Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

07.09.2007 :: Вялікая прэзэнтацыя "06" у Менску!!!

10 кастрычніка. 19:00. Клюб "Фартуна" (вул. Смаленская, 15, ст.м. Пралетарская")

ВЯЛІКІ ЭЛЕКТРЫЧНЫ КАНЦЭРТ ГУРТА N.R.M. З ПРЭЗЭНТАЦЫЯЙ НОВАГА АЛЬБОМУ "06".

Кошт квіткоў: 20000 - папярэдне, 25000 - у дзень канцэрту.
Тэлефоны: 671 58 65; 608 95 86.
Квіткі зьявяцца ў продажу на наступным тыдні.

Абмяркаваць на форуме

06.09.2007 :: Менск і Мінск -- песьня году на радыё Unistar

“Tribute to Miensk”

6 верасьня а 21-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
- NRM зь песьняй году “Менск і Мінск”;
- Віктар Манаеў чытае паданьне пра заснаваньне Менску;
- песьні-прысьвячэньні ад Алеся Камоцкага й гурту “Край”, Валерыя Дайнэкі й гурту “Ражство”;
- BandA, Ulis, PomidorOFF, IQ-48 ды іншыя.

05.09.2007 :: ZET не паедзе на Фэст Свабоды

Нажаль, гурт ЗЭТ ня зможа прыняць удзел у Фэсце Свабоды, што пройдзе 22 верасьня ва ўкраінскім Луцку. Гурт выбачаецца перад сваімі шматлікімі прыхільнікамі.

03.09.2007 :: ZET прыме ўдзел у Фэсце Свабоды, а N.R.M. не

Арганізатары фэстывалю «Права быць свабодным», які адбудзецца 22 верасьня ва ўкраінскім горадзе Луцк канчаткова вызначыліся са сьпісам выступоўцаў. У ім – практычна ўся вышэйшая ліга беларускага рок-н-ролу, акром N.R.M. Арганізатар фэсту Віталь Супрановіч: «Мы вельмі расчараваныя, што нам не ўдалося паразумецца, бо N.R.M. адзін зь лепшых беларускіх гуртоў».

Чытаць далей ›››

03.09.2007 :: Выйграй паездку на Фэст Cвабоды!

Фэст СвабодыНагадаем, што найбліжэйшы канцэрт ZET адбудзецца пад час Фэсту Свабоды, 22-га верасьня ў Луцку.

Дзякуючы Эўрапейскаму Радыё можна выйграць бясплатную паездку на фэст! З 1 да 7 верасьня і з 9 да 14 верасьня дашлі на адрас [email protected] заяўку на ўдзел у розыгрышы, пазначыўшы нумар тэлефона, па якім з табою зможа звязацца ды-джэй.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

02.09.2007 :: Гіт-парад Музычнай газэты

Музычная ГазэтаВось ужо які тыдзень запар альбом "06" гурта N.R.M. займае верхні радок гіт-парада Музычнай газэты. Клікніце па выяве справа каб праглядзець стан на 21-е жніўня. Апроч N.R.M. высокія пазіцыі займаюць дыскі Крамбамбулі "The Best" і "Сьвяточная".

Галасаваць можна штодня праз Інтэрнэт. Вынікі друкуюцца ў кожным чарговым нумары. Пытайцеся Музычную Газэту ў шапіках Белсаюздруку. Новы нумар завозяць у пятніцу пасьля абеда.

Дарэчы, хто жадае падтрымаць адзіную беларускую газэту цалкам прысьвечаную музыцы, не паленуйцеся аформіць падпіску. Цяпер гэта можна зрабіць праз Інтэрнэт на сайце Белпошты.

Абмяркаваць на форуме

30.08.2007 :: Песьні NRM і Крамбамбулі сёньня на Юністар

Unistar FM30 жніўня а 21-ай гадзіне ў праграме Віктара Сямашкі “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by) жывы гук з фэсту “Басовішча”:
- былыя й сёлетнія ляўрэаты “Parason”, “Unia”, “Фляўс і Кляйн”;
- новыя песьні ад гуртоў “NRM”, “Зьніч”, “Крама” й “Крамбамбуля”.

29.08.2007 :: Кася супраць саракагадовых

Кася КамоцкаяЦікавае інтэрвью Касі Камоцкай на Тузіне Гітоў.

Цытата: "...Бязглузда, калі 40-гадовыя сьпяваюць для 15-гадовых. Сумна становіцца, калі бачыш, як дарослыя дзядзькі скочуць перад падлеткамі..."

Ці ёсць на Беларусі яшчэ адні 40-гадовыя, што сьпяваюць для 15-гадовых, апроч таго гурта на які ўсе мы падумалі? ;)

28.08.2007 :: Што б я падарыў Якубовічу

Павал Ізотавіч усё ж такі адказаў на маё пытаньне датычна чорнага сьпісу беларускіх музыкаў:

47. Андрэй: Вось ужо больш за два гады, як таленавітыя музыкі: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Кася Камоцкая ня могуць даваць канцэрты на Беларусі, бо патрапілі ў г.зв. "чорны сьпіс". Як вы ставіцеся да гэтай забароны? Ці магла б газэта СБ арганізаваць круглы стол, на які запрасіць музыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, супрацоўнікаў міністэрства культуры, а таксама "куратараў" з КДБ, каб разабрацца ў гэтым пытаньні?

PS: Калі вы ня чулі беларускай музыкі, я мог бы с задавальненьнем падараваць вам колькі дыскаў.

Ответ: Я много слушаю белорусской музыки, причем самой разнообразной. Если подарите диск, не откажусь. Приходите, заодно поговорим
П.Я.

Ня тое, каб даў прамы адказ, але як бачыце прынамсі запрасіў да сябе. Абавязкова пайду, вось толькі пытаньне у мяне да вас: Якія дыскі варта падарыць першаму рэдактару Беларусі? Адказвайце на форуме.

Абмяркаваць на форуме

26.08.2007 :: Пытаньне да Якубовіча

Павал ЯкубовічДа 27-га жніўня на сайце СБ можна задаць пытаньне яе галоўнаму рэдактару. Я напісаў такое:

Вось ужо больш за два гады, як таленавітыя музыкі: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Кася Камоцкая ня могуць даваць канцэрты на Беларусі, бо патрапілі ў г.зв. "чорны сьпіс". Як вы ставіцеся да гэтай забароны? Ці магла б газэта СБ арганізаваць круглы стол, на які запрасіць музыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, супрацоўнікаў міністэрства культуры, а таксама "куратараў" з КДБ, каб разабрацца ў гэтым пытаньні?

PS: Калі вы ня чулі беларускай музыкі, я мог бы с задавальненьнем падараваць вам колькі дыскаў.

Паглядзім, адкажа ці не.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81