Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

09.06.2007 :: Школьнікі ў Івянцы аддаюць перавагу НРМ

Як паведамляе Валожынская раённая газэта "Працоўная слава", большасць навучэнцаў Івянецкая сярэдняй школы сярод беларускіх выканаўцаў аддаюць перавагу NRM, BN ды J-Mors!

Чытаць далей ›››

09.06.2007 :: НА СЯДЗІБЕ ПАРТЫІ БНФ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НОВАГА АЛЬБОМУ N.R.M

NRMУвечары 8 чэрвеня больш за 200 чалавек прыйшло ў сядзібу Партыі БНФ для таго, каб сфатаграфавацца і атрымаць аўтографы ад любімых музыкаў.

N.R.M. ёсць адным з самых любімых і папулярных выканаўцаў беларускай рок-музыкі, але зараз, як нагадвае прэс-група Партыі БНФ, канцэрты N.R.M. знаходзяцца пад забаронай з боку ўладаў. Партыя БНФ прадаставіла памяшканне для прэзентацыі, бо заўсёды вітала і вітае барацьбітоў за культурніцкае адраджэнне Беларусі, зазначылі ў прэс-групе партыі.

Радыё Рацыя

Фотасэсія з імпрэзы на сайце pbnf.org.

09.06.2007 :: Шосты альбом N.R.M.

Учора адбылася аўтограф-сесія N. R. M. з нагоды выхаду іх новага альбома “06”.

На сустрэчу ва ўправу БНФ прыйшло каля 200 чалавек, якія мелі магчымасць задаць пытанні, сфатаграфавацца, набыць новы альбом, атрымаць аўтографы музыкаў.

Чытаць далей ›››

08.06.2007 :: Лявон Вольскі пра будучыню Беларусі

Эўрарадыё стартуе зь цікавай ініцыятывай - кожны тыдзень у эфіры і на сайце www.belradio.fm эксперты і знаныя асобы (Лявон Вольскі, Максім Жбанкоў, Юры Шаўцоў, Андрэй Вардамацкі, Алесь Пушкін, Андрэй Дынько, Артур Клінаў, Віктар Марціновіч) будуць спрачацца на тэмы, так ці інакш зьвязаныя з будучыняй Беларусі, а зь верасьня пачнецца конкурс – кожны, хто напіша найцікавейшае эсэ на вызначаную ў праграмах тэму, будзе мець шанец паехаць у Варшаву. Журы, складзенае з экспертаў і удзельнікаў круглых сталоў, штомесяц будзе абіраць найлепшае эсэ, а яшчэ 2 працы будуць вызначаныя шляхам “народнага галасаваньня” сярод наведнікаў сайту. 8 лепшых паедуць ў Польшчу і возьмуць удзел у выніковай праграме праекту ”Беларусь tomorrow”.

08.06.2007 :: Рок-группа "N.R.M." презентовала новый альбом под названием "06"

8 июня в офисе Партии БНФ в Минске прошла презентация нового альбома белорусской рок-группы "N. R. M.", который носит название "06", и автограф-сессия музыкантов.

Отвечая на вопросы поклонников, лидер группы Лявон Вольский заметил, что название нового альбома достаточно многозначно. По его словам, это и шестой по счету альбом группы, и год записи большей части песен. Напомним, "N. R. M." выступала в ходе митингов и манифестаций до и после президентских выборов 2006 года.

Чытаць далей ›››

08.06.2007 :: Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага

Трэцяя частка самага папулярнага незалежнага праекту мінулай вясны. На дыску прадстаўленыя песьні, створаныя пад уражаньнем Плошчы. Кожны натхніўся па‑свойму: былыя ліцэісты з «Партызанскай школы» зрабілі на свой лад аптымістычную «Freedom» Пола Макартні, рэпэры з «Чырвоным па Белым» раззлавана і бескампрамісна канстатавалі: «Людзі, як жывёлы». Хадановіч, як заўжды, адрэагаваў зь іроніяй: «А ў іх палатках — шпрыцы і порна, а ў іх бутэльках не кефір» — пяе ён на манер «Бэля Чао».

Чытаць далей ›››

07.06.2007 :: На "Басовішчы" ўпершыню выступіць "Крамбамбуля"

А таксама гурты з розных еўрапейскіх краін і беларускія калектывы, якія даўно не з’яўляліся на фестывалі.

Сёлетні найбуйнейшы фестываль беларускай музыкі “Басовішча”, які штогод у ліпені праходзіць у польскім мястэчку Гарадок, абяцае прыемна здзівіць гледачоў. І гэта пры тым, што фармат канцэртаў істотна не зменіцца. Пра гэта Еўрапейскаму радыё распавёў галоўны арганізатар фестывалю Радэк Дамброўскі:

Чытаць далей ›››

07.06.2007 :: 9 июня в рамках акции "Музыканты против разрушения Гродно" состоится акустический концерт Лявона Вольского

Volski 9 июня в 19.00 в Гродно (улица Буденного, 48а) в рамках акции "Музыканты против разрушения Гродно" состоится акустический концерт известного рок-музыканта, лидера группы "N. R. M." Лявона Вольского. Об этом БелаПАН сообщил пресс-секретарь оргкомитета движения "За Свободу" Павел Можейко. Он напомнил, что в акции "Музыканты против разрушения Гродно" уже приняли участие Виктор Шалкевич и Кася Камоцкая, а также сообщил о свободном входе на концерт Л.Вольского.

По словам П.Можейко, 10 июня в Гродно в рамках кампании по защите исторической части города состоится открытый пленэр-акция "Художники против разрушения Гродно".

"К гражданской кампании "Спасем Гродно" присоединяются белорусские и иностранные художники. На сегодняшний день согласие принять участие в пленэре уже дали более 40 отечественных художников, среди которых Алесь Пушкин, Алексей Марочкин, Алесь Шатерник, Лявон Вольский, Михаил Анемпадистов и гродненские художники. Ожидается приезд группы художников из Литвы и Польши, а также из Минского художественного училища имени Алексея Глебова. Художники изобразят на полотнах уголки старого города и исторические здания, которые гродненские власти определили под снос, а вечером откроют выставку своих произведений, с которой смогут ознакомиться жители Гродно, ряда городов Беларуси и зарубежных стран", - отметил П.Можейко. Он пригласил к участию в пленэре всех желающих.

Чытаць далей ›››

06.06.2007 :: Крамбамбуля Сьвяточная ў тройцы найлепш прадаваймых дыскаў

Па дадзеных сеткі крамаў Містэрыя Гуку. Цалкам сьпіс лідэраў выглядае наступным чынам:
Крамбамбуля
1. Ляпіс Трубяцкой. Капітал
2. Bez Bileta. Кіно
3. Крамбамбуля. Сьвяточная
4. Tav. Mauzer. Радасьць
5. Atlantica. Urbanoid

05.06.2007 :: Піт Паўлаў на «Другім Прыходзе»: «Тут кручэ, чым у Бабруйску!»

У адзін дзень – 2-га чэрвеня – ў Магілёўскай вобласьці адбывалася 2 вялікіх рок-фэстываля. Акрамя шырока разрэклямаванага «Рок за баброў» у слаўным горадзе Бабруйску, прайшоў «Другі Прыход» на Чыгірынскім вадасховішчы, на які прыехаў адзін зь лепшых гуртоў Беларусі.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81