Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

21.03.2007 :: Боб Марлі на Дзень Волі

25 сакавіка шэраг беларускіх музыкаў возьме ўдзел у акцыі “Салідарны зь Беларусьсю”. На пляцы Замковым у Варшаве яны разам з польскімі рок-зоркамі выканаюць песьні Боба Марлі. Плянавалася зрабіць беларуска-польскі трыб’ют ямайскаму музыканту. Аднак, ўладальнікі правоў на песьні славутага растамана запатрабавалі завялікія грошы, таму спадчына Марлі будзе перасьпяваная на мове арыгіналу. Адзін з удзельнікаў канцэрту Лявон Вольскі ня згодны з тым, што айчынныя музыкі павінны быць на Дзень Волі на Радзіме: “Мы ж ня ў войску, кожны робіць сам свой выбар”. Лідэр N.R.M. акрамя песьні Боба Марлі мусіць выканаць у Варшаве “Я нарадзіўся тут”. “Я разумею мэты і задачы гэтай акцыі, у адрозьненьні ад нейкага Дня адзінства ў Менску, - разважае музыка. – З кім я павінен аб’ядноўвацца?! Пэўна, што з тымі, хто мне не дае на радзіме выступаць...”

Поўны тэкст артыкулу чытайце на Тузіне Гітоў.

19.03.2007 :: Рок-н-рол у калгасе

NRMПольскі Newsweek зьмясціў артыкул пра беларускую рок музыку. Цікава, што пачынаецца ён з фактычнай памылкі:

O dwóch nazwach miasta śpiewa kapela Bez Nazwy. O Mieńsku białoruskim i Mińsku ruskim. O kraju, w jakim chcieliby żyć. Na Białorusi nie mówi się o tym głośno. Tylko krzyczy na koncertach alternatywnego rocka.

З гэтай цытаты вынікае, што песьню Мінск-Менск сьпявае гурт БН з Бярозы. Хаця ўжо некалькімі радкамі ніжэй чытаем:

Wydarzenia na placu Październikowym zainspirowały Lawona Wolskiego, lidera kultowej kapeli rockowej N. R. M., do napisania piosenki o dwóch Mińskach. Jedno miasto zniewolone i przygnębiające, drugie - mała enklawa białoruskości i niezależności.

Куды толькі глядзіць пан рэдактар?

На сайце зьмешчаны скарочаны варыянт артыкулу, але ёсць магчымасьць спампаваць чатыры песьні ў mp3.

18.03.2007 :: Здымкі з Кракаўскага канцэрту

На сайце Беларускай Альтэрнатывы выкладзены больш за 200 здымкаў з сумеснага канцэрту ў Кракаве, што адбыўся 16 сакавіка ў памяшканьні клюбу Studio.

Гэтым разам не пашанцавала Юрасю (яго ўвогуле няма на фотаздымках) і амаль няма Алезіса. Затое ёсць, як Піт п'е ваду з бутэлькі...

Абмяркаваць на форуме

18.03.2007 :: Віншуем Русю з днём народзінаў

Няхай і крыху пазьней, але, Русю, салістку гурта Індыга, віншуем з днём народзінаў! Усяго найлепшага і самае галоўнае -- адужаць, запісаць новы альбом!

PS: Дарэчы, на сьвяточным канцэрце ў клюбе Арэна сябраў НРСМу прысутнічала болей, чым на канцэртах НРМ... Ці не час мяняць назву фан-клюбу?

16.03.2007 :: Дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава

Сёньня спраўляе свой дзень народзінаў Міхал Анемпадыстаў -- паэт, мастак, аўтар канцэпцыі і словаў Народнага Альбому. Віншуем!

16.03.2007 :: Чарговы акустычны канцэрт у Графіці

3 красавіка а 19:30 у клюбе Графіці (Менск) адбудзецца акустычны канцэрт гурта N.R.M. Больш падрабязна па тэл. (029) 671-58-65. Адрас клюбу: зав. Калініна, 16.

14.03.2007 :: Лявон Вольскі едзе ў Амэрыку

Наша Ніва піша: Ужо другі раз амэрыканскія беларусы атрымаюць мажлівасьць сустрэцца з адным з яскравых прадстаўнікоў сучаснай айчыннай культуры Лявонам Вольскім.

Самая грунтоўная сустрэча адбудзецца у Нью‑Ёрку, куды Лявон запрошаны на адмысловую беларускую вечарыну з удзелам Сяржука Сокалава‑Воюша, нью‑ёркскай каманды беларускага паходжаньня «Каханьне» ды іншых мясцовых знакамітасьцяў. У дадатак плянуюцца камэрныя сустрэчы «пад гітару» у памяшканьні Беларуска‑Амэрыканскага задзінночаньня (Нью‑Ёрк), а таксама ў штатах Дэлавэр і Каліфорнія.

Чытаць далей ›››

13.03.2007 :: Сайт, прысьвечаны канцэрту Вольскага ў ЗША

Па адрасе www.lavon.name з'явіўся сайт прысьвечаны канцэрту Лявона Вольскага ў ЗША. Яшчэ раз нагадаем: 9 красавіка, а 20-й, клюб The Hook, Бруклін, Нью-Йорк. Дарэчы, на сайце ёсць фотаздымкі з мінулага амерыканскага канцэрту, проста з канцэртаў НРМ, з Басовішча. Абяцаецца калі-небудзь выкласьці песьні ў mp3.

Абмяркаваць на форуме

11.03.2007 :: Канцэрт N.R.M. у Кракаве

Herr Dan паінфармаваў нас, што аб'яднаньне Беларуская Альтэрнатыва ў Кракаве запрашае на канцэрт з удзелам вядомых гуртоў NRM, Krama, Pomidor/off.

Канцэрт пройдзе 16 сакавіка ў Klub Studio (ul Budryka 4, miasteczko studenckie). Гэты канцэрт будзе першым з запланаванай серыі канцертаў беларускіх выканаўцаў ў Кракаве.

Падрабязнасьці на www.bialoruskalternatywa.pl

Абмяркаваць на форуме

07.03.2007 :: Канцэрт Лявона Вольскага ў ЗША

9 красавіка а 20-й адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага ў клюбе The Hook, што месьціцца ў Нью-Йоркскім раёне Бруклін.

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81