Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

27.06.2007 :: "Крамбамбуля" адчыніла святочны паштамт

Гурт "Крамбамбуля" адчыніў першы ў Беларусі паштамт новага, святочнага тыпу. З яго дапамогай кожны жадаючы можа бесплатна даслаць электронную віншавальную паштоўку сваім родным, сябрам і знаёмым. Трапіць туды можна праз афіцыйны сайт www.krambambulya.com.

Чытаць далей ›››

26.06.2007 :: У бары “Графіці” ізноў з’явіўся алкаголь

У бары культавага мінскага клуба “Графіці” ізноў з’явілася піва, якім там не гандлявалі цягам 10 месяцаў. Куфаль піва можна замовіць за 2250 рублёў.

Чытаць далей ›››

26.06.2007 :: Лявон Вольскі пра падаўжэньне Басовішча на адзін дзень

Арганізатары фэставаля “Басовішча-2007” вызначылі яго праграму. Найперш дасьведчаным прыхільнікам фэсту кідаецца ў вочы тое, што сёлета ён пройдзе ў тры дні, а ня ў два, як гэта было раней. З 19-га па 21-га ліпеня на сцэне ва ўрочышчы Борэк выступяць каля 30 гуртоў, сярод якіх калектывы зь Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы.

Чытаць далей ›››

25.06.2007 :: N.R.M. прэзэнтавалі “06” у Польшчы

Пару дзён таму гурт N.R.M. вярнуўся з Польшчы, дзе музыканты прэзэнтавалі свой новы альбом “06”. Доўгачаканая плыта лідэраў айчыннага року карыстаецца на Беларусі павышаным інтарэсам ды попытам – без аншлягаў не абышлося і ў Польшчы. Цягам пяці дзён яны адыгралі чатыры канцэрты – у Варшаве, у Кракаве і ва Ўроцлаве. Пра польскі прэзэнтацыйны тур гурта – спэцыяльна для Тузіна Гітоў – распавядае гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў.

Чытаць далей ›››

25.06.2007 :: Крамбамбуля на фэсце "Славське-рок"

22-га ліпеня, меньш чым праз суткі пасьля выступу НРМ на Басовішчы (!), гурт Крамбамбуля прыме ўдзел у фэсьце "Славське-рок". Фэст адбудзецца на Ўкраіне, ў мястэчку Слаўске, што непадалёк ад Львову.

25.06.2007 :: На "Басовішча" з Еўрарадыё! Трэці тур

19-21 ліпеня у польскім горадзе Grodek у 18-ты раз пройдзе фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча", дзе выступяць маладыя канкурсанты і рок-зоркі з Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Украіны. Віктарына "На Басовішча з Еўрарадыё!" дае шанец трапіць на фэст бясплатна.

Чытаць далей ›››

22.06.2007 :: Прэм’ера новага кліпа N.R.M. — «Менск і Мінск»

Прэзэнтуем Вашае ўвазе «сьвежае» відэа ад N.R.M.«Менск і Мінск». Рэжысэр — Томас Норданстад (Швэцыя).

Спампаваць новы кліп «Менск і Мінск» (10 Мб)

Чытаць далей ›››

21.06.2007 :: NRM нібы разьвітваецца са слухачамі

Новы альбом галоўных беларускіх рок‑герояў, які зьявіўся пасьля пяцігадовага маўчаньня. Гэты дыск варта паслухаць хаця б дзеля адной песьні — «Менск і Мінск».

Чытаць далей ›››

21.06.2007 :: На "Басовішча" з Еўрарадыё!

19-21 ліпеня у польскім горадзе Grodek у 18-ты раз пройдзе фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча", дзе выступяць маладыя канкурсанты і рок-зоркі з Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Украіны.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

18.06.2007 :: Чаго чакаць ад "Басовішча-2007"?

Ці ўзьняўся ўзровень маладых беларускіх гуртоў? Якія ўражаньні пакінуў адборачны канцэрт і хто рэальна прэтэндуе на прызы сёлетняга "Басовішча". На гэтыя ды іншыя тэмы разважаюць прадусарка Ганна Вольская, аглядальніца Тацяна Заміроўская і музыка Слава Корань. Да адной з галоўных музычных падзеяў у Беларусі - фэстывалю "Басовішча" застаўся ўсяго месяц. Пры канцы мінулага тыдня журы адборачнага тура фэстывалю назвала 10 камандаў, якія будуць змагацца за галоўныя прызы ў Гарадку. Галоўны зь іх - паўнавартасны запіс дыску на беластоцкай студыі "Rembrandt".

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81