Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 04.12.2008 :: Гімн N.R.M. у новай рэдакцыіМожна будзе паслухаць сёньня а 23-й у праграме "Новая Зямля" на радыё Юністар (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by). 04.12.2008 :: Кліп-марафон 2008: Арганізуем прэмію няхай пакуль і на аматарскім узроўні, але беларускамоўную14 сьнежня ў клюбе «Акварыюм» адбудзецца другое ўручэньне першай штогадовай прэміі беларускага музычнага відэа «Кліп-Марафон-2008». Акалічнасьці правядзеньня прэміі распавёў Generation.bY адзін з заснавальнікаў і арганізатараў кліп-марафону Міхал Нядзьвецкі. 03.12.2008 :: НародныІ празь дзесяць гадоў геніяльны праект «Народны альбом» зьбірае поўныя залы ўдзячнай публікі. Канцэрты «Народнага альбому», гледзячы на ажыятаж ля касаў, здольныя зьбіраць вялікія пляцоўкі. Але падаецца, што для праекту лепш пасуюць камэрныя памяшканьні — Малая зала КЗ «Менск» або Вялікая сцэна Купалаўскага. Сёлета ўдзельнікі праекту вырашылі зламаць традыцыю і даць два канцэрты. Карэспандэнт НН наведаў першы з іх. 03.12.2008 :: Народны Альбом: The Show Must Go On“Гэта было непараўнальна!”, “Дзякуй музыкам за іх талент!”, “Дзякуй арганізатарам за добры настрой і незвычайны вечар!”. Раздаваліся водгукі ўражаных гледачоў на выступ музыкаў праекту “Народны альбом,” які адбыўся 2 снежня ў Малой залі КЗ “МІнск”. Канцэрт скончыўся, але ў залі яшчэ доўгі час чуліся словы падзякі і спробы выказаць тое, што часам нельга аформіць у ідэальны моўны тэкст, бо яно занадта моцнае і непадуладнае цвярозаму розуму. 02.12.2008 :: Піт Паўлаў абзавёўся ўласным сайтамНа шчасце ўсіх прыхільнікаў шматграннай творчасці музыкі Піта Паўлава, гітарыста N.R.M., лідэра гурта GARADzKIJA і капэлы Pete Paff, зафункцыянавала яго афіцыйная старонка ў сусветным павуцінні — www.petepaff.com. Апроч традыцыйных беларускіх музычных рэсурсаў, на якіх размешчаны шматлікія фотарэпартажы з канцэртаў (N.R.M., GARADzKIJA, ды інш.), відэа альбо песні і тэксты да іх, з'явіўся раздзел "Табулатуры". 01.12.2008 :: Лявон Вольскі піша ў сваім блёгу пра новы супольны праектАдздымалі мы канцэрцік. 11 песень у стылі 60-х гадоў. Давялося напісаць у даволі сьціслыя тэрміны. І запісаць. Сьпявалі розныя артысты - Сьвета Зелянкоўская, Аня Хітрык, Віталік Артыст, Валодзя Пугач, Паша Булатнікаў... Шмат людзей. Здымалі ўсю ноч. Дадому прыехаў а 10-й раніцы. Цікава, які будзе вынік? Гэтым разам рэжысэр - Мацей Сабураў. Таму хочацца спадзявацца на штосьці выбітнае.
30.11.2008 :: Сьнежаньскія канцэрты02 Народны Альбом у к\з Менск.
30.11.2008 :: Кліп-Марафон-2008Першая штогадовая прэмія беларускага музычнага відэа «Кліп-Марафон-2008» пройдзе 14 сьнежня ў клюбе «Акварыюм» і будзе прымеркаваная да 20-ці годзьдзя выхаду дэбютнага айчыннага музычнага кліпа «Ура!» — 1988 год, гурт «Бонда». 30.11.2008 :: Народны альбом 2 і 3 сьнежняДля нас, удзельнікаў праекту, незалежна ад месца і часу правядзеньня канцэртаў, «Народны альбом»— заўсёды сьвята. 30.11.2008 :: N.R.M. сустрэнуцца з Багдановічам10 сьнежня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў межах кампаніі Будзьма адбудзецца прэм’ера незвычайнай пастаноўкі. Кіраўнік фольк-тэатру «Госьціца» Ларыса Сімаковіч задумала нешта надзвычайнае — у яе музычна-плястычным спэктаклі «Дзень Максіма Багдановіча» спалучаюцца танец, аўтэнтыка, высокая паэзія і нават рэп- і рок-музыка. У пастаноўцы возьмуць удзел акторы беларускіх тэатраў, гурты «Клясік-Авангард», «Ліцьвінскі хмель», In Search For і нават N.R.M. у поўным складзе, а ролю Максіма Багдановіча выканае акторка Сьвятлана Зелянкоўская. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |