Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

04.09.2008 :: Новая песьня НРМ на Юнiстар

4 верасьня а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
- “Срэбранае вясельле” з “Канцэртам у каморы” й кампіляцыя Беларускае суполкі незалежных музыкаў “Дом”;
- 100-ы CD-рэліз BMA-group – “Джамбібум” з альбомам “Жавароначкі”;
- “Разьбітае сэрца пацана” – страчаны дэбютнік;
- памяці Андрэя Вашкевіча – “Серое и алое”;
- з прычыну пераезду Зьмітра Сьляповіча ў Ню-Ёрк – “Танец з Прапойску”;
- рэгіянальныя героі – “Індра” (Полацак) і “Глюкі” (Магілеў);
- новыя песьні ад “NRM” і “J-Морс”.
(Новы час выхаду ў этэр – 23-00.)

30.08.2008 :: NRM, Мроя, Крамбамбуля на юбілейнай складанцы

Франак Вячорка піша ў дзёньніку:

Учора адбылося паседжаньне экспэртнай Рады праекта да юбілею БНФ "20 гадоў - 20 гітоў". Старшынстваваў Адам Птушка ("Янка Купала ", "Незалежныя"). Удзел узялі музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка, Тацяна Заміроўская, сябры моладзі БНФ Міхал Нядзьвецкі, Рыгор Цісецкі ды я.

Чытаць далей ›››

29.08.2008 :: Крамбамбуля дала канцэрт у калоніі

Праект Лявона Вольскага “Крамбамбуля” даў канцэрт у Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дагэтуль прапанову даць канцэрт у калоніі за сваю 25-гадовую кар’еру Лявон Вольскі атрымліваў толькі аднойчы – некалькі год таму разам з шэрагам іншых музыкаў ён ездзіў па віцебскіх калоніях і граў для непоўнагадовых вязняў.

Чытаць далей ›››

25.08.2008 :: З блёгу Анатоля Мяльгуя

Вітаўт Мартыненка: Мы ўсе цудоўна разумеем, што не было б «Мроі» і «N.R.M.», не было б і ўсяго астатняга, а мы б ціхенька слухалі які-небудзь «Мумий Троль», сумуючы па нашай ганебнай правінцыяльнай сутнасьці ў такой вялікай імпэрыі.

Чытаць цалкам.

23.08.2008 :: Кожны канцэрт N.R.M. — як рэфэрэндум

Кожны канцэрт N.R.M. — як рэфэрэндум. Адкрытае пацьвярджэньне ўсенароднай любові. Людзі сьпярша туліліся пад парасонамі, але ўчуўшы ад сваіх улюбёнцаў пра зламысныя намеры варожага гадзючніка, адгукнуліся: усе неяк так адначасова плюнулі, адпрэчылі парасоны і з камсамольcкім імпэтам сталі мясіць гразюку і вадзіць карагоды пад да непрыстойнасьці ашалелай залевай. Пад дырыжаваньне музыкаў сьпявалі хорам «Тры чарапахі» і «Песьні пра каханьне». Але, мяркуючы па тым, як натоўп суладна гарлаў напамяць усе песьні і заложна адбіваў такт па разгражанай глебе, гурт мог і ня граць зусім. Уяўляеце: на сцэне чацьвёрка N.R.M., нерухомая, заўзята маўчыць як юнак на дапросе, а мы ўсе навокал ачмурэлыя ад асалоды, фанацеем да зьнямогі і рубімся пад іх песьні, якія самі і сьпяваем.

Чытаць далей ›››

20.08.2008 :: Выступ НРМ ад 1996 году

Рэдкая магчымасьць пабачыць выступ НРМ 1996 году будзе сёння ў гледачоў тэлеканала Белсат. А 22-й пачнецца паказ запісу фэста "Рок па вакацыях -- 1996".

19.08.2008 :: Фота з выступу на Be2gether

Дзякуючы сайту generation.by мы маем цудоўны фотарэпартаж з выступу NRM на фэсце Be2gether.

PS: У Піта новая гітара!

19.08.2008 :: NRM, Зэт, Вольскі ды іншыя на сайце MusicSRC.com

Створаныя раздзелы пра НРМ, Зэт, сольную творчасьць Вольскага ды іншыя праекты на сайце MusicSRC.com.

17.08.2008 :: Лявон Вольскі: На Be2gether усё бездакорна

Адной з самых цікавых падзеяў першага дня другога Міжнароднага фэстывалю “Be2gether” было выступленьне беларускага гурту "NRM”.

Фактычна, канцэртам “NRM” адкрывалася менавіта музычная частка фэсту. Прымала суседзяў-беларусаў літоўская публіка надзвычай цёпла. Было вельмі шмат беларускіх прыхільнікаў каманды: народ танчыў і весяліўся пад праліўным дажджом зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Рэпартаж на сайце Радыё Свабода.

17.08.2008 :: АМАП і НРМ

Аказваецца і менскі АМАП слухае НРМ! Чытаем у блёгу uladzimer.livejournal.com.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81