Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 15.02.2007 :: Новым альбомам РЕТЕ РАFF можна ізаляваць трансфарматарыПіша Анастасія Зелянкова ў газэце «Салiдарнасць». РЕТЕ РАFF прэзентуе свой новы альбом «Паглыбленне». З гэтай нагоды 28 лютага ў малой залі Палаца Рэспублікі музыкі дадуць вялікі канцэрт. — Гэта будзе сапраўднае шоу, — абяцае лідэр гурта Піт Паўлаў. — Усіх сакрэтаў пакуль не раскажам. Аднак абяцаем прадставіць на сцэне пашыраны склад гурта — больш за дзесяць музыкаў адначасова. Будуць танчыць і прыгожыя дзяўчаты, і шмат яшчэ чаго цікавага. 15.02.2007 :: Новая плытка КрамбамбуліМузычная газэта №5 ад 8-га лютага бягучага году. У інтэрвью прадусара творчай суполкі "Дзеці сонца" Яўгена Калмыкова чытаем: Крамбамбуля запісвае новы дыск. Скончыць працэс плянуецца да сакавіка. У праекце зноў будзе браць удзел Сяргей Міхалок. Адмыслова для гэтага ён напісаў песьню, якая хутчэй за ўсё пазапланава ўвойдзе ў новы альбом.
06.02.2007 :: They killed Kenny!-- О, божухна! Яны забілі Кені! Хто ня ведае гэтага знакамітага дыялогу, які суправаджаў кожнае чарговае забойства Кені, пакуль яго не забілі назаўжды :(. Прыкладна такая ж была наша рэакцыя, калі мы даведаліся, што ў шорт-лісьце намінантаў на выканаўцу года няма спадара Лявона Вольскага. Тут арганізатары відавочна перастрахаваліся, бо, калі дадаць Лявона, -- пытаньне з пераможцам адпадзе само-сабой, а паколькі Вольскі самы забаронены з усіх забароненых, то і Каранацыі можа прыйсьці поўны гамон. Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 05.02.2007 :: Адбыўся акустычны канцэртКалі зіма не зіма і не вясна, і не восень, лекаваць дэпрэсіўны настрой можна толькі музыкай нашага ўлюбёнага гурта. 27-га студзеня адбыўся чарговы акустычны паўпадпольны канцэрт у Графіці. Клюб, пасля страты ліцэнзіі на гандаль алкаголем, перажывае ня лепшыя часы. Сіратліва глядзяцца пустыя палічкі ў бары. Хаця б запоўнілі іх бутэлькамі пэпсі якой... Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 03.02.2007 :: Падваеньне асобы зрывае нам дахУ ноч з 13-га на 14-е студзеня, на Стары Новы Год, у Варшаве адбыўся канцэрт гурту Pete-Paff у межах міні этна-фэсту ў якім, акром беларусаў, бралі удзел таксама палякі ды ўкраінцы. Падрабязна пра падзею можна прачытаць на Тузіне Гітоў. Вось толькі дзіўна, што паводле інтэрвью Піт быццам бы першы раз наведаў Варшаву. А хто ж тады граў на канцэрце "Салідарнасьць з Беларусьсю" (гл. папярэднія навіны) у складзе N.R.M.?
29.01.2007 :: Хай варожыць гадзючнік варожы...Вось такі малюначак знайшлі мы на сайце www.wolnabialorus.org.
Дарэчы, шчаслівыя ўладальнікі хуткаснага інтэрнэту могут спампаваць відэазапіс канцэрта "Салідарнасьці з Беларусьсю" ("SOLIDARNI Z BIAŁORUSIĄ") ў якім прымаў удзел N.R.M. Сярэдняя якасьць (313 Мб)
18.01.2007 :: Вялікае інтэрвю зь Пітам ПаўлавымЧытайце вялікае і цікавае інтэрвю зь Пітам Паўлавым на сайце Studenty.by. Там шмат прыкольных фотак :)))
06.01.2007 :: Канцэрт N.R.M. у БеластокуWielka Orkiestra Świątecznej Pomocy (Вялікі Аркестр Каляднай Дапамогі) з'яўляецца найбуйнейшай у Польшчы дабрачыннай арганізацыяй. Асноўныя мэты яе дзейнасці -- гэта захаваньне жыцьцяў дзяцей праз мэдычную дапамогу і пашырэньне інфармацыі пра дыагностыку розных захворваньняў. Дзеля збору сродкаў штогод па ўсёй краіне праводзяцца шматлікія канцэрты. 14 студзеня N.R.M. прыме ўдзел у адным з канцэртаў, што адбудзецца ў Беластоку. PS: Ганна, чакаем ад вас падрабязнай справаздачы і здымкаў. 02.01.2007 :: Новая польская амбасада N.R.M.Зьявілася новая польская амбасада N.R.M. — http://nrm.com.pl — пакуль крыху некамплетная, але плян дзеяньня ёсьць і сайт будзе хутка напаўняцца інфармацыяй. Запрашаюцца ўсе! :)
01.01.2007 :: Комікс ад Лявона Вольскага
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |