Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны 13.12.2010 :: Лявон Вольскі пойдзе на выбары назіральнікамЧаму рок-кумір беларускай моладзі не грае ў падтрымку кандыдатаў на прэзідэнта? Ці "N.R.M" распаўся? Хто з заходніх зорак вывучыў песню “Крамбамбулі”? Пра гэта напярэдадні вялікага ўласнага канцэрта Лявон Вольскі распавёў у інтэрв’ю TUT.BY.
13.12.2010 :: Бясплатныя білеты на Белую яблыню громуАўтарам найлепшых навінаў і каментаў, дасланых на сайт «Нашай Нівы» за панядзелак.
13.12.2010 :: Лявон Вольскі: Так спецыяльна не напішаш.У Беларусі праз тыдзень пройдуць выбары прэзідэнта — перадвыбарная барацьба дзесяці кандыдатаў ад апазіцыі з дзеючым кіраўніком Лукашэнкі праходзіць у напружанай і нават часам камічнай абстаноўцы. Адзін куплет — апазіцыянера, другога — на ламанай расейскай ад імя вернага лукашыста. Калі слухаць песні Лявона Вольскага, беларускіх газет можна ўвогуле не чытаць. Ёсць прыпеўкі і пра Венесуэлу, дакладней, пра танкер, які вязе нафту для Лукашэнкі. 10.12.2010 :: Лявон Вольскі: Ісці трэба ў дзень выбараў, у зручны час.Лявон Вольскі і Тамара Лісіцкая сочаць за кандыдатамі і дагэтуль вагаюцца, Анатоль Ярмоленка і Саша Варламаў прагаласуюць датэрмінова, а Міхаіл Захараў і Аляксандр Ціхановіч ужо зрабілі свой выбар, але ўкінуць бюлетэні 19 снежня. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці гатовыя зоркі да прэзідэнцкіх выбараў. Як высветлілася, большасць вядомых беларусаў ужо вызначыліся з кандыдатам, за якога прагаласуюць, прычым, у іх нават не ўзнікала пытання – яны адразу ведалі за каго галасаваць.
09.12.2010 :: Моманты ВоліНавіна пра сьмерць сьпявачкі шакавала музычную грамадзкасьць. Пра Вольгу Самусік згадваюць тыя, з кім яна працавала і сутыкалася ў творчым жыцьці: рэдактар "Музыкальной газеты" Алег Клімаў, гітарыст Tarpach Зьміцер Астапук, гітарыст Hasta La Fillsta Сяргей Канановіч, заснавальнік "Рок-Каранацыі" Юры Цыбін, лідэр "Крамбамбулі" Лявон Вольскі…
01.12.2010 :: Тры гады — візіту рокераў да Праляскоўскага: што змянілася?Роўна тры гады таму адбылася гістарычная сустрэча забароненых беларускіх рок-музыкаў зь ідэолягам адміністрацыі прэзыдэнта Праляскоўскім. 16.11.2010 :: Вольскага дазволілі са скрыпамВялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў КЗ «Мінск» 16 сьнежня дазволілі са скрыпам — улады засьцерагаюцца гучных беларускіх імпрэзаў перад самымі выбарамі. Гастрольнае пасьведчаньне далі толькі пасьля ўзгадненьня рэпэртуару. Лявон Вольскі: «Нічога надзвычайнага, мясцовыя чыноўнікі проста вырашылі падстрахавацца». 10.11.2010 :: Белая Яблыня Грому 16-га сьнежня ў КЗ МенскЗ блёгу Лявона Вольскага: Хачу ўсіх Вас запрасіць 16-га сьнежня (за тры дні да выбараў - так прасьцей запомніць дату) у КЗ (КПЗ) "Мінск" на "Белую Яблыню Грому". Дадаліся песьні на словы Караткевіча і Сыса, здавалася б, даўно забытыя. У другім аддзяленьні - розныя дуэты, мае новыя песьні, карацей, размаітасьць і стракатасьць. Прыходзьце!
05.11.2010 :: Піт Паўлаў прэзентуе новае відэа і запрашае ўсіх на свой дзень нараджэнняВядомы беларускі музыка Піт Паўлаў напярэдадні свайго дню нараджэння, якое святкуе 7 лістапада, прапануе слухачам новую песню «Залаты сэзон» і відэа да яе. Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме 27.10.2010 :: «ЖывыГукON-line» 7 лістапада: Піт Паўлаў і іншыя7 лістапада ў мінскім клубе «Рэактар» адбудзецца чарговы канцэрт у межах музычнага праекту «ЖывыГукON-line». Дата правядзення гэтага канцэрту абрана не выпадкова. 7 лістапада — гэта ня проста «чырвоны дзень календара», але і дзень нараджэння ідэйнага кіраўніка праекта «ЖывыГукON-line» і вядомага беларускага музыкі Піта Паўлава. Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |