Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 25.05.2007 :: «Крамбамбуля Святочная»: перамога пазітываПапулярны беларускі музычны калектыў “Крамбамбуля” ўчора адзначыў пяцігоддзе. Прыхільнікі і сябры групы былі запрошаныя ў сталічную рэстарацыю “Савецкі”, дзе ў атмасферы 50-60 гадоў мінулага стагоддзя здолелі атрымаць асалоду ад творчасці любімага калектыву і пазнаёміцца з новым музычныя альбомам гурту - “Крамбамбуля Святочная”. Таксама, спецыяльна да юбілею, быў прэзентаваны зборнік лепшых песень “Бэст”. Прапануем вашай увазе інтэрв`ю з лідэрам групы Лявонам Вольскім, ласкава прадстаўленае прэс-цэнтру Хартыі’97 прэс-сакратаром групы Зміцерам Бескаравайным.
25.05.2007 :: Крамбамбуля падвяла вынікі першай пяцігодкі і выпусціла новы дыскНа днях гурт “Крамбамбуля” выдаў адразу два дыскі - “Крамбамбуля The Best”, у які ўвайшлі лепшыя песні за 5 гадоў існавання праекту, і новы альбом “Крамбамбуля Сьвяточная”. VIP-прэзентацыя з гэтай нагоды адбылася ў рэстаране “Савецкі”, былой дачы савецкіх міністраў, і была вытрымана ў стылістыцы лепшых гадоў застою. 24.05.2007 :: Праверка пашпартоўЗасталося меньш за два месяцы да фэсту Басовішча, што адбудзецца 20-21 ліпеня, традыцыйна ў Гарадку пад Беластокам (Польшча). Хто падумвае аб тым, каб наведаць гэтую мэкку беларускай рок-музыкі, самы час спраўдзіць наяўнасьць у пашпарце дазвольнага штампу на выезд ва ўсе краіны сьвету. 24.05.2007 :: Абнавіўся сайт КрамбамбуліПасьля працяглага часу аднавіўся сайт гурта Крамбамбуля -- krambambulya.com.
24.05.2007 :: Лявон Вольскі: “Крамбамбуля Сьвяточная” – песні для пазітыўных застолляў“Еўрапейскае радыё” на прэзентацыі кружэлцы “Крамбамбуля.Сьвяточная” Увогуле, усё мерапрыемства было вытрымана ў духу савецкага часу з праекцыяй на сучаснасць. Да таго ж, з тонкім намёкам, што не так ужо і далёка адыйшло нашае грамадства ад савецкага ладу жыцця. Перад уваходам у рэстаран “Савецкі” – асабіста я, напрыклад, нават і не ведаў, што такі ёсць у Мінску — гасцей сустракала дзяўчына ў нацыянальнай вопратцы з хлебам–соллю. 23.05.2007 :: Хакерская атака!Позьнім вечарам 24 траўня на сайт была накіраваная хакерская атака. У выніку якой былі зьнішчаныя некаторыя файлы і аўтаматычна падгружаўся іншы сайт. База зьвестак засталася не кранутай! Пакуль працягваецца праца па ўзнаўленьню працы сайту! Выбачаемся за часовыя праблемы!
22.05.2007 :: Менскі клюб “Арэна” закрыты за “несанкцыянаваныя мерапрыемствы”21 траўня стала вядома, што мінскі клуб “Арэна” спыніў сваю працу. Адмененыя некалькі канцэртаў. Дырэкцыя клубу адмаўляецца ад каментароў. Арганізатары канцэртаў, якія мусілі адбыцца ў “Арэне” 21 і 22 траўня, аднагалосна сцвярджаюць, што прычыны, з якіх быў закрыты клуб, – ідэалагічныя. У прыватнасці, кажуць, што ўладам не спадабаўся канцэрт гуртоў Zet і IQ-48, які мусіў прайсці ў “Арэне” 14 траўня. 19.05.2007 :: Новы альбом N.R.M. «06» ужо ў продажу!19 траўня адбылася міні-прэзэнтацыя новага альбому N.R.M. для фан-клюбу. Бяз удзельнікаў гурту, затое з магчымасьцю набыць плытку са зьніжкамі :) Таксама стала вядома, што альбом ужо зьявіўся ў продажу на Ўправе БНФ (вул. Абмяркоўваем альбом на форуме!!! Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 19.05.2007 :: В США Лявон Вольский стал соотечественником Тома ХэнксаИзвестный белорусский рок-музыкант Лявон Вольский съездил в США во второй раз. Белорусы-эмигранты ждали его по всей стране, Лявону с женой Аней приходилось менять самолет за самолетом. Белорусские паспорта вызывали у служащих аэропортов повышенный интерес. - Когда в очередной раз спрашивали, где находится Беларусь, мы отвечали: ну как же! Видели фильм "Терминал"? Страна Кракозия… Мы оттуда! 18.05.2007 :: Начны эфір на «Радыё Свабода»Сёньня госьцем начнога эфіру «Радыё Свабода» будзе паэт, аўтар тэкстаў да першых альбомаў рок-гурту ULIS Фэлікс Аксёнцаў, які цяпер жыве ў канадзкім Ванкувэры. У перадачы «Гукапіс» Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гомельскі гурт «Gods Tower», а ў анталёгіі «Начной чытанкі» прагучаць казкі Лявона Вольскага. І як заўсёды на гэтым тыдні, вы пачуеце песьню з новага альбому гурту N.R.M.. Ад 22-й гадзіны ў эфіры «Свабоды» і ў інтэрнэце.
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |