Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 13.05.2011 :: Канцэрт Лявона Вольскага ў ГрафіціСёння, 13-га траўня, а 19-й адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага & Co у паб-клюбе Графіці.
06.05.2011 :: КРАМБАМБУЛЯ: Канцэрты ў Нямеччыне17 чэрвеня - Гамбург, tba Кошт уваходу: 10 эўра, з ільготамі 8 эўра Крамбамбуля на фэйсбуку: www.facebook.com/krambambula Кантакт для прэсы і інтэрвю праз Інго Пэтц, [email protected]
06.05.2011 :: Крамбамбуля і J-Морс разам зграюць "Канцэрт на траве".Канцэрт на траве, 28 траўня (субота), на хутары “Шаблі”. "Крамбамбуля" прэзэнтуе новую праграму “Драбадзі-Драбада”," J-Морс" грае “Многа неба”, іншыя гурты далучаюцца, бар “Малако” барджэіць, “Камяніца” сілкуе і поіць, “Будзьма” акультурвае. А Вы, людзі Беларусі і ўсяго сьвету, прыяжджаеце і адпачываеце душой! 06.05.2011 :: 11 траўня ў праграме КракатукЧытаем Оруэла ў перамешку з актуальнай музыкай: (”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў)
06.05.2011 :: Лявон Вольскі: Сытуацыя агульнанацыянальных НавінакГосьцем праграмы «Белы сьпіс Свабоды», што рыхтуе беларуская служба «Радыё Свабода» сумесна з інтэрнэт-парталам «Тузін Гітоў» стаў Лявон Вольскі. Сьпявак распавёў, чаму ўшчыльную вырашыў заняцца сольнай творчасьцю, як успрыняў навіну пра першы сольны канцэрт N.R.M. без свайго ўдзелу і чаму ўдзячны беларускім чыноўнікам: «Які ж яшчэ лепшы піяр можа быць для замежных гастролей. Калі я ў складзе N.R.M. граў у Нямеччыне, людзі прыходзілі, проста як у заапарк, паглядзець на гэтых страшных палявых камандзіраў, як яны бэнзапілой на сцэне ўсё будуць крышыць…»
23.04.2011 :: N.R.M. выступілі ў ПолацкуНя гледзячы на «чорныя сьпісы», 22 красавіка ў полацкім клюбе «Сфэра» адбыўся канцэрт гурта N.R.M. Глядзіце эксклюзіўны фотарэпартаж на сайце Ultra-Music.
07.04.2011 :: Лявон Вольскі адпраўляецца ў “сусветнае турнэ” па Беларусі“Сусветнае” — так мы яго паўжартам называем, — тлумачыць Лявон Вольскі. — Наш сусвет — ад Брэста да Оршы, ад Паставаў да Гомеля. “Белая яблыня грому” — праграма на вершы класікаў — пераконвае ў гэтым. Беларуская літаратура — гэта нашая нацыянальная Біблія. І як у Бібліі на ўсё можна знайсці адказ, гэтак і ў нашай класіцы ў цяжкую хвіліну можна пашукаць падказку і дапамогу”. 01.04.2011 :: Упершыню шоў беларушчыны для самых маленькіхДзеткі вельмі ўпадабалі праграму і без тлумачэння дапамаглі вядоўцу спяваць прыпевы амаль усіх песняў (асабліва папулярнымі сталі "Тры чарапахі" і "Простыя словы").
30.03.2011 :: Канцэрт Лявона Вольскага ў Графіці28 сакавіка ў мінскім клубе "Графіці" адбыўся творчы вечар музыкі і паэта Лявона Вольскага. Цягам двух гадзінаў заснавальнік гуртоў “N.R.M.”, “ZET” і “Крамбамбуля” спяваў уласныя песні розных гадоў і з розных праектаў. Ад добра вядомых усім характарных песенек з “Народнага альбому” да іншамоўных кампазіцый з новага альбома “Крамбамбулі”, які мае выйсці ў хуткім часе. 28.03.2011 :: Творчы вечар Лявона Вольскага28 сакавіка ў клубе "Графіці" праходзіць творчы вечар Лявона Вольскага. Партал ТUT.BY вядзе жывую трансляцыю вечарыны.
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |