Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

14.03.2010 :: Лявон Вольскі + Пятрусь Броўка = Пахне чабор

Спампаваць песьню.

10.03.2010 :: Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні

Cамыя значныя рок-паэты Беларусі канца XX — пачатку ХХІ ст. вырашылі зладзіць сустрэчу са сваімі прыхільнікам, каб абмеркаваць паралельнасьць тэмаў у сваіх тэкстах ды розьніцу ў трактаваньні тых жа падзеяў, вобразаў і паняцьцяў, а таксама пачытаць новыя і старыя творы. «Гэта будзе сустрэча з чытачамі ў клясычным разуменьні такога фармату», — кажа Міхал Анемпадыстаў.

Чытаць далей ›››

10.03.2010 :: Лявон ВОЛЬСКІ: "Iдэя праекта ўзнiкла, калi забiраў дачку Адэлю з садочка..."

Унук Віталя Вольскага, сын Артура Вольскага — Лявон Вольскi падышоў да класiкi не наскокам.

Так будзе выглядаць дыск: вершы, малюнкі, бiяграфii паэтаў.
Вядомы музыка прэзентуе дыск "Белая яблыня грому" —
на вершы беларускiх класiкаў ад XVIII да XXI стагоддзя.

Чытаць далей ›››

05.03.2010 :: Падзея году — канцэрт да 15-годзьдзя N.R.M.

Глядзіце поўны сьпіс пераможцаў Рок Каранацыі 2009.

Дзякуй усім, хто галасаваў у апытанцы.

03.03.2010 :: Лявон Вольскі прэзентуе альбом на вершы беларускіх класікаў

23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту — вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

Чытаць далей ›››

02.03.2010 :: Міхал Анемпадыстаў. Лявон Вольскі. Беспрабелаў

Кнігарня Ў галерэі, творчая прастора BYBOOKS прадстаўляюць 10 сакавіка а 19-й гадзіне Міхала Анемпадыстава і Лявона Вольскага. Беспрабелаў.

Паралельныя тэмы ў тэкстах Вольскага і Анемпадыстава. Розніца аўтарскіх трактовак адных і тых жа падзеяў, вобразаў, паняткаў. Старыя і новыя творы. Нязмушаная размова, адказы на пытанні, інтэлігентныя жарты.

Адсутнасць нецэнзурнай лексікі з вуснаў выступоўцаў гарантуецца.

28.02.2010 :: Мроя: нараджэньне легенды

Прывітаньне ўсім добрым людзям і, асабліва, наведвальнікам Дыярыюша Анатоля Мяльгуя!

Сёння маю гонар прадставіць на ваш суд рэцэнзію-успамін на альбом "Дваццаць восьмая зорка" гурта "Мроя", які быў перавыдадзены на кампакт-дысках.

Чытаць далей ›››

28.02.2010 :: Канцэрт Лявона Вольскага ў Купалаўскім тэатры

Белая Яблыня Грому23 сакавіка 2010. Купалаўскі тэатр. Пачатак а 19:00.

Прэзентацыя новай праграмы Лявона Вольскага Белая Яблыня Грому.

Квіткі ад 10 да 80 тыс. прадаюцца ў касах тэатра, ў пераходзе ля ГУМа і МакДональдса, а таксама праз сайт soundline.by.

Падрабязьней тут.

24.02.2010 :: Чортаў тузін самых правакацыйных беларускіх відэакліпаў

10. N.R.M. — Чыстая-сьветлая (рэж. Анатоль Вечар, 2001)
Галоўныя на той час рок-змагары краіны і аўтары гімнаў вулічных акцыяў канца 90-х у кліпе на песьню «Чыстая-сьветлая» паўсталі раптам у жаночым абліччы. Удзельнікі гурта па сюжэце працуюць на заводзе, а ўвечары чапляюць на сябе парыкі, апранаюць сукенкі ды ярка фарбуюць вусны. На задуму музыкаў, тое была наўмысная правакацыя прыхільнікаў — каб не падумалі, што песьня «Чыстая-сьветлая» сапраўды напісаная на тэму каханьня. На задуму рэжысёраў, «энэрэмаўцы» меліся сымбалізаваць простых рабацяг, што маюць чыстую і светлую душу.

Чытаць далей ›››

23.02.2010 :: Событие года — фестиваль «Жывы Гук ON-line»

Праект Піта Паўлава атрымаў узнагароду ад сайта ultra-music.com.

Фотарэпартаж.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81