Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

27.04.2007 :: УВАГА!

Паважаныя сябры!

Арганізатары канцэрта ў Маладэчна паведамляюць, што па Менску пачалося распаўсюджваньне падробленых квіткоў на імпрэзу! Будзьце ўважлівыя:
- продаж сапраўдных квіткоў пачнецца толькі з суботы 28 красавіка;
- кошт квітка складае 15.000 рублёў (а не 25!!!);
- квіткі можна набыць выключна па нумарох, што ўзгадваюцца на нашым сайце;
- у Маладэчна квіткі блакітнага колеру, у Менску - жоўтага, аранжавага і ружовага;
- на сапраўдных квітках стаіць пячатка.

27.04.2007 :: А якой едзем?

6 траўня ў Маладэчне адбудзецца вялікі канцэрт НРМ. Нарэшце мы вырашылі сабрацца і выправіцца разам. Дабірацца зручней усяго на гэлікоптэры электрацыі. Засталося вырашыць а якой едзем і колькі вольнага часу будзе ў нас на месцы, каб пазнаёміцца з горадам. Калі ласка, адкажыце на апытаньне на форуме!

Спасылкі па тэме: Расклад руху прыгарадных цягнікоў, Сайт горада Маладэчна, інфармацыя пра Маладэчна на radzima.org.

Абмяркаваць на форуме

24.04.2007 :: Зварот да прыхільнікаў

Паважанае спадарства!
Адміністрацыя сайту й гурт НРМ просяць устрымацца ад распаўсюджваньня (а па магчымасьці і спыніць яго) запісу новага альбому каманды. У якасьці ўзнагароды за нашу працу першы наклад кружэлкі трапіць у рукі сябраў НРСМ раней за пачатак афіцыйнага продажу! Калі ласка, зрабіце музыкам "харашо".

24.04.2007 :: Вялікі канцэрт N.R.M.

У межах прэзэнтацыі новага альбому

6 ТРАЎНЯ, 18.00, МАЛАДЭЧНА, «МАСТЕР-КЛУБ»
ВЯЛІКІ ЭЛЕКТРЫЧНЫ КАНЦЭРТ ГУРТУ N.R.M.
КОШТ КВІТКОЎ — 15.000

Тэлефоны для даведак:
Менск — 608 95 86, 778-69-09
Маладэчна — 501-87-86

УВАГА! У Менску квіткі зьявяцца ўжо ў гэтую суботу!

Абмяркаваць на форуме

22.04.2007 :: Ратуйма помнік архітэктуры!

Касьцёл Сьвятога Язэпа

У самым цэнтры Менску знаходзіцца будынак былога касьцёлу Сьвятога Язэпа (цяпер выкарыстоўваецца пад архіў) і кляштару бэрнардынаў (выкарыстоўваўся пад гаўпвахту). Уся гэтая прыгажосьць можа вельмі хутка зьнікнуць. Паводле дакумэнтаў, якія трапілі ў рэдакцыю газэты Наша Ніва, плян рэканструкцыі комплекса былого кляштара бернардынаў зацьверджаны мэрам горада Менска. Праект прадугледжвае поўную рэканструкцыю помніка 17 стагодзьдзя пад гатэльны комплекс, які будзе зьмяшчаць рэстараны, падземны паркінг, басейн і йншыя забаўляльныя ўстановы.

Ані пра якае культурна-асьветнае прызначэньне ўнікальных помнікаў, ані пра іх вяртаньне законным уласьнікам — каталіцкай царкве — гаворка не вядзецца.

Створаны сайт у падтрымку помніка. Калі вам не абыякавы лёс будынку, як мага шырэй распаўсюдзьце гэтую інфармацыю. Вы можаце таксама далучыцца да збору подпісаў. Узоры падпісных лістоў можна знайсці на вышэйзгаданым сайце.

PS: пакуль пісаў, прыйшла яшчэ адна сумная навіна. На гэты раз з Гародні. Зацьверджаны плян зьнішчэньня сарака гістарычных будынкаў. Калі ўжо спыніцца гэтае вар'яцтва?...

22.04.2007 :: Амерыканскія ўражанні Лявона Вольскага

Лявон Вольскі вярнуўся з Амерыкі. Што ён там рабіў і як прыняла яго тамтэйшая публіка, – распавядае сам музыка.

Лявон Вольскі: “На канцэрце ў Нью-Йорку ў клубе “Хук” малая частка была амерыканцаў, у асноўным былі маладыя беларусы, якія там вучыцца, працуюць ці проста былі вымушаня з’ехаць паводле палітычных асаблівасьцяў нашай дзяржавы.

Прынялі вельмі цёпла: там адбываецца мала культурных беларускіх акцыяў. Другая акцыя была ў Каліфорніі. Проста сустрэча са слухачамі на пляжы, там было чалавек 30-40, спакойная такая вечарынка. Наконт арганізацыі, не магу сказаць, што яна спадабалася ці не спадабалася, але збояў не было”.

Чытаць цалкам на сайце belradio.fm.

12.04.2007 :: Справаздача з Амэрыканскага канцэрту

Шмат фотаздымкаў, тры відыё ролікі і падрабязная справаздача аб Нью-Ёркскім канцэрце Лявона Вольскага з'явіліся на сайце Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы.

10.04.2007 :: Вольскі даў канцэрт у Нью‑Ёрку

Канцэрт вядомага беларускага рок‑музыканта Лявона Вольскага ў бруклінскім клубе «Крук» (Нью‑Йорк) сабраў каля 200 прадстаўнікоў беларускай дыяспары з розных амерыканскіх штатаў. Выступленне адбылося вечарам 9 красавіка і было арганізавана грамадскай арганізацыяй «Беларуска‑амерыканскае задзiночанне». Удзел у канцэрце таксама ўзялі два мясцовыя беларускамоўныя рок‑калектывы.

Чытаць далей ›››

10.04.2007 :: Новы альбом

Карацей, новы альбом N.R.M. ужо пайшоў па руках да таго, як зьявіўся ў крамах. Пакуль Вольскі сьпявае свае песенькі ў Штатах, вядомыя журналісты ўжо пішуць рэцэнзіі на новую плытку…

Ад свайго імя прашу ўсіх пачакаць афіцыйнага рэлізу і не кідацца ў пошуках нелегальных копіяў!

06.04.2007 :: Старонка НРМ на MySpace

З'явілася старонка N.R.M. на партале MySpace.com. Ёсць інфармацыя пра гурт на ангельскай, некалькі mp3 і кліпы: Гадзючнік, Чыстая Сьветлая, Тры Чарапахі, Партызанская. Цікава, што ў поле Band website прапісана http://nrsm.org.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81