Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

05.03.2008 :: Дададковы канцэрт N.R.M. у Менску!

УВАГА! Дададковы канцэрт N.R.M. у Менску адбудзецца 19 сакавіка а 19:00 у «R-club» (вул.Сурганава 26).

Даведкi: (017) 2801510, (029) 6555596.
Даведкi, бронь: ICQ 444312033.

04.03.2008 :: NRM у ФМ эфіры? Не ганіце каней!...

Як даведалася Еўрарадыё, нават пасля сустрэчы рок-музыкаў з былым галоўным ідэолагам краіны Алегам Праляскоўскім, на FM-радыестанцыях да НРМ ці “Крамы” ставяцца насцярожана.

Чытаць далей ›››

03.03.2008 :: Ёсць 100 000!

У нядзелю 2-га сакавіка да нас завітаў статысячны наведвальнік!

Цяпер чакаем на тысячнага сябра. Па стану на ранак 3-га сакавіка на форумах сайту зарэгістравана 968 карыстальнікаў.

02.03.2008 :: Лявон Вольскі -- выканаўца году

Рок-Каранацыя–2007. Вынікі.

Адкрыцьцё году – гурт «Детидетей»
Прарыў году – «Фляўс і Кляйн»
Кліп году – «Капітал» – «Ляпіс Трубяцкой» (рэж. А. Церахаў)
Песьня году – «Капітал» – «Ляпіс Трубяцкой»
Выканаўца году (вызначаўся праз сайт «Тузін Гітоў») – Лявон Вольскі
Традыцыі і сучаснасьць (лепшы фольк-выканаўца году) – OSIMIRA
Рок-князёўна (спэцпрыз) – Вольга Самусік (Tarpach, zygimont VAZA)
Спэцпрыз ад тэлеканала A-ONE - Тройца
Праект году – Дзіцячы фонд ААН UNICEF – Калыханкі
Альбом году – Stasi (Neuro Dubel)
Рок-Карона (гурт году) - Neuro Dubel

29.02.2008 :: Найбліжэйшыя канцэрты

Сёньня увечары НРМ сваім выступам адкрые Рок Каранацыю 2007. Таксама чакаецца выступ Крамбамбулі, а сьпіс найбліжэйшых канцэртаў выглядае наступным чынам:

Піт Паўлаў і Масуд Талібані Менск: 4 сакавіка Графіці (029) 254-49-09
NRM Менск: 12 сакавіка R-club (017) 2801510, (029) 6555596
NRM Магілёў: 13 сакавіка Liga club
NRM Гомель: 14 сакавіка ДЦК
NRM Менск: 19 сакавіка R-club
NRM Гародня: 20 сакавіка К/з філярмоніі
NRM Берасьце: 21 сакавіка ДК Прафсаюзаў
NRM Варшава: 25 сакавіка Жывы канцэрт на Польскім Радыё
NRM Варшава: 30 сакавіка Канцэрт "Салідарныя з Беларусьсю"
(?) Крамбамбуля Менск: 1 красавіка

28.02.2008 :: Чакаем 100 000-га наведвальніка!

Згодна з дадзенымі Акавіты, гэтымі днямі на наш сайт завітае статысячны наведвальнік! Вітаем!

25.02.2008 :: Гандлярке квіткамі не спадабалася афіша каляднага канцэрту Піт Пафа

“Па сваёй свядомасці наша найвышэйшае чынавенства ад культуры – тыя самыя цёткі”. Такое меркаванне выказаў беларускі музыка Піт Паўлаў падчас круглага стала на тэму адносінаў паміж творцам, грамадствам і дзяржавай, арганізаванага часопісам Адміністрацыі прэзідэнта “Беларуская думка”.

Чытаць далей ›››

25.02.2008 :: НРМ, Гарадзкія, Зэт на складанцы Незалежныя

З нагоды 90-годдзя абвяшчэння БНР будзе выдадзены музычны зборнік "НезалежныЯ", у які ўвойдуць 15 песень разнастайных стыляў і кірункаў, якія дагэтуль не былі прадстаўленыя у музычных альбомах ці сінглах. Галоўная мэта праекта - прадэманстраваць ідэйнае адзінства беларускіх выканаўцаў.

Чытаць далей ›››

22.02.2008 :: Cяброўства forever: IQ48, :B:N: і Zet Family

24 лютага ў менскім клюбе «Гудвін» адбудзецца вялікая сяброўская вечарына з удзелам адных з самых яркіх прадстаўнікоў нашай рок-сцэны - IQ48 і :B:N:. Сапраўднай разынкай імпрэзы станецца выступ праекту Zet Family. Кажуць, што ў такім выглядзе (бяз масак) і такім складам яны выступяць толькі гэтым разам. На ролю канфэранса запрошана легендарная асоба - Скрыпа з zygimont VAZA. ТГ дазнаўся ўсе магчымыя падрабязнасьці гэтай вечарыны.

Чытаць далей ›››

22.02.2008 :: «Крамбамбуля»: «Усё нармальна, мама!»

Праект «Крамбамбуля» перасьпявала на свой манер самую вядомую песьню хулігана і шоўмэна Васі Шугалея. Песьня «Ўсё нармальна, мама!» стала ня толькі візытоўкай скандалістаў з гурта «Ы-Ы-Ы», але і пазыўнымі адной вядомай праграмы Беларускага тэлебачаньня. Лявон Вольскі: «Мы трохі перапрацавалі тэкст, але настрой застаўся тойсама. Спадзяюся, што не папсавалі:)». «Усё нармальна, мама!» у інтэрпрэтацыі «Крамбамбулі» бярэ ўдзел у новым туры на ТГ.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81