Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 10.07.2008 :: З-за адмовы арганізатараў перанесьці выступ ЗЭТ ня выступіць на БасовішчыЯк стала вядома Еўрарадыё, гурт “ZET” не выступіць на “Басовішчы” таму, што арганізатары адмовіліся перанесці яго выступ з суботы на пятніцу, як таго прасілі музыкі, а “Зьніч” – таму, што удзельнікам гурту не аформілі візы. 09.07.2008 :: Крамбамбуля ў трансляцыі на NETRadio з Амбасовішча 2008Цікавасьць да сёлетняга «Амбасовішча», што праводзіць амэрыканская амбасада ў Беларусі – надзвычайная. Арганізатары фэсту вырашылі пашырыць конкурс і даць магчымасьць выступіць гуртам з усіх рэгіёнаў Беларусі. 09.07.2008 :: Радаслаў Дамброўскі: На "Басовішчы" не будзе ZETНа фэстывалі "Басовішча" не будзе гуртоў ZET і "Зьніч". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэсту, кіраўнік Беларускага аб'яднання студэнтаў Радаслаў Дамброўскі. 08.07.2008 :: Крамбамбуля сьпявае з Русяй, каб сэрца жылоГурт «Крамбамбуля» запісаў дуэтам з Русяй эксклюзіўную вэрсію песьні «Безь цябе» ў межах акцыі «Сэрца жыве», накіраванай на збор сродкаў на апэрацыю па перасадцы сэрца для Міхася Ларына. 30.06.2008 :: Арганізатары «Басовішча» дамовіліся на бясплатныя візы гледачамАрганізатары фэстывалю «Басовішча» Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовіліся на бясплатную візавую падтрымку гледачам фэсту. Каб патрапіць у сьпіс шчасьліўчыкаў, патрэбна да 7 ліпеня даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на адмысловы мэйл БАСу. Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 24.06.2008 :: N.R.M. зноў у "Графіці"10 ліпеня, напярэдадні "Басовішча", Н.Р.М. завершаць канцэртны сэзон у "Графіці" акустычным канцэртам.
24.06.2008 :: НРМ прыме ўдзел у акцыі Сэрца жывеСям’я Ларыных з Мінску больш за тры гады жыве ў стане шоку. Абсалютна здаровыя хлопчыкі‑блізнюкі на 20‑м годзе жыцця захварэлі. 20.06.2008 :: Народны Альбом, цяпер і ў кніжцы18-га чэрвеня ў "Графіці" была прэзэнтацыя "Народнага Альбому". У сэнсе - п'есы "Народны Альбом", адкуль паходзяць шырокавядомыя песьні. Сымпатычная кніжка, надрукаваная "Мэдысонтам". Гадоў зь дзесяць таму пачатак п'есы друкавала "НН", цяпер можна пачытаць поўны тэкст. Харошы тэкст, харошыя карцінкі, часам дробныя забаўныя памылкі. Так, дырэктара Ліцэю Ўладзімера Коласа пераблыталі зь яго братам, перакладчыкам Зьмітром Коласам. Але магло быць горай. Згадваецца, як у "Мастацкай літаратуры" выйшлі казкі Шарля Пэро ў Зьмітравых перакладах - з подпісам "пераклад Якуба Коласа". 18.06.2008 :: Куплеты і прыпевы Вольскага: на CD і ўжывую26 чэрвеня адбудзецца рэліз CD-вэрсіі сольнага альбома Лявона Вольскага «Куплеты і прыпевы». У гэты ж дзень у 18 гадзін адбудзецца прымеркаваная да гэтага аўтограф-сэсія і эксклюзыўны міні-канцэрт у дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга»). Л. Вольскі: «Мы не зьбіраліся яго рабіць, але шмат хто хацеў набыць дыск нават пасьля таго, як спампаваў яго ў Інтэрнэце. У выніку атрымалася нятаннае калекцыйнае выданьне». 17.06.2008 :: 20 гадоў – 20 гітоў – хіты Мроі і НРМ на музычнай складанцы«БМА-груп» разам з культурніцкай камісіяй плянуюць адзначыць юбілей БНФ выданьнем музычнай складанкі «20 гадоў – 20 гітоў». Франак Вячорка: «Мы хочам адлюстраваць празь песьні гісторыю нашай партыі, якая сёлета адзначае сваё 20-годзьдзе. Кожнаму году будзе адпавядаць свой гіт. Ад гімнаў канца 80-х у выкананні Сяржука Сокалава-Воюша, Андрэя Мельнікава праз эпоху 90-х зь яе масавымі акцыямі пад песні „Крамы“ ды N.R.M. і да сучаснага этапу, уключна да 2008 году». |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |