Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 09.01.2009 :: Пугач і Вольскі на ТГ: Такога няма нідзеЛідэры «J:морс» і N.R.M. прэзэнтуюць у першым туры году на ТГ свой сумесны твор «Такога няма нідзе». Лявон Вольскі напісаў яго адмыслова для настальгічнага праекту па 60-х гадах, які быў прэзэнтаваны ў межах навагодняга шоў на тэлеканале «Белсат» і выйдзе на дысках у лютым. На песьню пра беларускія вадаёмы найперш паўплывалі Пол Макартні і Макс Леанідаў, а зьявілася яна пасьля таго, як музыка наведаў рыбарню. 08.01.2009 :: Сольны канцэрт Лявона Вольскага24 сьнежня ў фальварку "Добрыя мысьлі" (вул. Магілёўская, 12) Лявон Вольскі зноў зайграе "Куплеты і прыпевы". Пачатак а 19-й. Кантактныя тэлефоны: (029) 254-49-09, (029) 671-58-65.
06.01.2009 :: Кліпы НРМ, Зэт, Крамбамбулі на ДВД Кліп-марафон 1988-2008Намаганьнямі Культурніцкай камісіі БНФ і БМА выйшаў першы беларускі DVD - анталёгія беларускіх кліпаў ад далёкага 1988 года. На дыску сабраныя 42 кліпы, як кілямэтраў у марафонскай дыстанцыі, і яшчэ адзін - унікальная знаходка. Гэта кліп "Гомельскі Вальс". Ён быў зьняты Ягорам Хрусталёвым (сёньня генэральны прадусар АНТ), прымеркаваны да 10 годзьдзя аварыі на ЧАЭС. У кліпе зьняліся Ярмоленка, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і іншыя. Але кліп зьнік з архіваў БТ. Відаць не ўпісаўся ў новую ідэалёгію. 06.01.2009 :: Zet і дуэт Вольскі і Памідораў у радыёперадачы Новая Зямля8 студзеня а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
26.12.2008 :: Беларускі гурт J:морс даў канцэрт па заяўках і нечакана спеўся з ВольскімХор прыхільнікаў "J:морс" гучна спяваў песні любімага гурта. Лявон Вольскі падарыў Уладзіміру Пугачу вуду. Мужчыны прадставілі публіцы сумесны твор пра рыбалку. Як гэта ўсё адбывалася - глядзіце ў фотарэпартажы на сайце Эўрарадыё!
24.12.2008 :: Шчаслівых Калядаў і Вясёлага Новага Году!Усіх са сьвятамі! Посьпехаў, грошай, здароўя, каханьня... Спадзяемся на вясёлыя сустрэчы ў наступным годзе, канешне ж на канцэртах НРМ і Крамбамбулі!
17.12.2008 :: Паўлаў абвесьціў кастынгНеўзабаве пачнуцца здымкі кліпу гурта GARADzKIJA. У Піта Паўлава ўжо існуе адпаведная дамоўленасьць на гэта зь беларускім тэлебачаньнем і рэжысэрам Анатолем Вечарам, ужо гатовы і сцэнар. Не стае адзінага. Піт Паўлаў: «Геніяльнасьць абранай песьні гарантуе бясконцую славу новаму кліпу. Не хапае толькі галоўнае гераіні, той самай, юнай і прыўкраснай прыхільніцы рок-музыкі, здольнай сыграць сябе самую, шчыра і кранальна закаханую ў рок-культуру і, у прыватнасьці ў творчасьць гурта GARADzKIJA». 13.12.2008 :: Garadzkija выступяць у Парламенце
14 студзеня ў Гродна ў рэстаране “Парламент” гатэлю “Гродна” ў межах кампаніі “Будзьма!” адбудзецца вялікі канцэрт гурту Garadzkija! Пачатак а 18.00
05.12.2008 :: Вольскі і Анемпадыстаў напішуць новыя песні для Народнага альбому?Сёлета ўдзельнікі праекту вырашылі зрабіць два канцэрты, а з наступнага году паабяцалі зламаць традыцыю і зайграць «Народны альбом» як мінімум тры ці чатыры дні запар. «11 год запар без усялякіх ньюсаў і неспадзяванак «Народны альбом» збірае поўныя залы» — такімі словамі распачаў канцэрт Міхал Анемпадыстаў. 05.12.2008 :: У мюзікле пра Максіма Багдановіча ролю паэта сыграе Святлана ЗелянкоўскаяА гурт “N.R.M.” адмыслова для гэтай дзеі рыхтуе новую песню на верш класіка. Еўрарадыё зазірнула на рэпетыцыю чарговага твора Ларысы Сімаковіч. Прэм’ера сучаснай містэрыі Сімаковіч абяцае стацца сенсацыяй. Ужо хаця б фактам таго, што ролю Багдановіча ў ёй выканае … жанчына (!) – знакамітая актрыса Купалаўскага тэатра, а да таго ж выхаванка сімаковічаўскай “Госьціцы” Святлана Зелянкоўская. Але да эпатажу, жадання “падмаляваць вусы Джакондзе” дадзенае вырашэнне не мае аніякага дачынення. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |