Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 03.11.2005 :: Падрабязнасьці афіцыйнае прэзэнтацыі НРсМЗапрашэньне на афіцыйную прэзэнтацыю НРсМ будзе адбывацца наступным чынам: БЛІЖЭЙШАЕ ПАСЕДЖАНЬНЕ НРСМ АДБУДЗЕЦЦА Ў НЯДЗЕЛЮ 6-ГА ЛІСТАПАДА. СУСТРАКАЕМСЯ Ў 14.30 НА ПЛОШЧЫ Я. КОЛАСА ЛЯ ПОМНІКА ЯМУ Ж. ДЛЯ ТЫХ, ХТО СПАЗЬНІЦЦА, ТЭЛЕФОНЫ: 340 46 33, 689 40 48. 02.11.2005 :: Атрыманьне НРсМ афіцыйнага статусуУра! Дачакаліся! 20-га лістапада НРсМ афіцыйна набудзе-такі статус афіцыйнага фан-клюбу гурту НРМ! У чарговым паседжаньні прымуць удзел усе міністры НРМ. Будзе прыняты статут НРсМ і пячатка, прыведзена ў нармалёвы выгляд дакумэнтацыя, раздадзены пасады. Карацей, абычная сауковая бюракрацічэская працэдура:) Завершыць паседжаньне акустычны канцэрт НРМ. ДЗЬВЕРЫ МЕРАПРЫЕМСТВА БУДУЦЬ АДЧЫНЕНЫЯ ВЫКЛЮЧНА ДЛЯ СЯБРОЎ НРСМ! Падрабязнасьці будуць агучаны на чарговых паседжанях фан-клюбу, а таксама дасланы на e-mail'ы нашых сяброў. 31.10.2005 :: ПлякатыДарэчы, ў офісе ADSL.BY на Інстытуце Культуры, куды носяць грошы за трафік, ляжыць шмат плакатаў N.R.M. На іх ажно заўважаны аўтографы!
26.10.2005 :: Інтэрв'ю зь Лявонам ВольскімНа сайце беларускіх студэнтаў з'явілася інтэрв'ю зь Лявонам Вольскім.
25.10.2005 :: Акустычны канцэрт у «Графіці»Справаздача ад Slaver'а: Я нават ня ведаю, што сказаць пра сёньняшні канцэрт N.R.M.. Грандыёзна, геніальна, выдатна, стромка, файна… Толькі эмоцыя, і толькі станоўчыя. Вялікі акустычны канцэрт для маленькай аўдыторыі: гучалі песьні, якія вельмі рэдка выковаюцца («Трактар», «Краіна крывавых дажджоў», «Халі-галі», «Эх, змагаліся» з «Народнага альбому»), гучалі зусім новыя песьні («Go Home», «Гадзючнік», «Petepaff»), было шмат жартаў, пытаньняў, адказаў на іх. Так утульна прайшоў канцэрт, насамрэч, як «на кухні», аб чым казаў Лявон. «Бо ўсе сябры, бо ўсе свае»… Яшчэ буду тыдзень адыходзіць ад гэтае падзеі :) А вось тут здымкі (ўсяго 2 Мб) 18.10.2005 :: Канцэрт у Гомлі21 кастрычніка ў Гомлі адбудзецца вялікі канцэрт гуртоў IQ48 i N.R.M. Ёсьць прапанова фэнам зь Менску наведаць гэтае мерапрыемства. Едзем на цягніку. Квіток у адзін бок у агульны вагон каштуе 8000 р. (пляцкарт - 13000). Туды выяжджаем у пятніцу прыблізна ў 8.20, вяртаемся ў суботу каля сямі раніцы. Уваход на канцэрт для фан-клюбу 7500 р. Жадаючыя паехаць, сустракаемся ў чацьвер 20 кастрычніка а 19-й ля Ратушы (плошча Свабоды, ст.м. Няміга) і едзем на вакзал набываць квіткі! Update: 04.10.2005 :: 25 кастрычніка канцэрт у «Графіці»25 кастрычніка ў клюбе «Графіці» сьвяткуем Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Мроя. З гэтае нагоды - эксклюзыўная акустычная праграма. Дадатковая інфармацыя і замова мейсцаў па тэлефоне 671-58-65. Кошт 20000 р. 30.09.2005 :: 21 кастрычніка. Гомля21 кастрычніка наш улюбёны гурт разам зь сябрамі IQ48 зайграе ў Гомлі ў вялікім ДК. Прапаную фэнам заарганізавацца і наведаць гэтае мерапрыемства. Бо ў Менску самі бачыце якое становішча. Можна паехаць аўтобусам: Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 24.09.2005 :: Канцэрты 28 і 29 верасьняУявіце сабе вялікі выступ гурта. Уявілі? А зараз падзяліце на дзьве часткі :) Менавіта гэта адбудзецца ў "СаюзOnline" (вул. Чырвонаармейская 3, тэл. 226 02 79) 28 і 29 верасьня. У межах прэзэнтацыі кнігі Віктара Дзятліковіча "Іх МРОЯ. Іх N.R.M." прыхільнікі гурту змогуць нацешыцца ня толькі выступам улюблёнае каманды, а таксама ўдосталь паразамаўляць і з самімі спадарамі міністрамі - пачынаючы зь сёняшнега вечару і на працягу тыдня на сайце Kraina.By кожны жадаючы можа задаць любое пытаньне аднаму з N.R.M. і Віктару Дзятліковічу. Канцэрты N.R.M. будуць праходзіць у храналёгіі з падзеямі кнігі. У першы дзень гледачы разам з гуртом павяртаюцца да часоў легендарнае МРОІ і прыгадаюць падзабытыя творы і хіты зь першых трох альбомаў N.R.M. "ЛаЛаЛаЛа", "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт грамадзяніна N.R.M.". А 29-га верасьня гурт выканае песьні з "Трох чарапахаў" і "Дома культуры", дапоўніўшы выступ новымі творамі. Завершыць другі канцэртны дзень вялікая аўтографсэсія з міністрамі Незалежнае Рэспублікі Мроя і Віцяй Дзятліковічам. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |