![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 17.11.2007 :: Дадатковы канцэрт N.R.M. у "Графіці"У сувязі зь вялікай колькасьцю жадаючых трапіць на акустычны канцэрт N.R.M. у "Графіці" 22 лістапада, 3 сьнежня адбудзецца дадатковая імпрэза. Даведкі па тэлефоне: 671 58 65. 16.11.2007 :: Якубовіч сустрэўся з “забароненымі музыкамі” і запрасіў Піта на працуНагадаем перадгісторыю. Колькі месяцаў таму на сайце sb.by была праведзена акцыя "Задай пытаньне Якубовічу". Пакінулі сваё і мы: 47. Андрэй: Вось ужо больш за два гады, як таленавітыя музыкі: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Кася Камоцкая ня могуць даваць канцэрты на Беларусі, бо патрапілі ў г.зв. "чорны сьпіс". Як вы ставіцеся да гэтай забароны? Ці магла б газэта СБ арганізаваць круглы стол, на які запрасіць музыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, супрацоўнікаў міністэрства культуры, а таксама "куратараў" з КДБ, каб разабрацца ў гэтым пытаньні? 15.11.2007 :: Вольскі на “Еўрабачанні” заспявае “Дольчэ віта”Сумесна з Еўрарадыё рокенрольшчыкі пачалі адбіраць песні для Еўрабачання. “Нейра Дзюбель” песню не знайшоў, затое далучыўся “Parason”. У Лявона Вольскага праблемаў з выбарам песні не ўзнікла. Менавіта ў гэтыя дні яны завяршаюць працу ў студыі над новай песняй “Дольчэ віта”. Таму, кажа, прапанова Еўрарадыё прыйшлася акурат да часу. 14.11.2007 :: Даўгачаканы канцэрт Крамбамбулі!12 снежня ў клюбе Фартуна адбудзецца даўгачаканы сьвяточны вялікі канцэрт Крамбамбулі! Даведкі: 671-58-65. Увага! Аб'яўлены конкурс на назву канцэрта.
13.11.2007 :: "Крамбамбуля" падасьць заяўку на "Еўрабачанне"Музыкi з дапамогай журналiстаў Еўрарадыё пачалi рыхтаваць неабходныя паперы для падачы заяў на "Еўрафэст". 06.11.2007 :: NZ-Live: “Бардаўская восень-2007. Першы дзень”8 лістарада а 21-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by) –
02.11.2007 :: Канцэрт у "Графіці" перанесеныАкустычны канцэрт НРМ у "Графіці" перанесены з 27-га лістапада на 22-е. Пачатак а 20-й. Тэлефон для даведак: 671 58 65.
27.10.2007 :: УВАГА! Мадэрнізацыя форуму.У сувязі з пашырэньнем межаў дзейнасьці ф/к НРМ і ў мэтах стварэньня хоць нейкіх магчымасьцяў арганізацыі канцэртаў па-за сталіцай Беларусі, рэгістрацыйныя анкеты трохі зьмяняюць свой выгляд. Цяпер поле "адкуль" будзе зьяўляцца абавязковым для запаўненьня. Такім чынам, усе сябры НРсМ да 20.00 наступнай нядзелі (4.11.2007) павінны пазначыць свае гарады. Сьпіс з назвамі знаходзіцца ніжэй. Калі Вы не знайшлі мейсца свайго жыхарства - пазначайце найбліжэйшае да Вас мястэчка. Замежныя прыхільнікі павінны будуць пазначыць краіну жыхарства (у сьпіс унесеныя толькі тыя краіны, дзе ўжо адбыліся канцэрты НРМ, калі Вы жывеце ў іншым месцы, зьвяжыцеся з намі). P.S. Мы прыносім прабачэньні ўсім тым, хто да гэтага часу не жадаў атрымліваць нашу рассылку, але ўсё ж такі атрымліваў:) Гэта зьвязана з тэхнічнымі праблемамі форуму. Пасьля мадэрнізацыі Вы зможаце адпісацца ад рассылкі ў сваім пашпарце. Але папярэджваем, што інфармацыя пра канцэрты гурта НРМ распаўсюджваецца менавіта гэтым чынам. З павагай, 25.10.2007 :: Зоя Луцевич: Хорошие картины должны висеть даже в туалетеПартал tut.by надрукаваў інтэрвью з Зояй Луцэвіч. Мастачкай і жонкай гітарыста НРМ Піта Паўлава. 25.10.2007 :: Лявон Вольскі выступіць на Бардаўскай восені26 кастрычніка адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага ў Бельску Падляшскім (Польшча), у межах традыцыйнага фэсту "Бардаўская Восень". Дзякуючы Радыё Рацыя і кампаніі Multimedia Polska S.A. упершыню ўсе канцэрты фэсту можна будзе глядзець і слухаць праз інтэрнэт. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |