![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 24.01.2008 :: РокКаранацыя: NRM у двух намінацыях, Крамбамбуля ў аднойЗгода на правядзеньне цырымоніі «Рок-Каранацыя» ад чыноўнікаў атрыманая. У гэты ж дзень аргкамітэт РК абвесьціў сьпіс прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. Такім чынам, на сёлетняй цырымоніі, якая адбудзецца 29 лютага ў КЗ «Мінск», будуць вызначаныя пераможцы ў васьмі асноўных намінацыях, а таксама будзе ўганараваны ўладальнік галоўнай Рок-Кароны – лепшы гурт Беларусі ў 2007 годзе. «Выканаўцу году» ўжо па традыцыі вызначаць не сябры журы, а наведнікі «Тузіна Гітоў». 23.01.2008 :: Крамбамбуля запрашае на "Рамантычны канцэрт"14 лютага, у сусветны Дзень усіх закаханых, гурт "Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт", які адбудзецца ў мінскім West World Club. У праграме новыя песні і лепшыя хіты, а таксама галоўнае - прыемныя сюрпрызы і неабмежаваны святочны настрой! Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 22.01.2008 :: Песьня НРМ на складанцы Прэм`ер Тузін 2007
21.01.2008 :: N.R.M. заяўлены ў канцэртную частку Рок КаранацыіНапярэдадні арганізацыі “Рок-Каранацыі 2007” Еўрарадыё паразмаўляла з Юрыем Цыбіным – нязменным арганізатарам славутай узнагароды. 18.01.2008 :: Беларускія рок-музыкі далі канцэрт у ЖЭСеАляксандар Памідораў, Алег Хаменка, Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч 4 студзеня сабраліся разам, каб даць невялікі акустычны канцэрт, які прайшоў у адным з ЖЭСаў ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Як паведаміў ТГ Аляксандар Памідораў, такая акцыя стала магчымай дзякуючы айцу Сяргею з парафіі Сьвятога Антонія, на прапанову якой рок-музыкі і сабраліся разам. Акцыю падтрымаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 18.01.2008 :: Вольскі ў якасьці Джэка Вераб'яНядаўна ў продажы зьявіліся тры новыя фільма на DVD, якія могуць падацца цікавымі ня толькі аматарам беларускамоўнага відэа, але і шанавальнікам беларускіх музычных гуртоў. Вядзецца пра фільмы «Aпаліпсыс» Мэла Гібсана, «Лісты з Іўа Дзімы» Клінта Іствуда ды «Тлум» Алехандро Гансалеса Іньярыту з Брэдам Пітам і Кэйт Бляншэт у галоўных ролях. Справа ў тым, што мэню да дыскаў шчодра прыпраўленае ўрыўкамі зь песень беларускіх выканаўцаў, а таксама прывітанкамі і жартамі музыкаў. 15.01.2008 :: Падтрымаем НРМ!На першай бачыне Тузіна Гітоў апытаньне: Хто варты рок-кароны? Падтрымаем наш гурт!
10.01.2008 :: N.R.M. адкрывае канцэртны сэзон!4 лютага а 20-й гадзіне ў клюбе "Графіці" мае адбыцца першы ў 2008-м годзе акустычны канцэрт гурту N.R.M. Колькасьць мейсцаў абмежаваная!!! Тэлефон: 671 58 65.
09.01.2008 :: Ці запросяць НРМ на Рок-Каранацыю 2008?2007 год падараваў нямала яркіх музычных рэлізаў і адкрыццяў. Цягам году па ўсёй краіне выйшла ля шасці дзесяткаў альбомаў рок-выканаўцаў – для нашай культурнай прасторы гэта нямала. Падсумаваць усё і ўзнагародзіць лепшых – такая задача ў штогадовай цырымоніі “Рок-Каранацыя”, якую ладзяць прадзюсер Юры Цыбін ды інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў”. 07.01.2008 :: Вынікі-2007. Вэрсія ТГТГ падводзіць вынікі музычнага году ў Беларусі: падзеі, песьні, праект, фэстывалі, кліпы. Безумоўная падзея году — вяртаньні. Але зусім ня ў зьвязку зь візытам рокераў у адміністрацыю. Сёлета свае новыя нумарныя альбомы прадставілі фактычна ўсе героі беларускага рок фронту. «Stasi» ад «дзюбеляў» і «Капітал» ад «ляпісаў» чакалі тры гады, «06» ад «энэрэмаў» выйшаў празь пяць гадоў маўчаньня гурту, а дыск «Усё жыцьцё — дзіўны сон» ад «Крамы» — зьявіўся наагул праз шэсьць год пасьля апошняй новай праграмы. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |