Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

10.02.2006 :: Онлайн-канфэрэнцыя зь Лявонам Вольскім

У сераду, 15 лютага, а 13-й гадзіне паводле менскага часу ў інтэрнэце на вэбсайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з зоркай беларускай рок-сцэны, лідэрам рок-гурту N.R.M. Лявонам Вольскім.

Свае пытаньні Вы можаце задаваць ужо цяпер — на старонцы форуму Радыё Свабода.

P.S. Тым часам на сайце "Музыкальной газеты" адбываюцца выбары рок-прэзыдэнта Беларусі. Галасуйма за Лявона! Ён як раз першы ў сьпісе! :)

28.01.2006 :: Стужка навінаў у фармаце RSS

Зь сёньняшняга дню ўсе навіны на сайце можна атрымоўваць у фармаце RSS. Такім чынам Вы зможаце сачыць за навінамі і атрымліваць іх без спазьненьня. Што такое RSS і як ім карыстацца можна чытайце далей...

Чытаць далей ›››

25.01.2006 :: Вялікі электрычны канцэрт N.R.M.

12 лютага мае адбыцца вялікі электрычны канцэрт гурту N.R.M.. З мэтай абароны інтарэсаў арганізатараў і нас, прыхільнікаў, мейсца правядзеньня трымаецца ў сакрэце. Але можаце быць упэўненыя — памяшканьне прасторнае і даволі зручнае.
Такім чынам, пачатак канцэрту а 7-й, кошт квіткоў — 20000 р. Замова па тэлефоне 608-95-86; 678-18-99.

Усе жадаючыя пайсьці разам з фан-клюбам — пакідайце свае замовы на форуме!

Абмяркаваць на форуме

24.01.2006 :: Апошнія песьні

На ўчорашнім канцэрце ў мяне спыталі, дзе можна спампаваць апошнія песьні гурту. На дадзены момант у N.R.M. тры новыя песьні:

1. Go Home (Сталінград)
2. Гадзючнік (Усё роўна мы пераможам)
3. Welwetowe swetry

Дык вось дзьве першыя песьні можна спампаваць, дзякуючы нашым братам-палякам, якія ў жніўні 2005 году запісалі канцэрт ва Ўроцлаве. Запісы атрымаліся даволі добрымі, таму пампуйце... А вось кавэр на песьню Pidżama Porno пакуль нідзе ня знойдзіце :)

P.S. Песьню «Welwetowe swetry» у выкананьні Pidżama Porno можна спампаваць на афіцыйным сайце гурту!

21.01.2006 :: Песьня «Я еду» перамагла ў апытаньні…

Скончылася апытаньне «Якую з «рарытэтных» песень гурту вы б хацелі пачуць на бліжэйшым канцэрце?» У ім прынялі ўдзел 51 чалавек і яшчэ некалькі чалавек, якія не зарэгістраваліся (іх галасы не ўлічваліся)!

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

09.01.2006 :: НРМаўскія «рарытэты» ў «Графіці»!?

24 студзеня 2006 адбудзецца першы канцэрт гурту ў новым годзе ў Беларусі і ўвогуле першы электрычны канцэрт N.R.M. у клюбе «Графіці»! З той нагоды, што канцэрты гурту сталі зараз рэдкай з’явай для нашай краіны і мы ня можам пачуць усе нашы любыя песьні, фан-клюб прапануе вам прыняць удзел у апытанке

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

29.12.2005 :: Першае студзеньскае паседжаньне

Праз тое, што чарговае паседжаньне НРСМ выпадае на першы дзень новага году, было вырашана яго не праводзіць. Сустракаемся 8-га студзеня!

25.12.2005 :: З Калядамі і Новым годам!

Віншуем усіх сяброў НРсМ і міністраў НРМ з Калядамі і Новым годам! Няхай спраўдзяцца ўсе мары й надзеі, а вогненны сабака прынясе ў нашае жыцьцё шчасьце, каханьне й свабоду!
Таксама сёньня невялікае сьвята і ў самога фан-клюбу - нам паўгады!

01.12.2005 :: 100-ы сябар НРсМ!

Сёньня, у першы зімовы дзень (з чым, дарэчы, усіх і віншуем) у НРсМ зарэгістраваўся 100-ы сябар! Ура хлопчыку Мікалаю з Бабруйска!

06.11.2005 :: Пасяджэньні на ЗБС

Сёньня адбылося першае пасяджэньне на новым месцы. Абмяркоўваліся самыя галоўныя пытаньні: канчатковае зацьвярджэньне Статуту НРсМ (заўтра ён з'явіцца на сайце НРсМ), правядзеньне "кватэрніку" N.R.M., пляны на будучыню. Усё прайшло выдатна. Да нас нават завітаў на некалькі хвілінак стомлены Віктар Дзятліковіч :)

Здымкі можна паглядзець тут.

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81