Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

20.12.2006 :: Рабаўнікі ледзь не пакінулі Піта Паўлава без машыны, гітары і запісаў

Раніцай 19 сьнежня гітарыст гуртоў N.R.M., Garadzkija і Pete Paff Піт Паўлаў, як звычайна, меўся адвесьці ў школу свайго сына Яна‑Вінцэнта. Паўлаў заўважыў, што ў ягонай машыне зламаны дзьвярны замок. «Гэта, канечне, вельмі непрыемна, бо бліжэйшымі днямі зьбіраўся ехаць на канцэрты у Польшчу акурат на гэтай машыне. Цяпер давядзецца аддаць троху грошай на рамонт». - кажа Паўлаў.

Чытаць далей ›››

18.12.2006 :: Вынікі конкурсу

Настаў час падвесьці вынікі нашага конкурсу і абвесьціць пераможцу. Дарэчы, да абяцанага прыза дадаўся яшчэ адзін -- шарыкавая асадка, якой Піт уласнаручна раздаваў аўтографы пасьля канцэрту. Выбачайце, але болей сьцягнуць нічога не атрымалася :)

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

16.12.2006 :: Канцэрт і конкурс

17 снежня ў клюбе Ваяж адбудзецца канцэрт нашага ўлюбёнага гурта. У сувязі з чым аб'яўляецца конкурс:

Патрэбна адгадаць першыя пяць песен (якія менавіта і ў якім парадку), што будуць граць музыкі на канцэрце. Пераможца атрымае прыз -- постэр Анжалікі Агурбаш Тры літры піва (альбо кока-колы, для удзельнікаў маладзейшых за 16 гадоў).

Калі ніхто дакладна не назаве сьпіс цалкам пераможцам будзе лічыцца той, хто адгадае максымальную колькасьць песен.

Адказваем на форуме.

Абмяркаваць на форуме

11.12.2006 :: Н.Р.М. кідае кліч дапамогі ў пошуках самага першага плякату гурта

Н.Р.М. кідае кліч дапамогі ў пошуках самага першага плякату гурта. Героя, які першы прадэманструе гэты рарытэт, чакае колькі прыемных сюрпрызаў ад каманды.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

02.12.2006 :: Плягіят ад Смолавай

Надзея ўсёй беларускай поп-музыкі, непараўнальная Паліна Смолава, зьнялася аголенай для вокладкі будучай кружэлкі.


Smolava

Між тым, гэта быў НРМ, хто першымі ў нашай краіне выйшлі на сцэну ў аголеным выглядзе на адной з Рок-Каранацыяў. У якім годзе адбылася гэта падзея? Адкажыце на пытаньне на форуме.


Калі Вам няма яшчэ 16-ці гадоў тэрмінова зачыніце гэтую бачыну і нікому не распавядайце, што вы тут бачылі!

Абмяркаваць на форуме

29.11.2006 :: 40 000-ны наведвальнік!

Згодна з лічыльнікам Акавіты на сайце нашага фан-клюбу зарэгістраваны 40 000 наведвальнік! Віншуем!

19.11.2006 :: Найбліжэйшыя канцэрты

Сьпіс канцэртаў на бліжэйшы месяц, дзе можна пабачыць наш гурт, асобных яго музыкаў, альбо ўдзельнікі якіх маюць дачыненьне да творчасці НРМ:

23 лістапада, 19:00, КЗ Менск (малая заля), Менск

Рок-каранацыя прэзентуе: Гарадзкія, Клёндайк і IQ-48. Сумесны канцэрт.

23 лістапада, 17:00 і 19:00, сядзіба БНФ, Менск

Лявон Вольскі сьпявае на ўрачыстасьцях, прысьвечаных 100-годдзю Нашай Нівы. Адрас сядзібы: былая вул. Варвашэні 8. Увага! У адзін дзень пройдуць дзьве вечарыны!

27 лістапада, 19:00, Графіці, Менск

Рок-н-рольны пажар. Граюць SDM (аднойчы граў на разагрэве НРМ у палацы мастацтваў) i Абшар. Кошт квітка 8.000. http://www.abshar.by.ru. Тэл. для замовы: 7799918.

1 сьнежня, 19:00, Юла, Менск

:B:N:/IQ48. Прэзэнтацыя новага альбому гурта :B:N: "Жыве рок-н-рол!". Адмысловыя госьці - IQ48 (нагадаем, што любімая ўсімі намі Шалёна з'яўляецца прэс-сакратаркай і проста харошым сябрам гурту IQ48). Даведкі па тэлефоне: 689 40 48.

12 сьнежня, 19:00, Юла, Менск

Тузін Гітоў: Бэніфэст Анемпадыстава. Канцэрт, прысьвечаны творчасьці Міхала Анемпадыстава, і прэзэнтацыя дыску "Прэм'ер Тузін 2006". Прымаюць удзел: Народны альбом, Apple Tea, Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч, IQ48 і іншыя. Квіткі: 15 000 (танцпляц). Тэлефоны для даведак: (029) 689-40-48, (029) 77-882-77. Адрас: вул. Сурганава, 26.

17 снежня, 19:00, Ваяж, Менск

Вялікі электрычны канцэрт НРМ. Даведкі па тэл. 671 58 65. Клюб знаходзіцца каля ст. м. Фрунзенская. Выхад да крамы Бізон.

06.10.2006 :: Сяброўскі канцэрт ва Ўроцлаве

13 кастрычніка ва ўроцлаўскім клюбе "Łykend" (Podwale, 38) адбудзецца канцэрт гуртоў IQ48 i N.R.M. Пачатак а 19-й. Кошт квіткоў: 10 zl - папярэдні продаж, 15 zl - у дзень канцэрту.

02.10.2006 :: N.R.M. у Стакгольме

26 верасьня 2006 г. а 21:30 у прэстыжнай залі Стакгольму «Elverket» зь вялікім посьпехам прайшоў канцэрт зоркі беларускага року — N.R.M. Заля была поўная. Сярод слухачоў былі швэды, беларусы рознага веку: ад прадстаўнікоў старой дыяспары да менскай моладзі, што гадавалася на музыцы Лявона Вольскага і сьпявала разам. Тры маладыя беларусачкі прыехалі на канцэрт адмыслова зь Лёндану. Абвестка пра канцэрт N.R.M. зьявілася ў буйнейшай штодзённай газэце Стакгольму «Stockholm City».

Чытаць далей ›››

25.09.2006 :: Канцэрт N.R.M. у Ваўкавыску

21 кастрычніка ў горадзе Ваўкавыску адбудзецца сольны канцэрт N.R.M. Клюб "Рытм" (Пралетарская, 31). Пачатак а 19-й. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: GSM 5869976, 7949791.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81