Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

06.07.2009 :: Вольскі і Пугач на першым месцы

ТГ пачынае падводзіць вынікі гэтага музычнага сэзону. Сёлета з дапамогай прадстаўнікоў беларускіх радыёстанцыяў. Кожны з шасьці экспэртаў называе свой улюбёны тузін зь песень сэзону. Названыя кампазыцыі і трапяць у выніковы мэга-тур на ТГ. «Дванаццатка» найлепшых ад праграмнага дырэктара «Аўтарадыё» (105, 1 FM у Менску) Ірыны Львовай.

Чытаць далей ›››

23.06.2009 :: Як атрымаць бясплатную візу на дваццатае Басовішча

Бясплатную візу на Басовішча сёлета можна атрымаць праз Гарадзенскі кансулят Польшчы з дапамогай мясцовага руху «За Свабоду».

Чытаць далей ›››

18.06.2009 :: Лявон Вольскі і Канец Словаў

Аўтары і рэдактары праекту спадзяюцца, што аголеныя літаратары прыцягнуць увагу да беларускай літаратуры. Нягледзячы на тое, што ў фокусе апынуліся іншыя часткі цела, мэтай было павярнуць белліт да чытача тварам, — кажа адна з рэдактараў календара Дар'я Сітнікава:

"Мы хацелі павярнуць беларускую літаратуру да чытача тварам. Шляхам гэтай папсавізацыі мы хацелі разбурыць саўкова-школьны імідж беларускай літаратуры".

Фота аголенага Лявона Вольскага глядзець тут.

18.06.2009 :: Канцэрт Гарадзкіх 27-га чэрвеня

У выніку доўгіх развагаў і шматлікіх праслухоўванняў запісаў прэтэндэнтаў арганізатары “Жывога Гуку ON-line” спыніліся на спісе з шасці камандаў.

Чытаць далей ›››

08.06.2009 :: Басовішча-2009: определена программа фестиваля

Сайт Ultra-Music сообщает нам, что определена окончательная программа двадцатого фестиваля «Басовішча-2009», который пройдёт в 17 и 18 июля на традиционной площадке — в урочище Борек, что около польского Городка.

Чытаць далей ›››

07.06.2009 :: N.R.M. абвяшчае конкурс!

Амаль падрыхтавана да выхаду перавыданьне альбома N.R.M. "Одірыдзідзіна". У сувязі з гэтай падзеяй гурт абвяшчае конкурс! Першы, хто знойдзе арфгінал другога пляката гурта (з вагоньчыкам), атрымае на гэты плякат подпісы спадароў міністраў, а таксама новенькі дыск перавыданьня альбома. Сьпяшайцеся! Лісты прымаюцца на скрыню [email protected].

05.06.2009 :: Жывы Гук On Line вяртаецца

Праект Піта Паўлава чатырохгадовай даўніны адраджаецца. Паводле задумы, у самым цэнтры Менску ў інтэрнэт-кавярні «Союз On Line» пэрыядычна праходзіць жывы канцэрт з трансьляцыяй яго он-лайн у сеціве. Першы канцэрт заплянаваны на 27 чэрвеня. Цяпер арганізатары набіраюць удзельнікаў праекту.

Чытаць далей ›››

28.05.2009 :: Час Русі і Андруся

Досыць нечаканы дуэт Руся і Андрусь Такінданг засьпявалі песьню на словы Лявона Вольскага «Гэты час». Лідэр N.R.M. напісаў яе пад нахтненьнем ад творчасьці Хэндрыкса. Салістка Akana-NHS спачатку не прыняла яе, а потым зачаравалася, а лідэр Recha дагэтуль скептычна ставіцца да сваёй вакальнай партыі, але ўдзячны лёсу за тое, што сышоўся з рок-князёўнай. Інтэрнэт-прэм’ера песьні «Гэты час» толькі на ТГ.

Чытаць далей ›››

23.05.2009 :: Слухай выступ Гарадзкіх у наўпроставым этэры

Ад 17-й гадзіны па беларускім часе на хвалі Радыё Рацыя 98,1 FM і на сайце RR можна слухаць наўпроставую трансляцыю з фестывалю ў Менску. Удзел бяруць лепшыя беларускія гурты: GARADzKIJA, ДетиДетей, RASTOP POWER TRIO, NeuroDubel, Палац, Без Билета, Крама, J:MOPC.

20.05.2009 :: Сяргей Канановіч пра вынікі чарговага туру на Тузіне Гітоў

Сяргей Канановіч нарадзіўся 29 лютага 1972 году ў Менску. Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, самавук. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спэцыяльнасьці «географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў зьвязаць жыцьцё з музыкай. Першы гурт — Jar Jabber (1994). У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фэстываль «Басовішча» (1997). Цяпер удзельнік адразу некалькіх вядомых беларускіх камандаў — гітарыст праектаў «Крамбамбуля» і Zet, бас-гітарыст гурта Pomidor/off. Граў таксама з гуртамі «Палац», zygimont VAZA, Зьмітром Вайцюшкевічам, N.R.M. ды іншымі. З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру ды гаражнаму року. За чартам ТГ сочыць уважліва, але музыканту ня вельмі падабаецца, што досыць часта слухачы галасуюць за вядомае імя, але не за ўласна кампазыцыю.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81