Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

05.06.2007 :: Адбыўся фэст Прыход-2 пад Магілёвам

Прыход 2
Справаздача тут, фоткі тут.

PS: Дзякуй богу, нават Мікалай С. ня змог перашкодзіць выступу НРМ. Магілёўскім уладам рэспект!

05.06.2007 :: Лявон Вольскі засьпявае ў Горадні

На 9 чэрвеня заплянаваны новы канцэрт ў межах кампаніі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні». Гэтым разам у Горадню прыедзе Лявон Вольскі (NRM).

Перад гарадзенцамі ўжо выступалі Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч, якія такім чынам выказалі сваю падтрымку моладзі — абаронцам гарадзенскай гістарычнай спадчыны.

Пройдзе канцэрт Лявона Вольскага ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы а 18‑ай гадзiне (Будзёнага, 48а).

Чытаць далей ›››

01.06.2007 :: Аўтограф сэсія НРМ

8 чэрвеня з 17:00 да 19:00 ва управе БНФ (Машэрава,8. Станцыя метро плошча Перамогі) пройдзе фота-аўтограф сэсія гурта N.R.M. з нагоды выхаду новага альбому 06.

Можна будзе падпісаць дыскі, набыць новы альбом, сфатаграфавацца з музыкамі.

Уваход вольны!

31.05.2007 :: Гурт “Крамбамбуля” выдаў адразу два дыскі

Гурт КрамбамбуляГурт “Крамбамбуля”, вядомы флагман беларускай пазітыўнай музыкі, адзначыў 5-годдзе і выдаў адразу два дыскі – выніковую складанку “Крамбамбуля The Best” і цалкам новы альбом “Крамбамбуля Святочная”.
VIP-прэзентацыя абедзвюх плытак праходзіла ў рэстаране “Савецкі”, былой дачы савецкіх міністраў. Мерапрыемства было вытрымана ў стылістыцы лепшых гадоў застою: з хлебам-соллю, транспарантамі, мітынгам, кількай, “Беламорам” і г.д. Галоўнай часткай імпрээзы натуральна стаў выступ гурта, падчас якога прагучалі і лепшыя хіты, і песні з новага альбому.

Чытаць далей ›››

31.05.2007 :: Сяргей Міхалок і Лявон Вольскі сабралі грошы для Дзмітрыя Рака

У Мінску праходзіць акцыя па падтрымцы сталічнага фрыстайліста Дзмітрыя Рака. Нагадаем, у снежні мінулага года ён атрымаў цяжкую траўму галавы.

Чытаць далей ›››

31.05.2007 :: Фэерычная перамога ў «Тузіне Гітоў»

Гурт N.R.M. зь песьняй «Менск і Мінск» з новага альбому «06» фэерычна стартаваў у гіт-парадзе «Тузін Гітоў»! У выніку быў пабіты мінулы рэкорд і ўсталяваная новая амаль недасяжная адзнака ў 1234 галасы! Адрыў ад гурта :B:N:, які заняў другое месца, складае больш за паўтысячы галасоў! Віншуем N.R.M.!!!

29.05.2007 :: Схадзі на канцэрт N.R.M. і атрымай квіток на Вайцюшкевіча

Эўрапейскае радыё для Беларусі праводзіць акцыю! На гэтым тыдні ў адным зь менскіх клюбаў пройдзе канцэрт N.R.M.! Знайдзі дзе і наведай яго! І калі пашчасьціць — ты атрымаеш два квіткі на бліжэйшы канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча.

Чытаць далей ›››

28.05.2007 :: Даеш тысячу!

Чарговы тур галасаваньня на Тузіне Гітоў скончыцца 31-га траўня. Упэўненаму лідэру, гурту НРМ, нехапае зусім крыху да 1000-ы вашых галасоў. Пакажам, што нас да халеры! Галасуем штодня! Даеш тысячу!

28.05.2007 :: Лявон Вольскі: "Я хачу сьпяваць за свабоду для ўсіх"

Літаратар і музыка Лявон Вольскі пра суд над маладафронтаўцамі.

Вольскі: "Церпіць рамантызм. На мой погляд, моцныя машыны дзяржавы і ідэалёгіі маглі б праігнараваць такія, на іх думку, радыкальныя дзеяньні. Я адчуваю, што ня ўсё ў парадаку ў гэтым каралеўстве. Я гатовы сьпяваць за свабоду для ўсіх. Мне сорамна за тое, што адбываецца".

svaboda.org

25.05.2007 :: Лявон Вольскі мяняе аблічча!

Памятаеце галівудзкі баявік Face Off з Джонам Траволтам і Нікаласам Кэйджам у галоўных ролях? Там, дзе злодзей і добры паліцэйскі памяняліся тварамі? Дык вось, дзеля прамоцыі новага альбому Крамбамбулі, Лявон Вольскі пайшоў на безпрэцэндэнтны крок: памяняўся сваім абліччам з... Пітам Паўлавым. Ня верыце? Зазірніце сюды і паглядзіце на фота з прэзентацыі новай плыткі.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81