Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 11.01.2011 :: Пасьля Плошчы (ч.1)12 студзеня ў праграме “Кракатук” – музычна-літаратурнае пано, прысьвечанае падзеям 19 сьнежня: (”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)
10.01.2011 :: N.R.M. выступіць без ВольскагаЯк стала вядома «НН», на «Рок-каранацыі» N.R.M. выступіць без Лявона Вольскага. Інфармацыю пацвердзіў гітарыст гурту Піт Паўлаў. Сам Вольскі ад каментару адмовіўся. «Ён узяў «бестэрміновы неаплачваны адпачынак», — так патлумачыў Паўлаў. І дадаў, што будуць «сваімі сіламі» яго замяняць. Маўляў, у камандзе граюць яшчэ тры чалавекі. Разам з тым, музыкі не пакідаюць імавернасці ўдзелу Вольскага ў далейшай працы гурту. «Рок-каранацыя» пройдзе 18 лютага. Прапануем абмяркаваць гэтую навіну. 27.12.2010 :: NRM выступіць на Рок Каранацыі 2010Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых беларускіх музыкаў пройдзе 18 лютага 2011 году ў фармаце гала-канцэрту. Сёлета «Рок-Каранацыя» спраўляе 15-годзьдзе, таму яе арганізатары вырашылі падрыхтаваць асаблівую імпрэзу. У сьпісе гасьцей — галоўныя героі ранейшых цырымоніяў — ад «Сузор’я» да N.R.M. і Rasta. 23.12.2010 :: Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі «Святочная паштоўка ў няволю»Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей — беларускіх і замежных — музыкаў, літаратараў, мастакоў, спартоўцаў з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з Калядамі і Новым годам: 22.12.2010 :: Лявон Вольскі: «Ліхія 90-я вярнуліся»Беларускі музакант падзяліўся з ТГ сваімі ўражаньнямі ад падзеяў у краіне: «Не чакаў такой жорсткасьці ад улады. Вярнуліся ліхія 90-я. Я ўзрушаны тым, што білі абсалютна невінаватых людзей, лавілі выпадковых мінакоў. Можна было прагназаваць, што нешта падобнае адбудзецца, але не ў такім жа выглядзе. У апошні час зашмат дэмакратыі разьвялося, пасьля гэтага неабходна было прадэманстраваць, што курс застаецца ранейшым: вякнеш — сядзеш». 22.12.2010 :: КДБэшнік зайграў «Тры чарапахі» пры вобшукуМаёр Дзем’яновіч на кватэры маладафронтаўца наладзіў гітару і зайграў беларускую песню. 20.12.2010 :: Лявон Вольскі дзеліцца ўраджаньнямі ад назіраньня за выбараміІнтэрвью на партале ТУТ.БАЙ.
18.12.2010 :: З блёгу Лявона ВольскагаБуду заўтра з Алегам Хаменкам назіраць у ін'язе і інтэрнаце на Сьлясарнай. Вось ужо наглядзімся! Пра ўражаньні напішу пазьней. Але цяпер не магу не падзяліцца: гэты інтэрнат (ад Лінгвістычнага) некалі даваў прытулак студэнтам мастацкае вучэльні. Неаднойчы я лазіў туды цераз вакно, каб паўдзельнічаць у вясёлых акцыях... І вось цяпер - назіральнік. Жыцьцё бяжыць!
15.12.2010 :: Лявон Вольскі напісаў французскую песню на версе Эйфелевай вежыА потым пераклаў яе з французскай мовы на беларускую! На канцэрце “Белая яблыня грому”, які адбудзецца 16 снежня ў КЗ “Мінск”, Вольскі збіраецца здзіўляць народ.
15.12.2010 :: Хай будзе дзень: канец N.R.M.?Сваю новую песьню «Хай будзе дзень», якая надта бы пасавала да рэпэртуару гурта N.R.M., Лявон Вольскі вырашыў запісаць асобна. Ад адказу на пытаньне «ці гэтым крокам канчаткова ставіцца крыж на N.R.M.», выканаўца ўхіліўся: «Гэтую песьню ўсё ж варта разглядаць як сольную. Папросту дапамаглі аздобіць і давесьці да ладу яе музыкі „Крамбамбулі“ — увесь склад. Таму і пішам: Лявон Вольскі & Krambambula-band». Новы твор Вольскага бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў». |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |