Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

14.05.2009 :: Старонка Радыё Гамон

Старонка аўтарскай перадачы Лявона Вольскага на Эўрапейскім Радыё.

11.05.2009 :: Які быў першы інструмэнт, якім авалодаў Піт?

Якую песьню гурт «Крама» перазапісваў найчасьцей? Што павінна адбыцца з дрэвам, каб яго майстра абраў для стварэньня беларускай дуды? Які быў першы інструмэнт, якім авалодаў Піт? Якая жывёліна была сымбалем гурта Neuro Dubel у першыя гады яго існаваньня? Пытаньні ад лідэраў гуртоў-выступоўцаў фэсту Bela Music. Спрытнюгі, што ведаюць адказ, ідуць на фэст за так!

Чытаць далей ›››

11.05.2009 :: Мроя выступіць на юбілейным Басовішчы

20-е “Басовішча” ўсё ж такі мае адбыцца, нягледзячы на тое, што падрыхтоўка да яго толькі распачынаецца. Ужо на наступным тыдні стане вядома, ці будуць бясплатныя “фестывальныя” візы для беларусаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла намесніца старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы (БАС) Кася Кузьміч:

Чытаць далей ›››

05.05.2009 :: Піт сыграў для консула

У межах свайго міні-туру па Прыбалтыцы Піт Паўлаў даў VIP-канцэрт у Таліне, дзе прысутнічалі амбасадар Польшы ў Эстоніі, генэральны консул Беларусі і іншыя афіцыйныя асобы. Як паведамляе прэс-служба сьпевака, падчас візыту беларускага музыкі ў Прыбалтыку «былі дасягнутыя цьвёрдыя дамовы аб далейшым супрацоўніцтве».

Чытаць далей ›››

15.04.2009 :: Радыё Гамон

21 красавіка на "Эўрапейскім радыё для Беларусі" пройдзе online-сустрэча з Лявонам Вольскім. Таму, калі кагосьці нешта цікавіць, задавайце Вашыя пытаньні. Пішыце сюды: http://www.euroradio.fm/by/815/430/31062/.

А праз тыдзень пасьля гэтае сустрэчы Лявон Вольскі запускае новы праект - "Радыё ГАМОН". Таксама са зваротнай сувязьзю. Таму ўсіх сардэчна запрашаем!

12.04.2009 :: Garadzkija прымуць удзел у фэсце Bela music 09

23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклюбу “Баравая” адбудзецца першы рэспубліканскі фэстываль “Bela Music-09”. Упершыню найлепшыя рок-гурты Беларусі, якія яшчэ зусім нядаўна былі пад забаронай, выступяць на адной пляцоўцы пад патранатам Мінісітэрства культуры і мясцовых уладаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы заявілі арганізатары мерапрыемства.

Чытаць далей ›››

09.04.2009 :: Барды + Jazz = …

9 красавіка а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
- Алесь Камоцкі разам з гуртом “Край” і ў суправаджэньні аркестры Стэфана Гасінца (жывы запіс з Польшчы 2006 г.);
- Кася Камоцкая й “Новае неба” – бардаўска-джазавы альбом 1991 г.;
- Вольга Залеская – студыйныя запісы з трыё Аркадзя Эскіна й з “WZ-аркестрай”;
- Зьміцер Вайцюшкевіч і саксафаніста Аляксей Паршын – прысьвячэньне варшаўскаму парку “Лазенкі”;
- лірыкі Сяржук Кулягін (Магілеў) і Віктар Шалкевіч (Гародня).

09.04.2009 :: Кудзіненка хоча запрасіць Вольскага для здымкаў у фільме

«Беларусьфільм» падпісаў дамову з Андрэем Кудзіненкам, аўтарам «Акупацыі», на здымкі гатычнай трагікамедыі жахаў. Мастаком стужкі можа стаць Артур Клінаў, ролі прапанаваныя Кату і Колбышаву. У стужцы можа з'явіцца і Вольскі.

Чытаць далей ›››

09.04.2009 :: Лявон Вольскі: У гэтай сытуацыі трэба памаўчаць

Лідэр N.R.M. даў вялікае інтэрвію тэлепраграме Паўла Мажэйкі «Госьць Белсату», падрыхтаванай пры творчым удзеле «Тузіна Гітоў», і шчыра адказаў на не зусім зручныя пытаньні, адносна творчага зацішша, апошніх музычных праектаў, «Рок-Каранацыі» ды выказаў сваё стаўленьне да сёньняшняй сытуацыі ў беларускай рок-музыцы: «Трэба вытрымаць паўзу. Тры гады нельга было граць, а цяпер гэта нават заахвочваецца. Думаю, што наадварот у гэтай сытуацыі трэба крышачку памаўчаць, падумаць».

Чытаць далей ›››

24.03.2009 :: Крамбамбуля -- ляўрэат Залатога Вуха 2009

Названыя ляўрэаты прэміі «Альфа-радыё» ды Міністэрства інфармацыі. Разынка прэміі ў тым, што тут няма падзяленьняў на месцы. Кампанія адзначаных ня надта пярэстая. Як і заўжды пераважная большасьць у ёй — прадстаўнікі папулярнай музыкі, але здолелі патрапіць у 20-ку абраных і два беларускамоўныя гурты — «Палац» і «Крамбамбуля».

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81