Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 31.12.2009 :: Святочны дыск ад Лявона Вольскага30 снежня адбыўся рэліз супольнага праекту «Такога няма нідзе» (CD + DVD), аўтарам усіх песень якога з’яўляецца Лявон Вольскі. Набыць дыскі можна ў крамах «Містэрыя гуку». У запісе праекту, прысвечанага 60-м гадам мінулага стагоддзя, ўзялі ўдзел Павел Булатнікаў («Ляпис Трубецкой»), Алег Хаменка («Палац»), Уладзімір Пугач («J: морс»), Віталь Артыст («Без Билета»), Руся (Indiga, Akana-NHS), а таксама акцёры Ганна Хітрык («ДетиДетей»), Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Апрача музычнага альбому праект мае і відэаверсію з 11 песень. 29.12.2009 :: З Новым Годам!Віншуем усіх з Новым Годам! Шчасьця, посьпехаў і здароўя! Спадзяемся НРМ парадуе нас у 2010-м новымі песьнямі і запамінальнымі канцэртамі!
25.12.2009 :: Хіт-парад 2009Папулярызатары айчыннай музыкі, інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» (на старонцы якога, дарэчы, можна задарма і абсалютна афіцыйна зпампаваць рок, фольк, поп і эстраду) выдалі CD-кружэлку з песнямі 12-ці пераможцаў свайго хіт-параду за 2009 год. «Ляпіс Трубяцкой», «Дзецідзяцей», IQ-48, і Лявон Вольскі. 25.12.2009 :: Паб-клуб Графіці выдаў навагодні дыскНа дыску:
23.12.2009 :: Рэпартажы, фота і відыё з мінулага канцэртаНаша Ніва: з Nовым RокаM!
17.12.2009 :: Што адбываецца з N.R.M.?За гэты год «Ляпіс» атрымаў «рок‑карону», выбухнулі The Toobes, «Глюкі» сабраліся пад новай назвай… І толькі N.R.M. маўчалі. Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 16.12.2009 :: Заўтра будзе татальны аншлаг!За апошнія дні трое знаёмых зьвярнуліся з просьбай дапамагчы дастаць квіткі. А няма! Нават дадатковыя месцы "для сваіх" ужо размеркаваныя. Пры такім попыце маглі спадары міністры і на Палац Рэспублікі замахнуцца. Тым жа хто спазніўся і застаўся без квітка застаецца толькі чакаць 10-га лютага 2010 г., калі адбудзецца электрычны канцэрт НРМ у клюбе Рэактар. Сачыце за абвесткамі на нашым сайце! 15.12.2009 :: Лявон Вольскі выпускае музычны праект у стылі 60-хЯк паведамляе сайт generation.by, на наступным тыдні адбудзецца рэліз супольнага праекту «Такога няма нідзе», аўтарам усіх песень якога зьяўляецца Лявон Вольскі. Канцэртная прэзэнтацыя дыску пройдзе 22 сьнежня ў межах выступа музыкі на фэсьце пазытыўнай музыкі «Сонцастаяньне» ў клюбе «Рэактар». 15.12.2009 :: Вольскі напісаў саўндтрэк да “Дастыш фантастыш”Беларуская камедыя режысёра Аляксандра Канановіча падрыхтаваная да выхаду на экраны. Падчас працы назва фільму неаднаразова змянялася, у канчатковым варыянце яна гучыць, як “Дастыш фантастыш”. Аўтары мяркуюць, што ён можа стаць лепшым фільмам наступнага году. 12.12.2009 :: "Дети Солнца" приглашают на фестиваль "Солнцестояние""Дети Солнца" представляют: 22 декабря фестиваль позитивной музыки "Солнцестояние" с участием: Карл Хламкин и "ОгнеОпаснОркестр" (Латвия-Россия), Беня ("Серебряная свадьба"), Лявон Вольский, Drum Ecstasy, "Без Билета", "ДетиДетей", Rocker Joker, Валик Гришко и др. Билеты: 40 тыс (танцпол). Справка и заказ: (017) 280 15 10, (029) 635 68 73, а также сайт www.soundline.by.
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |