Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 06.04.2007 :: Лявон у Каліфорніі
Падгледжана тут.
02.04.2007 :: Два дыскі КрамбамбуліСябар STRONG (дарэчы, цёзка адмысловага HTML тэга :) піша на форумах, што ўжо падрыхтаваныя адразу два дыскі Крамбамбулі: Сьвяточная і Лепшае. Засталося дачакацца паліграфіі і кружэлкі рушаць у музычныя крамы. PS: Спадзяемся, што гэта быў не друга-красавіцкі жарт. 31.03.2007 :: Сэнсацыя! Лявон Вольскі перамог на конкурсе расейскай патрыятычнай песьні!Дома канцэрты граць забаронена. На захадзе нейкая лажа з гэтым Бобам Марлеям атрымалася. Аджа, сьпяваў адзін вумны чалавек: Не было Галілея, ні Боба Марлея... Не, не паверылі. Што засталося рабіць простаму беларускаму рокеру дзеля выжываньня? Адказ адзін -- як заўсёды скараць Маскву. Вунь, Агурбашыха як у белакаменную перабралася, дык як той сыр у каўбасе, цьху ты, у масьле... Але, якімі песьнямі? -- доўга думаў Лявон Вольскі. 31.03.2007 :: Канцэрт НРМ пераносіцца на 30 красавікаУвага! Канцэрт НРМ у Графіці, што мусіў адбыцца 3 красавіка, пераносіцца на 30 красавіка. Такім чынам, найбліжэйшы канцэрт -- гэта Піт Пафф, 2 красавіка, панядзелак, там жа.
29.03.2007 :: Запіс з канцэрту "Салідарныя з Беларусьсю"Патрэкавы гуказапіс з канцэрту ў Варшаве з'явіўся на сайце Эўрапейскага Радыё. Сьпіс песень:
29.03.2007 :: “Pete-Paff” запрашае на гуканьне вясныКапэля “Pete-Paff” дае сольны канцэрт у клюбе “Графіці”. “Мы граем невялічкія канцэрцікі ў невялічкіх клюбах, каб не губляць форму і глядзець на рэакцыю слухачоў на нашу творчасьць”, - кажа Піт Паўлаў, які абяцае, што 2 красавіка слухачы пачуюць лірычныя матывы разьвітаньня зь зімою і гарачыя танцавальныя рытмы сустрэчы зь вясной... Чытаць болей на Тузіне Гітоў.
28.03.2007 :: Канцэрт Pete Paff2 красавіка ў клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудзецца сольны канцэрт гурту Pete Paff, сольнага праекту гітарыста N.R.M. Піта Паўлава. Пачатак а 19-ай гадзіне. Квіткі каштуюць 10 тысячаў. Дадатковая інфармацыя і замова квіткоў: (029) 278-32-16.
26.03.2007 :: Лявон Вольскі ня хоча лаяцца матамСьвяточны канцэрт у Варшаве адбыўся і сабраў каля 8-мі тысячаў гледачоў. Будзем спадзявацца, што нехта запісаў відыё падчас трансляцыі, алічбуе яго і выкладзе ў сеціве. Трэба заўважыць, што пазыцыя грамадзтва наконт гэтай імпрэзы падзялілася. Адныя палічылі музыкаў здраднікамі, што пакінулі радзіму напярэдадні Дня Волі. Іншыя -- падтрымлівалі, даводзячы, што музыка павінен граць і сьпяваць, а не біцца на барыкадах. У (нажаль, тыповую для беларускай рэчаіснасьці) дыскусію былі ўцягнуты простыя прыхільнікі, музычныя аглядальнікі, прадусары... Нарэшце, дайшла чарга і да непасрэдных удзельнікаў. Вось што сказаў Лявон Вольскі ў інтэрвью Эўрапейскаму радыё: Мы шчыра і сумленна хадзілі на ўсе мітынгі і можам узяць лёгкі адпачынак на адзін раз. Тым больш, што гэтым разам у апазыцыі, на мой погляд, няма ніякай істотнай праграмы святкавання.
23.03.2007 :: Дзень Волі23.03.2007 :: Cпрэчная канцэпцыя варшаўскага канцэрта25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарнасці з Беларуссю”. Сёлета беларускія музыкі будуць выконваць песні Боба Марлі на ангельскай мове. Менавіта гэты факт, а таксама ўдзел у канцэрце буйных зорак беларускай сцэны ў дні 25 сакавіка, калі чакаецца акцыя на плошчы Каліноўскага ў Мінску, стаўся прычынай спрэчак і дыскусіяў. Чытаць артыкул цалкам на belradio.fm
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |