![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 18.06.2007 :: Другая перамога N.R.M.Тузін Гітоў датэлефанаваўся да Лявона Вольскага, калі той быў у Кракаве: у пятніцу гурт N.R.M. даваў тут канцэрт. Па дарозе з Кракава ва Ўроцлаў, дзе беларусы дадуць яшчэ адзін канцэрт, музыка падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад чарговай перамогі “Менска і Мінска” ў гіт-парадзе. 16.06.2007 :: Рэцэнзыя ў МГАдзін з найбольш вядомых і аўтарытэтных журналістаў Беларусі Алег Клімаў у сваёй рэцэнзыі на новы альбом N.R.M. «06» у «Музыкальной газете» піша: «Всё, жизнь прожита не зря, вот он — новый альбом белорусской рок-группы номер 1, который с нетерпение ждали и ее фэны, и недоброжелатели. Первые — дождались, вторые — утерлись: альбом вышел на загляденье!» «Да, новый альбом — не ультрабомба, но если у группы в ее дискографии случился альбом уровня «Трех черепах» — о ней уже можно говорить как о Группе. И повторить восхождение будет сложно. N.R.M. снова потянулись в гору.»
15.06.2007 :: Экспэрт ТГ І. Знык: “N.R.M. – лепшыя па праву!”Ігар Знык нарадзіўся ў 1970 годзе ў Варшаве. Кажа, што адукаваны ўсебакова: вучыўся на розных факультэтах у розных унівэрсытэтах 12 гадоў:). Зь беларускай музыкай упершыню пазнаёміўся ў 2004 годзе, з таго часу яна сталася вялікай часткай ягонага жыцьця. Браў удзел у арганізацыі шматлікіх канцэртаў беларускіх рок-гуртоў у Польшчы, мэнэджэр беларускіх гуртоў “Сьцяна”, :B:N:, NHS-Ethno ды шэрагу іншых. Выканаўчы прадусар беларускай часткі канцэртаў “Салідарны зь Беларусьсю”. Старшыня грамадзкай арганізацыі Lacinka.org. Сталы наведнік “Тузіна Гітоў”. Кажа, што часьцяком не згаджаецца зь меркаваньнем рэдакцыі ТГ што да ацэнкі беларускіх музычных зьяў, але штодня пачынае і сканчвае сваю вандроўку ў інтэрнэце менавіта гэтым сайтам. 14.06.2007 :: N.R.M. зноў перамагаеНаш улюбёны гурт N.R.M. з песьняй "Мінск-Менск" здабыў чарговую перамогу ў галасаваньні на Тузіне Гітоў (заўважым, не без дапамогі НРСМу :). Віншуем!
14.06.2007 :: Новы кліп Піта Паўлава - заўтра на MTV
14.06.2007 :: На Басовішча з Еўрарадыё!Найбуйнейшы фестываль беларускай музыкі “Басовішча” адбудзецца 20-21 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок, недалёка ад мяжы з нашай краінай. У канцэртах праымуць удзел зоркі беларускага рока N.R.M., Крама, Нейра Дзюбель, Крамбамбуля, Палац, Зніч… А таксма госці з розных еўрапейскіх краін. Акрамя выступу зорак, на фэсце пройдзе конкурс маладых беларускіх гуртоў. 15 і 16 чэрвеня на Адборачным туры, які пройдзе ў адным з мінскіх клубаў, вызначыцца 9 з 10 канкурсантаў, яшчэ аднаго абяруць слухачы на сайце music.fromby.net. Усяго ў адборы прымаюць удзел 20 калектываў. Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 11.06.2007 :: Мілінкевіч наведаў канцэрт Вольскага ў ГародніУ мінулыя выходныя ў Горадні працягваліся акцыі супраць гвалтоўнай рэканструкцыі гістарычнага цэнтру, падчас якой руйнуюць старыя будынкі. Адбыўся канцэрт Лявона Вольскага, на які сабралася больш за чатырыста фанаў, яны стаялі ўшчыльную: заля не была разьлічана на такую колькасьць людзей. На гарадзенскіх вуліцах адбыўся таксама мастацкі пленэр, у якім ўдзельнічалі мясцовыя і сталічныя мастакі. 11.06.2007 :: Аўтары найлепшых назваў для песень з новага альбому N.R.M. атрымалі прызыПераможцы конкурса "Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!", які рэдакцыя "Еўрапейскага радыё" праводзіла сумесна з міністрамі Незалежнай Рэспублікі Мроя, атрымалі прызы. 10.06.2007 :: На канцэрт Лявона Вольскага ў Гродне прыйшлі 400 чалавек
Адзін з арганізатараў канцэрту Павел Мажэйка ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» адзначыў, што не чакаў такога ажыятажу: «Нечакана, бо ў суботу быў дзень выпускнікоў. Да таго ж выходны дзень, лета, спёка... Было цесна ў тым памяшканні, страшэнна горача, але людзі вытрымалі. А Вольскі адпрацаваў, як кажуць, ад Бога». Photo.ByMedia.net
10.06.2007 :: Лявон Вольскі ў ГорадніФотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з акустычнага канцэрту ў падтрымку старога гораду.
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |