Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 25.10.2007 :: Лявон Вольскі: Замест "маршаў" зрабіце лепей канцэрт U2!Радыё Свабода працягвае сэрыю ранішніх інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня – лідэрам гурту Н.Р.М., удзельнікам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім. Уліцёнак: “На “Эўрапейскім маршы” вас ня бачылі. Чаму?” Вольскі: “Быў заняты: усё ж такі мушу аддаваць больш увагі сваёй дзейнасьці, якая таксама шмат у чым – я спадзяюся – адукоўвае людзей і прыводзіць іх да Беларушчыны. Да разьняволенасьці ўнутранай. Да Свабоды – хаця б унутранай...” 24.10.2007 :: Акустыка НРМ у "Графіці"27 лістапада ў "Графіці" НРМ зайграе акустычны канцэрт. Жадаючыя патрапіць, памятайце, што ў клюбе толькі 60 месцаў! Пытаньні адносна квіткоў задавайце па тэлефоне 671 58 65.
23.10.2007 :: Тое, што нам здавалася калісьці абсурдам, цяпер падаецца натуральнай рэчаіснасьцюЛявон Вольскі будзе нашым галоўным ньюсмэйкерам на гэтым тыдні. Чытайце чарговыя разважаньні на Свабодзе. 22.10.2007 :: Вольскі: Шмат хто "наверсе" слухае КрамбамбулюПасьля віцебскай настаўніцы Тацяны Севярынец стаць грамадзкім рэдактарам тыдня Радыё Свабода прапанавала вядомаму беларускаму рок-музыканту Лявону Вольскаму. Ягоныя абавязкі: штодня вызначаць пяцёрку лепшых матэрыялаў, даваць парады журналістам, а напрыканцы сплянаваць пятнічную вечаровую праграму, падсумаваць у наўпроставым этэры вынікі свайго рэдагаваньня. Кожную раніцу Лявон Вольскі будзе дзяліцца са слухачамі поглядамі на грамадзкія актуаліі. 21.10.2007 :: Лявон Вольскі — грамадзкі рэдактар тыдня на СвабодзеАд нядзелі да суботы новым грамадзкім рэдактарам Радыё Свабода будзе рок-музыка, лідэр гурту N.R.M., удзельнік шматлікіх незалежных музычных праектаў Лявон Вольскі. 18.10.2007 :: Галасуем за кліпы НРМ і Крамбамбулі!На сайце Эўрарадыё распачалося галасаваньне за лепшыя кліпы! Падтрымаем!
18.10.2007 :: Лявон Вольскі выступіць на канцэрце памяці Анатоля Сыса«Тузін Гітоў» пры падтрымцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і БМА-груп ладзіць канцэрт памяці Анатоля Сыса. Імпрэза пройдзе 3 лістапада ў дольнай залі касьцёлу сьвятых Сымона і Алены (пл. Незалежнасьці). У ёй возьмуць удзел вядучыя беларускія музыкі і паэты. Песьні на вершы паэта ды свае лепшыя гіты выканаюць Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, гурт Indiga, «Палац» і Аляксандар Памідораў. «Гэта будзе камэрнае мерапрыемства, галоўная мэта якога ўшанаваць памяць паэта і сабраць неабходную суму на ягоны помнік», - кажуць арганізатары канцэрту.
17.10.2007 :: Рарытэтныя кліпы НРМ будут удзельнічаць у кліп-марафоне18 і 19 кастрычніка ў Мінску пройдзе фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў. На “Кліп-марафоне” будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленых ад пачатку 1990-х да 2007 года. У першы дзень "Кліп-марафона" будуць паказаныя новыя і рарытэтныя запісы, у другі — адбудзецца конкурсная частка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэста Франак Вячорка. 13.10.2007 :: Лідэры па колькасьці спампоўваньняўАд траўня, як кампазыцыя "Мінск і Менск" з'явілася ў гітпарадзе Тузіна Гітоў, яна трывала замацавалася на першым радку па колькасьці штомесячных спампоўваньняў. Агулам, з траўня па жнівень песьню сцягнулі 17 290 (!) разоў. Адметна, што "Мінск і Менск" спампоўвалі ў два з паловай разы часьцей за "Схаванае сэрца" ад IQ48, што акупавала другую пазыцыю. Клікніце па выяве справа, каб праглядзець раскладку па месяцах.
12.10.2007 :: N.R.M. нарэшце прэзэнтавалі «06» у МенскуШматпакутны «06» гурт N.R.M. нарэшце прэзэнтавалі ў Менску. Гэты альбом выйшаў яшчэ ў гэтую вясну, а першая прэзэнтацыя адбылася ў Варшаве. Людзей было нечакана шмат, а музыка чакана гучнай і добрай. Песьні з альбому прыхільнікі гурта ўжо пасьпелі добра вывучыць і ўжо хочуць пачуць далейшыя праграмы «заслужанага калектыва» – «07», «08» і «09»… На першым буйным у гэтым годзе канцэрце N.R.M. у Менску пабывалі карэспандэнты ТГ. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |