Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 23.01.2010 :: Галасаваньне ў намінацыі Падзея ГодуНа тытульнай старонцы TUT.BY ідзе галасаваньне ў намінацыі Падзея Году. Папярэднія вынікі можна паглядзець тут. Пераможца будзе названы падчас Рок Каранацыі. Падтрымаем НРМ!
19.01.2010 :: Лявон Вольскі: Выступ перад 500 тысячамі на Майдане запомніўся на ўсё жыццёПадводзячы прамежкавыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у суседняй Украіне, TUT.BY вырашыў узгадаць эпахальныя падзеі пяцігадовай даўніны. Сотні тысяч прыхільнікаў “памаранчавых” Юшчанкі і Цімашэнкі дзень за днём мерзлі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, дамагаючыся перагляду сфальшаваных выбараў. Сярод суквецця вядомых выступоўцаў на сцэне Майдану адзначыліся і лідэры беларускага рок-н-ролу N.R.M. Чым франтмэну гурта Лявону Вольскаму запоўніўся той выступ перад шматтысячнай аўдыторыяй? Як беларусаў сустракалі прыхільнікі Юшчанкі і Януковіча? Чаму “памаранчавая рэвалюцыя” ў суседзяў скончылася паразай і ці паўторыцца некалі падобнае ў нас? Сваімі меркаванням на гэты конт музыка падзяліўся ў студыі TUT.BY. 18.01.2010 :: Лявон Вольскі і інш. "Такога няма нідзе"Ретро-проект Лявона Вольского, записанный при участии вокалистов групп "Ляпис Трубецкой", "J:морс", "Без Билета", "ДетиДетей", "Палац" и др. Рэцэнзія і адзнака на experty.by. Усе жадаючыя могуць напісаць свой каментар і паставіць сваю адзнаку!
16.01.2010 :: Праект-містыфікацыя ад ВольскіхГрупа беларускіх музыкаў і актораў зьдзейсьнілі музычнае падарожжа ў 60-я. Праект «Такога няма нідзе» запісаны яшчэ пазалетась урэшце прэзэнтаваны ў выглядзе CD і DVD-вэрсіі, што была запісаная для навагодняга тэлешоў тэлеканалу «Белсат». Гэтыя песьні яскрава сьведчаць, што Вольскі здольны быў бы тэкстава абслугоўваць усю нашу эстраду, каб на тое была патрэба. 16.01.2010 :: Metallica ўпадабала Піта ПаўлаваТытаны цяжмету дазволілі беларускаму музыку выконваць кавер на "Nothing Else Matters". Песню "Сродак і мэта", што з’яўляецца кавер-версіяй на хіт гурта Metallica Піт Паўлаў будзе выконваць на сваіх канцэртах абсалютна легальна. Музыкант даслаў беларускі варыянт "Nothing Else Matters" аўтару твора Джэймсу Хэтфілду і атрымаў згоду. 12.01.2010 :: Вольский — в метро, Кудиненко — на Беларусьфильме...Полтора десятилетия отечественные интеллектуалы гадают, когда же ждать (и ждать ли вообще) очередную белорусизацию, которая, как и две предыдущие (в 1920-х и конце 1980-х — начале 1990-х), должна вывести Беларусь на новую ступень развития, а белорусов — на новый уровень самосознания. Минувший 2009 год положил если не начало национализационному процессу, то уж точно констатировал прорыв в этом отношении. 12.01.2010 :: Песьні НРМ на складанцы The Best RockПабачыла сьвет падвоеная складанка ад "ЕЎРАПЕЙСКАГА РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ" і кампаніі "Будзьма" якая мае даволе патасны назоў "The Best. Rock." СD1", "The Best. Rock/New. CD2".
11.01.2010 :: Вядуцца перамовы пра удзел НРМ у Рок Каранацыi14-я па ліку цырымонія ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны сёлета пройдзе пад звыклай назвай. Нягледзячы на леташнія заявы ад брэнду «Рок-Каранацыя» яе арганізатары вырашылі не адмаўляцца. Упершыню ў гісторыі цырымонія адбудзецца ў менскім клюбе «Рэактар». «Гэта найперш канцэрт, таму мы хочам даць магчымасьць слухачам напоўніцу адчуць яго атмасфэру і наблізіць нашую цырымонію да аналягічнай расейскай — RAMP», — заявіў прадусар «Рок-Каранацыі» Павал Кашырын. 08.01.2010 :: Pete Paff - Сродак і мэтаІніцыятыва "Фан-клуб беларускай музыкі" падрыхтавала складанку пад назвай "Беларускі глобус", куды ўвайшлі каверы беларускіх музыкаў на вядомыя хіты – ад "Another Brick in the Wall" і "Nothing Else Matters" да "Знаешь ли ты" спявачкі Макsим. Аўтары складанкі заяўляюць, што камерцыйных мэтаў не пераследавалі, таму па ўзгадненне да аўтараў арыгіналаў не звярталіся і дыск будуць распаўсюджваць абсалютна бясплатна. 01.01.2010 :: Глядзіце на Белсаце1-га студзеня, 19:50 паўтор навагодняй перадачы "Сьнежны Завулак 10". Нагадаем, што шоў зьнята па сцэнары і з удзелам Лявона Вольскага. 3-га студзеня, 19:45 «Рок‑карона: 1994—1996. Архіўныя запісы»: ч. 1
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |