Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 07.03.2007 :: 8 сакавікаАд імя ўсіх НРСМаўцаў віншуем нашых любых НРСМавак са сьвятам! Заставайцеся заўсёды такімі ж прыгожымі, пяшчотнымі і вясёлымі! І не забывайцеся наведваць канцэрты! 05.03.2007 :: 50 тысячаў наведвальнікаў!Згодна з лічыльнікам Акавіты ў нядзелю наш сайт наведаў 50-ці тысячны наведвальнік! PS: разам мы можам зрабіць наш сайт яшчэ болей вядомым, калі кожны ў сваім блогу, альбо на сваім сайце, альбо на іншых сайтах і форумах, размесьціць наўпроставаю спасылку на http://nrsm.org і тэкст кшталту "Фан клюб найлепшай рок каманды ў сьвеце" :).
02.03.2007 :: 25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю»У Варшаве 25 сакавіка адбудзеца грандыёзны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” у самым цэнтры гораду на Замкавым пляцы – пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў адзін з арганізатараў канцэрту з грамадзкай арганізацыі “Свабодная Беларусь” Куба Міхалоўскі. 01.03.2007 :: "Pete Paff": "Паглыбленьне". ПрэзэнтацыяУ малой залі Палацу Рэспублікі прайшла прэзэнтацыя новага праекту гурту "Pete Paff" "Паглыбленьне". Сама праграма была пасьпяхова апрабаваная на польскай і нямецкай публіцы, і вось цяпер чарга дайшла і да Беларусі. Музычныя крытыкі вызначылі стыль новага альбому як lounge folk - больш блізкі да слухачоў фолк, які можна слухаць і пад які можна танцаваць. Музыка Піт Паўлаў распавёў, што працавалі над альбомам тры гады, і сапраўды пачыналі з мінімальнай колькасьці інструмэнтаў.
01.03.2007 :: Макулятурнае чытво па-беларускуПіт Паўлаў, Ганна і Лявон Вольскія, Ігар Варашкевіч, Аляксандр Памідораў ды іншыя прынялі ўдзел у перакладзе і агучваньні па-беларуску геніяльнай стужкі Квэнтына Таранціна. Каардынатары перакладу з творчай ініцыятывы “Беларускі гальфстрым” падкрэсліваюць, што “Крымінальнае чытво” (Pulp Fiction) яны абралі з пэўнымі мэтамі “вывесьці беларускую мову з рэзэрвацыі, зрабіць яе сучаснай, моладзевай”. Дзеля гэтага перакладчыкі стужкі адшукалі каля 500 арыгінальных беларускіх лаянак, якія з такім смакам прамаўляюць акцёры дубляжу. Шукайце DVD у распаўсюднікаў.
28.02.2007 :: Боль і радасьць «Рок‑Каранацыі»Ці варта праводзіць «Рок‑Каранацыю» у сучасных беларускіх умовах, калі выканаўцы адлучаныя ад дзяржаўных мэдыяў, канцэрты забараняюцца, а ў «чорных сьпісах», распрацаваных супольнымі намаганьнямі ідэалягічнага аддзелу Адміністрацыі прэзыдэнта і Мінкультам прысутнічаюць ня толькі назвы камандаў, што муляюць чыноўніцкае вока, але і канкрэтныя асобы. Раней у тых сьпісах былі пазначаны толькі тыя, хто выступіў на мітынгу ў ліпені 2004 году. Потым ён стаў пашырацца. І цяпер арганізатарам канцэртаў раяць не выпускаць на сцэну ня толькі N.R.M., «Краму» ды «Палац», але і асобна Вольскага, Варашкевіча і Хаменку. 26.02.2007 :: Гадзючнік -- лепшая песьня году!Па выніках мінулага году, у намінацыі "Лепшая песьня" перамогу атрымаў N.R.M. з гітом Гадзючнік! Віншуем! 24.02.2007 :: Нашы на Рок Каранацыі 2006Меней за суткі засталося часу да пачатку ўрачыстай цырымоніі ўганараваньня лепшых гуртоў і музыкаў мінулага году. N.R.M., альбо праекты ягоных удзельнікаў, прадстаўленыя ў трох намінацыях: Намінацыя "Гіт Году": Гадзючнік (НРМ), Аўтабіяграфія (Вольскі і Варашкевіч) Намінацыя "Рок выканаўца году": гурт ZET Намінацыя "Традыцыі і сучаснасьць": гурт Pete-Paff Спадзяемся на Карону! 22.02.2007 :: Metallica па-беларускуСёння, ў інтэрвью на Аўта Радыё, Піт паведаміў слухачам, што гурт Піт Паф падрыхтаваў ужо і другі свой альбом. Кружэлку будуць складаць кавэры сусьветна вядомых гуртоў. У прыватнасьці, было паведамлена пра кавэр NRM (якой менавіта песьні, не паведамлялася. Няўжо гаворка ідзе пра "Песьні пра каханьне" з "Візы НРМ"?), а таксама пра перасьпеў знакамітай Nothing else matters гурта Металіка, што па-беларуску будзе называцца "Ці істотна ўсё гэта?"
22.02.2007 :: Канцэрт PETE PAFF28 лютага ў малой залі Палаца Рэспублікі пройдзе канцэрт-прэзэнтацыя плыткі "Паглыбленьне" ад гурта PETE PAFF - сольнага праекту гітарыста легендарнага N.R.M. Піта Паўлава. У імпрэзе таксама возьме ўдзел і бубнач N.R.M. Алезіс Дземідовіч.
Падрабязьней пра канцэрт можна даведацца на сайце "Тузіна Гітоў". |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |