Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 08.06.2010 :: Беларускае караоке. Спявай на воліБеларускі партал TUT.BY і Лявон Вольскі прэзентуюць чарговы трэк з альбома "Белая яблыня грому". Сёння гэта песня на верш Якуба Коласа "У турме". - Якуб Колас пасядзеў у турме. У нашай "валадарцы". Там ён пачаў пісаць "Новую зямлю". Турма, вязьніца, астрог, краты, кайданы, ланцугі. Нейкі мэталёвы прысмак, - так тлумачыць Лявон сваё прачытанне класіка. 14.05.2010 :: Басовішча-2010 пройдзе без NRM, Крамы і Нэйра ДзюбеляНа фэстывалі «Басовішча» сёлета ўпершыню за шмат гадоў ня будзе такіх традыцыйных для яго хэдлайнэраў, як NRM, «Крама» і «Нэйра Дзюбель». Старшыня БАС Кася Кузьміч распавяла Generation.by пра фармаваньне праграмы 21-га «Басовішча». Ужо падьверджаны ўдзел гуртоў «Троіца», «Гурзуф», «Адыс Абеба» ды шэрагу іншых. Упершыню плянуецца ўдзел «Ляпіса Трубяцкога», але перамовы яшчэ не завершаныя. 04.05.2010 :: Сумбурная яблыня громуВольскі ўзяўся за чужое. Ці то з прычыны, што не выходзіць свайго, ці тое таму што сапраўды адчуў пакліканьне надаць актуальнасьці вершам з спарахнелых томікаў беларускай літаратурнай клясыкі. Задума з аднаго боку досыць простая — шмат хто падкладаў акорды пад «Пахне чабор» у школьныя часы, каб лягчэй на памяць вучылася. З іншага — трэба так абыграць клясычныя словы, каб сьмеху і сораму ня выйшла. 04.05.2010 :: Рух5 траўня ў праграме “Кракатук” – Ганна Хітрык і гурт “Дзецідзяцей”: (”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (00:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)
02.05.2010 :: Рэпартаж з прэзентацыі саўндрэку Дастыш фантастыш!Кіно "Дастыш фантастыш" — аповед пра вёску "375 километр", дзе глебу аруць на танку, а таксама — галоўнага героя Ваньку, цалкам нестандартныя семачкі, з якіх вырастаюць кардынальна нефарматныя дрэвы. У новай прадукцыі ад "Беларусьфільма" "Крамбамбуля" ганяе на гламурным ружовым танку... 02.05.2010 :: Крамбамбуля выступіла на байк фэсцеРок-Байк фестываль “Хавайся ў бульбу” адбыўся ў Горадні 30 красавіка - 1 траўня. Сабралося больш за 1000 байкераў. На адкрыцці фестывалю выступілі Иго (Горадня), Seven Heaven Group (Горадня), D_tails (Берасце) Мадэра Хард Блюз (Мінск), Крамбамбуля (Мінск), IQ-48 (Мінск). 19.04.2010 :: Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!
19.04.2010 :: Рэпартаж з канцэрту ў Вільні17 чысла ў суботу наведалі канцэрт-прэзентацыю новага праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому". Людзей было шмат. Абітурыенты (у той дзень як раз быў Дзень адчыненых дзьвярэй), студэнты і выкладчыкі ЕГУ, рэктар А.Міхайлаў, прарэктар А.Калбаска, беларусы-віленчукі (сярод якіх нават дзяды і бабулькі за 70). 16.04.2010 :: Ў Вільні Вольскі заспявае “Белую яблыню грому”У суботу, 17 красавіка, аўтар і стваральнік праекту "Белая яблыня грому" Лявон Вольскі прэзентуе яго ў горадзе, так ці іначай звязаным з кожным з класікаў, чые вершы атрымалі новае музычнае жыццё на плытцы. 16.04.2010 :: Першы паказ беларускай камедыі Дастыш фантастыш16 красавіка ў кінатэатры «Кастрычнік» (а ў «Доме Кіно» 17-ага) адбудзецца прэм'ера эксцэнтрычнай камедыі беларускай вытворчасці «Дастыш Фантастыш». Рэжысёр — Аляксандр Канановіч. У ролях — Алег Гарбуз, Настасся Шпакоўская, Сяргей Журавель. Музыку да стужкі напісаў Лявон Вольскі. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |