Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

11.02.2008 :: У. Давыдоўскі: Творчасьць Вольскага хутчэй нагадвае тэатар

Уладзімер Давыдоўскі нарадзіўся 16 сакавіка 1964 году. Скончыў менскую мастацкую вучэльню імя Глебава і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (спэцыяльнасьць «журналістыка»). Адзін з заснавальнікаў гурта «Мроя» (1981), са складу гурта выйшаў у 1989 годзе і заняўся ўласнымі праектамі. Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусьветная служба „Беларускай Маладзёжнай“» (1991-1994), аўтар музычнага праекта «Вялікае Княства» (1992), браў удзел у музычных праектах «Легенды Вялікага Княства», каардынатар культурніцкага партала «Вялікае Княства» (3force.info), пісьменнік і журналіст, сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Лічыць, што ТГ найперш цікавы інфармацыйны патал, які асьвятляе жыцьцё беларускай альтэрнатыўнай музыкі, а гіт-парад - сурьёзны стымул для нашых музыкаў.

Чытаць далей ›››

06.02.2008 :: НРМ і Крамбамбуля ў дзесятцы Містэрыі Гуку

Сёння былі названыя лаўрэаты трэцяй па ліку музычнай прэміі «Містэрыя гуку».

Галоўным крытэрыем узнагароджання былі афіцыйныя дадзеныя па продажу альбомаў. І ў адрозненне ад мінулага году прэміі раздаваліся не па музычных жанрах і кірунках.

Чытаць далей ›››

06.02.2008 :: Ярмоленка і Афанасьева за НРМ!

Напярэдадні “Рок-каранацыі 2007” "Еўрарадыё" звярнулася да вядомых беларускіх поп-выканаўцаў, каб высветліць, які з рок-гуртоў, на іх думку, варты сёлета атрымаць найвышэйшую беларускую рок-узнагароду.

Чытаць далей ›››

05.02.2008 :: Хто возьме Рок Карону 2007?

Ходзяць чуткі, што журы Рок Каранацыі схіляецца, каб аддаць галоўную карону Ляпісам. Народнае апытаньне на сайце Тузін Гітоў дае іншыя вынікі:

Рок Карона 2007

Нагадаем, што вы можаце падтрымаць наш гурт на першай старонцы Тузіну Гітоў. Рок Каранацыя пройдзе 29-га лютага ў КЗ Менск.

05.02.2008 :: Хадановіч пра НРМ

На Свабодзе інтэрвью з паэтам Андрэем Хадановічам:

БНР для мяне ня столькі штосьці рэальнае, колькі прыемна-сымбалічная рэч. З чым можна параўнаць? З такім сучасным, сымпатычным мне фантомам, як краіна Мроя, Незалежная Рэспубліка Мроя, прыдуманая Лявонам Вольскім ды іншымі рокерамі. У гэтым сэнсе віза НРМ для мяне – такі ж самы сымбалічны, сымпатычны падарунак, як віза і грамадзянства БНР”.

02.02.2008 :: «Рок-Каранацыя-2007»: сьпіс выступоўцаў

Лідэр гуртоў N.R.M. і «Крамбамбуля» Лявон Вольскі: «Летась з розных прычынаў у цырымоніі не ўзялі ўдзел вядучыя беларускія рок-каманды, таму яна не зусім адлюстравала стан айчыннай музыкі. Таму лічу, што сёлета варта пагаджацца на ўдзел у „Каранацыі“, бо гэта – глыток вольнага паветра». Такім чынам 29 лютага ў вялікім канцэрце «Рок-Каранацыя-2007» ужывую выступяць 11 гуртоў.

Чытаць далей ›››

01.02.2008 :: Цікавая онлайн канфэрэнцыя з Сяргеем Будкіным

Пытаньне: "каго з сённяшніх рок-гуртоў можна было б прадставіць як аблічча Беларусі?"

У рэдакцыі ТГ часьцяком пра гэта пытаюцца, асабліва замежныя прадусары. Летась мы адказалі арганізатарам літоўскага фэсту be2gether, што гэта могуць быць IQ48, NRM і "Ляпіс Трубяцкой". Самае цікавае, што сапраўды ёсьць з чаго абіраць і ёсьць што паказаць, асабліва тое датычна цяжкай музыкі і фолку (фолк-мадэрну).

Чытаць цалкам на сайце svaboda.org.

31.01.2008 :: Дадатковы канцэрт N.R.M.

З-за вялікай колькасьці жадаючых 12 лютага а 20-й у клюбе "Графіці" адбудзецца яшчэ адзін акустычны канцэрт гурта N.R.M. Замова квіткоў: 671 58 65, 254 49 09.

28.01.2008 :: Найбліжэйшыя канцэрты

3 лютага -- Лявон Вольскі на прэзентацыі кнігі "222 альбома беларускага року" ў Чырвоным Касьцёле;
4 лютага -- акустычны канцэрт НРМ у Графіці;
12 лютага -- акустычны канцэрт НРМ у Графіці;
14 лютага -- Крамбамбуля ў West World Klub;
24 лютага -- IQ48 у "Гудвіне", адмысловы госьць - праект Zet Family, пры ўдзеле s.d.m.;
29 лютага -- Рок Каранацыя.

Сачыце за абвесткамі на нашым сайце!

26.01.2008 :: Вольскі выступіць на прэзентацыі кнігі 222 альбома белроку

3 лютага. 18:00. Менск. Чырвоны касьцёл
222 альбома беларускага року і ня толькі
Сустрэча з аўтарамі і героямі кнігі
Удзельнічаюць: Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Яраш Малішэўскі, Зьміцер Бартосік ды іншыя
Уваход вольны
Даведкі: (029) 649-08-88
Месца: Тэатральная заля Чырвонага касьцёла
Адрас: вул. Савецкая, 15

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81