Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

14.03.2008 :: Канцэрт НРМ на Белсаце

Нават, калі вам не пашэнціла набыць квіткі на НРМ, вы маеце магчымасьць убачыць канцэрт на тэлеканале Белсат. У гэтую нядзелю, 16.03.2008 а 19:40.

14.03.2008 :: Чакайце ў госьці N.R.M.

Легендарны рок-гурт едзе з турам па Беларусі. “З разьвітальным турам”, -- удакладняюць музыкі. Яны, праўда, кажуць, што разьвітваюцца зь зімой, а не з фанатамі, аднак дапускаюць думку, што тур можа быць апошнім... Ці распадзецца N.R.M.? Падрабязьней пра гэта – у відэарэпартажы.

14.03.2008 :: Вольскі напісаў словы да песьні гурта БН

Да 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі на складанцы “Незалежны Я” сваю песню “Загінулым паэтам” прэзентуе Лявон Вольскі.

Лявон Вольскі: “Алесь Лютыч, лідэр гурта :B:N:, даслаў мне тэкст гэтай песні. Сказаў, што ў іх атрымліваецца вельмі добрая музыка, але шкада, калі тэкст будзе не дасканалы. Таму мяне папрасілі, каб я зрабіў літаратурныя праўкі. Ну, я і зрабіў. А песня прысвячаецца ўсім загінулым паэтам Беларусі”.

14.03.2008 :: NRM гукае вясну па ўсёй Беларусі

Зараз у Магілёве падпяваюць «Тры чарапахі», а менскія аматары NRM і добрага надвор'я адыходзяць ад учора­шніх скокаў ды сьпеваў на «Разьвітальным канцэрце». Лявон Вольскі ўпэўнены, што мэта дасягнутая — зь зімой разьвіталіся. Але пакуль ня ясна, што прыйшло на зьмену. Для замацаваньня эфэкту пройдуць канцэрты ў іншых гарадох Беларусі і дадатковы — у Менску.

Чытаць далей ›››

13.03.2008 :: N.R.M. будзе жыць!

12-га сакавіка ў менскім R-Club’е прайшоў першы з сэрыі «разьвітальных канцэртаў» N.R.M. Як звычайна, канцэрт быў аншлягавым, квіткі раскупілі загадзя. Дзьве гадзіны заля трэслася ад музыкі, фанаты сьпявалі ўсе песьні на памяць.

Чытаць далей ›››

12.03.2008 :: Развітальны (з зімой) тур НРМ па Беларусі

Сёньня, выступам у менскім R-клюбе, распачнецца развітальны (з зімой) тур НРМ па Беларусі. Поўны сьпіс канцэртаў выглядае наступным чынам:

NRM Менск: 12 сакавіка R-club (вул.Сурганава 26)
NRM Магілёў: 13 сакавіка Liga club
NRM Гомель: 14 сакавіка ДЦК
NRM Менск: 19 сакавіка R-club
NRM Гародня: 20 сакавіка К/з філярмоніі
NRM Берасьце: 21 сакавіка ДК Прафсаюзаў

Даведкi: (017) 2801510, (029) 6555596.
Даведкi, бронь: ICQ 444312033.

Мы будзем удзячныя за рэпартажы і фотаздымкі з канцэртаў! Пішыце і пакідайце іх на нашых форумах.

12.03.2008 :: Рок-Каранацыя. Нацыянальная прэмія альбо "междусобойчик"?

Увечары 12-га сакавіка на TUT.BY адбудзецца круглы стол, прысьвечаны мінуўшай Рок Каранацыі. Свае пытаньні вы можаце пакінуць на форуме партала.

Чытаць далей ›››

07.03.2008 :: N.R.M. у Берасьці: упершыню за чатыры гады

21 сакавіка ў адной з самых вялікіх заляў гораду – Доме культуры прафсаюзаў пры афіцыйнай арганізацыі празь Берасьцейскую абласную філярмонію N.R.M. адыграе свой разьвітальны канцэрт зь зімою. У сакавіку музыкі маюць аб'ехаць амаль усе абласныя цэнтры Беларусі, а таксама даць два канцэрты ў суседняй Польшчы.

Чытаць далей ›››

07.03.2008 :: Віншуем!

Усіх сябровак нашай суполкі віншуем са сьвятам вясны!

Заставайцеся такімі ж вяселымі, прыгожымі і пяшчотнымі! Сустрэнемся на канцэртах!

06.03.2008 :: Піт Паўлаў на фота-выставе Андрэя Плясанава

Сёньня, 6 сакавіка, мастак, музыка, рэжысэр Андрэй Плясанаў прэзэнтуе на сядзібе БНФ (былая Варвашэні, 8) нізку фатаздымкаў, зробленых з акна ўласнай кватэры, што на рагу вул.Янкі Купалы і праспэкта Незалежнасьці.

Сваімі ўражаньнямі прыйдуць падзяліцца лідэр гурту «Гарадзкія» Піт Паўлаў, Ігар Варашкевіч з «Крамы» ды блюзмэн Юры Несьцярэнка.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81