.02.2010 :: Чаму не з’яўляюцца новыя "Крамы", "N.R.M."?Цікавае інтэрвью Ігара Варашкевіча.
28.01.2010 :: Лявон Вольскі: "Я выйшаў зь ценю, а мяне зьневажаюць"Лідэр "N.R.M." і "Крамбамбулі" ў апошнія гады ўшчыльную заняўся навагоднімі тэлешоў. У дзень прэзэнтацыі праекту-дуплету "Такога няма нідзе" і новага тэлеспэктаклю "Аднойчы ў Барахляндыі" Лявон Вольскі даў інтэрвію "ТГ" і распавёў, чаму ён вырашыў ахвяраваць Морысанам і Джоплін, ці спраўдзілі яго чаканьні запрошаныя зоркі і калі ён возьмеца за напісаньне новых бескампрамісных рок-гітоў. 27.01.2010 :: Лявон Вольскі і "ліст шчасця"Лявон Вольскі і кампанія прэзентавалі музычны праект "Такога няма нідзе". Як "ліст шчасця" паўплываў на жыццё Вольскага, чаму распаўся гурт "Топлес" і як NRM выступалі на падтанцоўках у Святланы Зелянкоўскай – у рэпартажы "Салідарнасці". UPD: Глядізе таксама рэпартажы ад Эўрапейскага Радыё, Нашай Нівы, Будзьма! і Generation.BY. 26.01.2010 :: «Хто смокча, а хто нішцяк»І ўвогуле, большасьць песьняў, якія я тут пачула, здаліся мне каньюнктурнымі. Магчыма, я абражу пачуцьці кагосьці са сьпевакоў, але я ім ня веру. Ня веру ў іх адчай і боль за каханьне, радзіму і моўную сытуацыю. Гучыць так, нібы яны сьпяваюць запатрабаванае нейкімі імавернымі прадусарамі незалежнай беларускай сцэны, і гэтае запатрабаваньне, няхай не ідзе ў разрэз зь іх грамадзянскай пазыцыяй, але разыходзіцца зь іх сапраўднымі думкамі. Вось Лявону Вольскаму ў пачатку 2000-х верыла — і дагэтуль веру. А ім ня веру. 26.01.2010 :: Дэкада №13 лютага а 20:05 у праграме “Кракатук” (Радыё Рацыя, 98.1 FM – Беласток, Гародня, on-line трансьляцыя – www.racyja.com) – вынікі музычнага дзесяцігодзьдзя ў Беларусі:
25.01.2010 :: Лявон Вольскі: «Дай мне надзею, што я засьпею»У новым туры на ТГ Лявон Вольскі прадстаўляе песьню «Дай мне знак» — твор, якім сканчваецца ягоны праект «Такога няма нідзе». «Падумалася, што ў праграме бракуе нейкае выніковае песьні. У 60-я шмат у якіх краінах былі ўласьцівыя ідэі вызваленьня ад акупацыйнае ўлады, таму песьня атрымалася трошкі сумная, але аптымістычная», — кажа Лявон. Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |