Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

19.11.2008 :: GARADzKIJA выступяць у DaClub

24 лістапада 19:00 DaClub супольны канцэрт гуртоў GARADzKIJA і Tlusta Lusta

Менскі гурт GARADzKIJA, пасьля трассы па Польшчы, дзе адбыўся шэраг вельмі пасьпяховых канцэртаў, нарэшце дасі даўгачаканы канцэрт і ў Беларусі.

Гурт сапраўды надоўга зьнік, чым выклікаў абурэньне прыхільнікаў іхнае творчасьці. І вось нарэшце з’явілася выбітная магчымасьць пачуць старыя ды новыя творы GARADzKI’ch, а таксама ўбачыць моцнае й яскравае відовішча.

Чытаць далей ›››

19.11.2008 :: "Куплеты і прыпевы" на біс

4 сьнежня ў "Графіці" адбудзецца дадатковы канцэрт сольнага праекта Лявона Вольскага "Куплеты і прыпевы". Пачатак а 20-й. Замова квіткоў: 8029 6715865, 8029 2544909.

11.11.2008 :: НРМ і Крамбамбуля супраць паляваньня на птушак

Белорусские рокеры поддержали призыв об отмене весенней охоты на водно-болотных птиц.

Чытаць далей ›››

07.11.2008 :: Зімовая сустрэча з "Народным альбомам"

2 і 3 сьнежня ў малой залі КЗ "Мінск" адбудзецца штогадовая зімовая сустрэча з праектам "Народны альбом". Пачатак а 19-й. Інфармацыя па тэлефонах: 8(029)254 49 09, 8(029)671 58 65.

06.11.2008 :: Лістападаўскія канцэрты

N.R.M.

8.11 - У Гомлі, Гарадзкі Цэнтар Культуры, Ірынінская 16. Кошт квіткоў 20 000.
14.11 - Вялікі канцэрт на радзіме (Менск), у клюбе Night Star (гэта ў раёне Чырвонага касьцёлу). Квіткі можна будзе набыць непасрэдна перад канцэртам у касе клюбу.
15.11 - Канцэрт у гарадзенскай філярмоніі (былыя "Хімікі").

Разынка канцэртаў: пасярод акцыі будуць выкананыя некалькі песень акустычна. Тых, што часта выконваюцца ў Менску, у "Графіці" і болей нідзе. Добра забытыя старыя (кшталту "Халоднага блюзу") і яшчэ тое-сёе. Пачатак усіх канцэртаў а 19-й.

Даведкi: VELCOM/ MTC 6555596, ICQ 444312033

Лявон Вольскі

18.11 - 20:00. Клюб Графіці. Прэзэнтацыя сольнага праекту «Куплеты і прыпевы»
Кантактны тэлефон: (029) 254-49-09. Адрас: Менск, зав. Калініна, 16

06.11.2008 :: У Менску рыхтуецца новы супольны музычны праект

На адной з музычных студыяў Менску ўжо каторы дзень вядзецца актыўная праца над новым супольным праектам беларускіх музыкаў. Усе песьні для праекту, які будзе прэзэнтаваны ўжо вельмі хутка, напісаў Лявон Вольскі, натхнёны музыкай 60-х з усяго сьвету. У музыцы 60-х Лявона натхніў ня толькі рокенрол, але й францускія, амэрыканскія, кітайскія і іншыя мэлёдыі таго часу.

Чытаць далей ›››

04.11.2008 :: 22-ая песьня з праекту Я нарадзіўся тут

У новым туры на ТГ гурт GARADzKIJA прадстаўляе песьню «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае», толькі што запісаную ў студыі новым складам гурта. Піт Паўлаў: «Асабіста я лічу, што гэта 22-ая песьня з супольнага праекту, бо менавіта для яго яна і была напісаная».

Чытаць далей ›››

03.11.2008 :: Кліп Крамбамбулі на сайце Падземка

Новы рэсурс у беларускім сегменьце сеціва сайт padziemka.com утрымлівае каля паўсотні кліпаў беларускіх выканаўцаў, сярод якіх можна адшукаць і кліп Крамбамбулі на песьню "7-е лістапада".

03.11.2008 :: Фотарэпартаж з віцебскага канцэрту

31 кастрычніка ў Віцебску ў начным клубе “Зебра”, пры перапоўненай зале, у межах кампаніі “БУДЗЬМА!” адбыўся канцэрт Лявона Вольскага. Цягам некалькіх гадзін лідэр гуртоў N.R.M., КРАМБАМБУЛЯ, Zet спяваў старыя і новыя песні.

Глядзіце фота на сайце budzma.org.

31.10.2008 :: Лявон Вольскі з канцэртам у Віцебску

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81