Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 26.08.2007 :: Басовішча 2007Сёньня разьбіраў стосы папераў, што прыцягнуў з Эўропаў гэтым летам і патрапіў на такі аркуш (Газэта Выборча, Беластоцкі выпуск, 20.07.07). Можа хто памятае, у якім годзе Лявон выглядаў так? 20.08.2007 :: N.R.M. выступіць на аэрадромеГурт N.R.M. адмовіліся ад удзелу ў фэствалі be2gether, бо «запозна запрасілі». Іхні канцэрт у Магілёве забаранілі, бо «ўмяшаліся таямнічыя ўплывовыя людзі». Цяпер беларускі гурт рыхтуецца да ўдзелу ў фэстывалі «Muzyka z oblezonego miasta» 2 верасьня ў польскім Любіне на мясцовым аэрадроме, — паведамляе «Тузін Гітоў». Разам зь імі ў гэты дзень заяўлены Боб Гелдаф, гурты The Plastic People of Universe, The Ukrainians ды іншыя. 18.08.2007 :: У Магілёве забаранілі канцэрт рок-гурту “N.R.M.”Выступленьне рок-гурту “N.R.M.” мелася адбыцца ў Магілёве 9 верасьня на пляцоўцы дыска-клюбу “Ліга”. Арганізоўваць канцэрт браўся Магілёўскі гарадзкі цэнтар культуры і адпачынку. Прычыны забароны канцэрту невядомыя. Лідэр гурту Лявон Вольскі кажа, што арганізатарам патэлефанаваў дужа ўплывовы чалавек. 17.08.2007 :: Местачковая лякальнасьцьБушлякоў: “Як стаць вядомым у Беларусі, ня граючы поп-музыку, сьпяваючы па-беларуску, не падпяваючы ўладам?” Зыблюк: “Думаю, ніяк. Беларусы, апроч усяго іншага, яшчэ такая дужа кансэрватыўная нацыя, і яна дужа ня любіць экспэрымэнтаў - ні музыкі, ні слухачы. “N.R.M.” знакамітыя ў Беларусі – ну, 3, 5 тысяч іх ведаюць, слухаюць... Гэта не знакамітасьць. Гэта такая местачковая лякальнасьць. А каб стаць знакамітым патрэбна, каб твой твар вісеў на ўсіх бігбордах. Каб нават бабуля, прадаючы семкі, ведала тваё імя. Гэта не з-за таго музыкі кепска граюць, а з-за таго, што проста кансэрватыўны народ, закансэрваваны, які проста нічога не цікавіць”. Ну і дзянёк: то "беларуская нірвана", то "местачковая лякальнасьць"... Чытаць інтэрвью цалкам тут.
17.08.2007 :: Беларуская НірванаБеларуская Нірвана -- ня больш, ня менш! Так прадстаўлены N.R.M. на сайце фэсту "Музыка з абложанага места". Выступ гурту адбудзецца 2-га верасьня а 15-й на аэрадроме AZM горада Любін (Польша). PS: Ужо можна сьпіс складаць: НРМ -- беларуская Нірвана, Партызон -- беларускі рамштайн, Вайцюшкевіч -- беларускі Мамонаў... Любяць журналісты ярлыкі і штампы.
16.08.2007 :: Найбліжэйшыя канцэрты НРМ и КрамбамбуліNRM -- 2-га верасьня - Любін каля Ўроцлаву (Польшча)
16.08.2007 :: Канцэрт у Магілёве забароненыВось што піша з гэтай нагоды Лявон Вольскі ў сваім блогу:
16.08.2007 :: «Менск і Мінск» N.R.M. — песьня году16 жніўня а 15-й на сайце «Тузін Гітоў» падведзеныя вынікі гадавога гіт-параду. Найлепшыя песьні вызначаліся галасаваньнем слухачоў у інтэрнэце. Найбольш галасоў (1154) набрала песьня N.R.M. «Менск і Мінск», — паведамляе «Наша Ніва». Цікава, што і на трэцім месьце — песьня пра Менск. Гэта «Схаванае сэрца»гурту IQ48 на словы Міхала Анэмпадыстава. Дванаццаць найлепшых песень году, вызначаных слухачамі «Тузіну», выйдуць асобным дыскам.
14.08.2007 :: УВАГА!Просім зьвярнуць увагу на перанос канцэрту, які мусіў адбыцца 26-га жніўня ў Магілёве. НРМ абавязкова наведае горад, але ў верасьні. Гурт прыносіць прабачэньні за нязручнасьці.
14.08.2007 :: Крамбамбуля на Myspace.comНа сайце www.myspace.com адчынілася старонка гурта Крамбамбуля. Цяпер і ангельскамоўнае насельніцтва сьвету зь лёгкасьцю можа азнаёміцца з творчасьцю адной з самых знакамітых камандаў Беларусі, паглядзець кліпы і фотаздымкі, а таксама заўсёды быць у курсе апошніх падзеяў у жыцьці гурта. Ласкава запрашаем!
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |