![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 31.07.2007 :: Фота N.R.M. з Басовішча-2007На сайце Generartion.by зьявілася падрабязная фотасправаздача з Басовішча — больш за 200 якасных здымкаў! У тым ліку здымкі з выступу N.R.M.. 30.07.2007 :: Лявон Вольскі распачаў уласны блогТамака ён піша пра падзеі свайго жыцьця, музычныя праекты с сваім удзелам. І перамаўляецца зь сябрамі. За два дні ў Вольскага зьявілася больш за сотню фрэндаў! Бліжэйшым часам у дзёньніку Вольскага будуць ня толькі канцэртныя справаздачы, але зьявіцца і комікс, які Лявон рабіў для «Нашай Нівы». Ажно на 16 старонак накрэацівіў Вольскі! Дагэтуль комікс існаваў толькі ў друкаваным выглядзе і быў чорна-белым. А зараз зьявіцца каляровы электронны варыянт на радасьць прыхільнікам і аматарам усяго, да чаго спрычынілася рука творцы. 16.07.2007 :: Віншуем Slaver'a!З перамогай у конкурсе беларускіх блогаў у намінацыі "Музычны блог".
16.07.2007 :: Мілінкевіч едзе на «Басовішча»Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч 19 ліпеня мае наведаць рок‑фэст «Басовішча» у Польшчы. У Гарадку будзе толькі адзін дзень. 12.07.2007 :: ВЫПУШЧАНЫ ДЫСК З ПЕСНЯМІ НА СЛОВЫ КУПАЛЫГэта праект Партыі БНФ да 125-годдзя з дня нараджэння паэта. На кружэлцы запісаныя песьні ў выкананні Зміцера Бартосіка, Данчыка, Лявона Барткевіча, Уладзіміра Мулявіна, "Я нарадзіўся тут", Тэатру беларускай драматургіі, "Песняроў" і "Ростры".
08.07.2007 :: 777-мы зарэгістраваны карыстальнік!Літаральна на два дні спазнілася Ганулька 07. А так было б вельмі прыгожа: 777-мы карыстальнік зарэгістраваны 7.07.2007. Але, ўсё роўна вітаем і віншуем з далучэньнем да нашай суполкі!
07.07.2007 :: Выніковы мэга-тур на Тузіне ГітоўКрамбамбуля, ZET і N.R.M. у выніковым туры на Тузіне Гітоў. Галасаваньне распачнецца сёньня а 17-й. Падтрымаем!
06.07.2007 :: Ён, канечне, харошы хлопец, але яго аднаго мала…Тэст на беларускасць зрабіў фурор у байнэце. Акром шарагоўцаў прайшлі яго (альбо намагаліся прайсці) і вядомыя асобы. Вось меркаваньне Адама Глёбуса (які сам, дарэчы, тэст да канца не прайшоў): “Зашмат палітыкі, мала гісторыі. Зусім няма мастацтва. Літаратура — на ўзроўні школьнай праграмы. Музыка ўся — вакол Лявона Вольскага. Ён, канечне, харошы хлопец, але яго аднаго мала…”. 06.07.2007 :: NRM і Крамбамбуля будуць у выніковым мэга-туры на ТузінеДзякуючы Ўладзімеру Максімкаву, музычнаму прадусару кампаніі Vigma, гурты НРМ і Крамбамбуля будуць прадстаўленыя ў выніковым туры на Тузіне Гітоў. Цытата: "Тое, за што бэсьцяць беларускую папсу, прысутнічае і ў айчыннай рок-музыцы. Тут таксама паўсюджна зьлізаныя клішэ – з расейскіх і заходніх выканаўцаў і зусім мала свайго. Я намагаўся абраць з усіх песень тыя, дзе арыгінальнасьць і прафэсыйнасьць падыходу адчуваецца. Па-за канкурэнцыяй тут Вольскі, як з N.R.M., так і з Крамбамбуляй".
02.07.2007 :: Дапамога зь візамі на “Басовішча”
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |