Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

27.10.2008 :: Хутка -- новы супольны праект

Падчас Бардаўскай Восені 2008 Лявон прадставіў таксама абсалютна дзьве новыя песьні — «Доля герояў» і «Такога няма нідзе», напісаныя для сумеснага музычнага праекту, які будзе прадстаўлены на Новы год. «Ён будзе вытрыманы ў рэчышчы музыкі 60-х гадоў, а возьмуць удзел у ім усе тыя выканаўцы, зь якімі мы асабліва пасябравалі апошнім часам», — распавёў Лявон.

Чытаць далей ›››

27.10.2008 :: Лявон Вольскі прэзэнтуе сольную праграму

18 лістапада ў клюбе "Графіці" адбудзецца эксклюзыўная клюбная прэзэнтацыя сольнага праекта Лявона Вольскага "Куплеты і прыпевы". Пачатак а 20-й. Даведкі па тэлефонах: (029)6715865, (029)2544909

26.10.2008 :: Лявон Вольскі выступіў на фэсце Бардаўская Восень 2008

Выступ сьпевака адбыўся 24-га кастрычніка ў Бельску (Польша). Фота ў блёгу Алеся Аркуша. А ўчора ў межах фэсту адбыўся канцэрт Народнага Альбому. Справаздача на сайце Радыё Рацыя.

Чытаць далей ›››

25.10.2008 :: Мінскія сольныя канцэрты N.R.M, Крамы і Нейра Дзюбеля супалі ў адзін дзень

Гурт “Крама” вымушаны перанесці свой вялікі сольны канцэрт у мінскім клубе “Рэактар” на 21-га лістапада. Спачатку імпрэза была запланаваная на тыдзень раней, 14 лістапада. Аднак высветлілася, што ў гэты дзень у Мінску адбудзецца яшчэ два канцэрты “генералаў айчыннага рока”: у “Night Star” сыграе N.R.M., а ў “DaClub” выступіць “Нейра Дзюбель”.

Чытаць далей ›››

23.10.2008 :: GARADzKIJA: зьмены пайшлі на карысьць

Гурт GARADzKIJA вярнуўся зь міні-туру па Польшчы. Піт Паўлаў: «Пасьпяховыя канцэрты ў Варшаве і Ўроцлаве пакінулі пачуцьцё глыбокага задавальненьня і нястрымнага жаданьня прапанаваць ужо ў хуткім часе новы альбом».

Чытаць далей ›››

19.10.2008 :: Швэдзкі амбасадар перакладае НРМ

Спробы прымусіць беларускую літаратуру загучаць па-шведску рабіліся ўжо неаднаразова. Сам Стэфан Эрыксан не раз перакладаў і песні, і апавяданні. Прыкладам, напярэдадні канцэрту N. R. M. у Стакгольме ён пераклаў для шведаў некаторыя самыя вядомыя песні гурта, і Быкаў па-шведску загучаў таксама ў яго перакладзе.

Чытаць далей.

12.10.2008 :: Пра што Вольскаму варта напісаць наступныя песьні?

На сайце НН народ выказвае свае прапановы.

UPD: Тэма атрымала працяг, альбо Ўладзімерскі цэнтрал па беларуску.

10.10.2008 :: Канцэрт у Night Star

14 лістапада а 19-й адбудзецца электрычны канцэрт у Night Star (Менск, вул. Свярдлова, 2). Кошты квіткоў: 25 000 - 35 000.

23.09.2008 :: Канцэрт Гарацкіх у Варшаве

Канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка (серада) а 20-й гадзіне ў клюбе Hydrozagadka па адрасе ul. 11 listopada 22 (Praga Polnoc). Квіткі каштуюць 15 зл, для студэнтаў — 10 zl. Даведкі праз: http://www.hydrozagadka.waw.pl/imprezy/kontakt.html

Чытаць далей ›››

23.09.2008 :: Лявон Вольскі з каментарамі ў перадачы Pops vulgaris

25 верасьня а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by) будзе разглядацца фэномэн “pops vulgaris (попс звычайны)” з музычнымі камэнтарамі гуртоў “Wanted” (Берасьце), “СаСі”, “Neuro Dubel”, “Разьбітае сэрца пацана”, “Ляпіс Трубяцкі”, “Безь Білета”, тэатра-студыі “Зьніч” і Лявона Вольскага.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81